Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спрабую высваiць голас Iншага, якi так неспадзеўкi ўварваўся ў маё жыцьцё тут, на паўзьмежжы, i якi я навучыўся слухаць. Часам мне здаецца, што ён зусiм ня йдзе знутра, што гэта ўва мне нехта гаворыць, што ён ёсьць маiм голасам, безь якога я не змагу ўжо быць сабой. А калi так, то што тады яго адсутнасьць, жаданьне яго змоўчыць або нежаданьне яго слухаць.

2.

«А хто Ваша такi?» — спытаўся я ў Вiнiкайцiса пасьля таго, як ужо сам сказаў, што я паляк i хрысьцiянiн, узгадаваны ў каталiцкай традыцыi.Тады ён троху падаўся назад i скурчыўся, неяк пачынаючы не гаварыць нармальна, а крычаць, або гаварыць прынамсi ў некалькi разоў галасьней, чымся таго патрабавала наша размова. У адказ я атрымаў таямнiчую ўсьмешку i мармытаньне накшталт «а нашто гэта каму ведаць...» , чым, здаецца, ён хутчэй гаварыў: «Цiшэй... разьняволься, чалавеча... спакойна» . Што ён хацеў гэтым сказаць? Што лепей не раскiдвацца такiмi нацыянальнымi або рэлiгiйнымi дэклярацыямi, бо нiколi нiчога не вядома? Цi ж ня быў, гэткiм чынам, закрануты страх, якi застаўся пасьля папярэдняй эпохi, бо хiба ён ня быў выклiканы дэмакратыяй або маёй асобай? Не. Ён не на тое хацеў зьвярнуць увагу ў гэты момант нашай размовы. Я пачуваўся хутчэй як госьць, якi сваiмi паводзiнамi парушае пэўныя правiлы, даўно ўстаноўленыя гаспадарамi дому. Я паводзiў сябе нетактоўна, але чаму? Лепей зразумець гэта мне дапамог Ежы Стэмпоўскi, якi «У далiне Днястра» апiсаў сваё расчараваньне, перажытае пасьля прыбыцьця ў цэнтральную Польшчу, дзе ён сустрэўся з «нацыянальнымi пачуцьцямi, якiя выяўлялiся крыклiва, галасiста, амаль бессаромна. Такiя манiфэстацыi падалiся мне вельмi благiм густам, свомым невукам i прастаком» .

Мне здаецца, што я ведаю, што меў на ўвазе Стэмпоўскi, бо гэты «стыль» дагэтуль у модзе. Я да сёньня яго не заўважаў, бо ён нагэтулькi паўсюдны, вiдавочны i натуральны, нават празрысты. Усюды адбываўся несупынны матч, у якiм задача заўзятараў — у выхваленьнi сваiх, а задача сваiх — біць у чужыя вароты. Цi можна паводзiць сябе iнакш на стадыёне? Разгляданы з гэтай пэрспэктывы, напрыклад, дыялёг Чэслава Мiлаша з Томасам Венцловам аб Вiльнi, аб паляках i летувiсах будзе абапольным біцьцём ува ўласныя вароты, што мы звычайна папросту называем «самагубствам» . На стадыёне гэта параза, але яны, вiдавочна — у адрозьненьне ад мяне — выхоўвалiся не на стадыёне. I таму дзе? На паўзьмежжы? Тады, як падаецца, паўзьмежжа — гэта толькi стадыён, на якiм адбываецца несупынная барацьба адных супраць другiх.

Тым часам гэты голас з размовы зь Вiнiкайцiсам, здавалася, гаварыў аб зусiм iншых прынцыпах, абавязковых у доме жыхароў паўзьмежжа. Можа, няшмат ужо жыве з тых, хто захаваў памяць аб тых прынцыпах, можа, iх дапасаваньне да сапраўднасьцi, што зьмяняецца навокал, было занадта цяжкiм, можа, яны патрапiлi пад паўсюднае забыцьцё... Тым ня менш спадар Вiктар стаяў на iх варце, валодаў пэўнай забытай мовай. Пазьней я сустракаў такiх людзей у розных месцах на паўзьмежжах, бязь цяжкасьцi распазнаваў iх голас у штодзённым жыцьцi, у мастацтве, у палiтыцы... Яны валодалi пэўнай тайнiцай, якую можна параўнаць з мастацтвам быць сабой у сьпеве, у якiм удзельнiчаюць шмат галасоў, або з мастацтвам пабудовы мосту, якi злучае стромкiя берагi iмклiвай ракi i зьмяшчае ў сабе вобраз спакойнай харашынi, гонкую лiнiю, вытанчаны арнамэнт i лёгчыню. Iва Андрыч сказаў бы аб iх у сваёй мове neimar (будаўнiк мосту). Ён надзвычай цанiў iх майстэрства, усьведамляючы, што калi яно будзе забытае, Босьнiя i ўся Югаславiя можа ператварыцца ў пекла. Зрэшты, гэта немалое мастацтва, паколькi найменшая няўважнасьць або памылка пацягнуць за сабой фальш, дысгармонiю i дэструкцыю.

Я сустракаў гэтых людзей у месцах, якiя трохi нагадвалi мястэчка зь фiльму Вэрнэра Герцага «Шкляное сэрца» . Я маю на ўвазе сытуацыю чалавечай супольнасьцi, раптам пазбытай тайнiцы (у фiльме гэта тайнiца выплаўкi спэцыяльнага шкла), якая дагэтуль рабiла iх жыцьцё нiштаватым, асэнсаваным i поўным. Калi тыя, хто да гэтай пары стаялi на яе варце, памiраюць, не пакiдаючы пасьля сябе наступнiкаў, жыцьцё — як мазаiка — распадаецца на дробныя кавалкi, адарваныя, каструбаватыя, пазбаўленыя сэнсу, зь якiх цяжка скласьцi цэльную выяву. Калi пасьля такога краху нават i зьявяцца людзi з ранейшымі ведамі, ужо нiхто ня будзе разумець iх мовы, нiхто ня будзе слухаць iх голасу, i нiколi яны ня змогуць пераказаць сваёй тайнiцы. Яны жывуць адзiнцом, чужыя сярод сваiх, адыходзячы няўзнак, як адышоў «апошнi самотнiк» .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x