Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тады запрашаю да століка. Добра часам пагаманіць зь некім аб справах істотна няважных, або баржджэй важных неістотна. Калі Ваша не абразішся, то сёньня я прастаўляю, а назаўтрае — разумееш Ваша, назаўтрае — Ваша прастаўляеш. Я запярэчыў, сказаўшы, што заўтра я мушу быць у Любляне, на што пачуў гэткі адказ: «Ваша нічога не зразумеў. Зрэшты, Ваша мяркуеш, што мяне няма ў Любляне?»

Такім чынам, гэта здарылася ў Грацы, на славенскіх мапах пазначаным як Град’ец. Дзіўная гамана. Я намаўляў яго, што Сярэдняя Эўропа — гэта адно фантом і да таго ж фантом анахранічны. Ён быў іншае думкі. У пэўны момант я падумаў нават, што гэта фрустраваны анты-эўрапеец, які хапаецца за ідэю «нявіннай і чыстай» Сярэдняй Эўропы толькі затым, каб супрацьстаўляць сябе эўракратам і ўніфікатарам. Калі чуюцца галасы некаторых інтэлектуалаў аб тым, як мы патрэбныя Эўропе, або аб тым, што мы адзіныя перахавалі дух і праўдзівыя вартасьці эўрапейскае спадчыны, якія ў іншых мясцох усюдых ужо загінулі, то — пры ўмове, што падобныя галасы маглі гучэць таксама і ў XIX стагодзьдзі — цяжка дзівіцца нашым рамантыкам, а таксама некаторым песьняром ідэі Сярэдняй Эўропы, што паддаліся спакусе мэсіянізму. Што да майго суразмоўцы, гэта было, аднак, толькі павярхоўнае ўражаньне, якое ўборзьдзе перарасло ў зацікаўленьне ягонай асобай.

Паколькі я здагадаўся, што перада мной заўзятар прамінулых часоў, размову я распачаў, іранічным тонам разважаючы аб хваравітай габсбурскай і ягайлаўскай настальгіі, аб адзінстве ў разнароднасьці, аб «сьвятой блытаніне» , аб «блуканьні, якое пасоўвае нас наперад» , аб талеранцыі, якая падобная да букету розных красак, кожная зь якіх пахне йнакш, дапаўняючыся, аднак, узаемна; аб дзіўных краінах, у якіх «прынцыпам кіраваньня была тэорыя як так, так і гэдак» , а баржджэй (беручы пад увагу наймудрэйшую мернасьць) ні так, ні гэдак, што троху пасьлей ператварылася ў я за, і нават супраць; аб гэтым ці то Ўсходзе, ці то Захадзе, што валодае «задаткамі шматпартыйнае сыстэмы і прызвычаеньнем да аднапартыйнае» ; аб зьяве, што валодае «манаполіяй на няпэўнасьць» , «гарызонт» якое «ёсьць надзвычай няясны» ; аб краю, які нават паэты ўважалі «баржджэй за гарачкавы сон, чымся за нешта канкрэтнае» . Да таго ж усё ўфарбавана ў ружовы калёр, пад якім крыецца агрэсія, ксэнафобія і ўзбрынялая пыхаватасьць. Навет калі ён перабольшваў, калі ягоныя ўспаміны былі іншымі, гэта і так прамінулы сьвет, затопленая Атлянтыда. Я прыводзіў прыклады Андрыча, Враца. Што засталося з гэтага ўсяго? Просьба прыгледзецца да паведамленьняў у сёньняшняй прэсе з колішняй Югаславіі. А ці ў вашай тэлевізіі не паказваюць рэпартажаў з сучаснай Сылезіі або Трансыльваніі?

Ён падтакваў, як бы хочучы мяне супакоіць. Так, Сярэдняй Эўропы «ўжо няма і яшчэ няма» . Ён зьвярнуў увагу, што падобна як я, калі толькі пачынаў гаварыць аб Сярэдняй Эўропе, якга прыводзіў цытаты. А калі толькі ў далейшых ягоных выказваньнях пачалі зьяўляцца далікатныя аналёгіі, амбівалентнасьці, аўтаіранічныя дыгрэсіі, лёгкая дыстанцыя да найістатнейшых справаў, парадоксы і паліфанічныя сугалосьсі, я няўзнак пачаў адчуваць усё большую зь ім блізіню. З гэтай думкай «ужо няма і яшчэ няма» я мог не згаджацца, але ўжо само ейнае гучаньне і канструкцыя былі прыцягальнымі.

— Ваша пытаешся, што з гэтага засталося? Цывілізацыйная матэрыя. Яна сапраўды вельмі панішчаная, але не да канца. Яна застаецца навочнай сьледамкай апошняй цывілізацыі гэтага кантынэнту. Потым былі ўжо толькі нацыянальныя культуры. Гэтая цывілізацыйная матэрыя застанецца апірышчам для тых, хто вырушвае ў пошуку шыршых гарызонтаў і новых прыгодаў.

— Значыцца, куды мы павінны былі б ісьці?

— Да Сярэдняй Эўропы.

— Нонсэнс. Ваша кажаш, як Зьбігнеў Бжазіньскі на лекцыі з цыклю імя Сэтан-Уотсана: «Усходняя Эўропа на шляху вяртаньня да Сярэдняй Эўропы» . Але гэта было даўно і няпраўда. Назіркам за Леапольдам Унгерам, пытаньне на сёньня: «Як выйсьці зь Сярэдняй Эўропы і ўвайсьці ў Эўропу» . Я жыву на ўсходняй мяжы Польшчы. Гэтым часам туды прыплываюць вялікія сродкі з Брусэлю на памежныя інвэстыцыі. Усе кажуць, што гэта павінна быць усходняя мяжа Эўрапейскага Зьвязу. Ёсьць нават гэткія, хто, узышоўшы на навакольны ўзгорак, кідае позірк на Ўсход і бачыць іншы кантынэнт, які спавіла імгла і які імкліва аддаляецца. Загэтым адзіная істотная турбота ў тым, зь якога боку гэтай «зялезнай заслоны» — авохці мне, выбачаюся — новага limes Эўропы мы апынемся. Тое самае датыкаецца новае структуры бясьпекі. Дзе Ваша хочаш знайсьці ў гэтых працэсах месца для Сярэдняй Эўропы? Можа, яна была патрэбна ў пэўны мамэнт, як часовая ідэя, што дапамагала баржджэй адарвацца ад Усходу. А цяпер? Бо ж мы ўжо блізу Захад. Для нас гэта пераходны пэрыяд, але пэрыяд кансэквэнтнага і станаўкога прылучэньня да эўрапейскіх структураў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x