Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

П.Л.: Вы сказалi, што царква павiнна займацца кансэрвацыяй лiтургii i традыцыi. Аднак для шматлiкiх сучасных хрысьцiянскiх мысьляроў адзіным спосабам уратаваньня хрысьцiянства якраз i ёсьць адмаўленьне ад традыцыйных тэалягiчных i лiтургiчных формулаў. Напрыклад, на думку Тылiха або Бонгёфэра, чалавек ХХ стагодзьдзя — гэта дасьпелы чалавек. I таму ён не патрабуе падпорак для веры, якiя меў яго папярэднiк у ранейшыя вякi. На думку гэтых тэолягаў, для сучаснага чалавека няма вяртаньня да мiнуўшчыны, да ўспадкаванай тэалёгii i заснаванай на ёй лiтургii.

Ч.М.: Тут неабходна разрозьнiць тэалёгiю i лiтургiю. Вы спаслалiся на пратэстанцкiх тэолягаў, але яны папросту ня маюць лiтургii. Цi тэалёгiя выражаецца ў лiтургii — гэта значыць, па сутнасьцi, тэалёгiя Сьвятой Тройцы i боскасьцi Iсуса — цi гэта можа быць адмоўлена, таму што чалавек зьмянiўся? Вельмi сумнеўна. Але, натуральна, мова тэалёгii мусiць зьмяняцца. Як? Ня ведаю. Гэта несупыннае блуканьне навобмацак. З часу Сабору вядуцца несупынныя пошукi. Я некалi быў у кляштары Сан-Бэнойт i спытаўся ў законьнiка, якi займаецца навучаньнем новых законьнiкаў, на якiх фiлёзафах ён робiць акцэнт. А ён адказаў: на Арыстотэлю i Гайдэгеру. Абнаўленьне мовы тэалёгii — гэта справа, якая мяне асабiста глыбока кранае i цiкавiць. Якраз ёй у вялiкай ступенi прысьвечана перакладзеная мной кнiга Оскара Мiлаша «Пасланьне Сторжу» . Гэтая кніга пра азначае любосьць да нашчадкаў, да дзяцей, да новых пакаленьняў. У гэтай кнiзе робiцца спроба прыстасаваньня тэалягiчных паняцьцяў да новай карцiны сьвету паводле новай пасьляайнштайнаўскай навукi. Як гэта зрабiць? Ня ведаю. Я знайшоў тую самую думку ў ксяндза Гелера, якi таксама пiсаў у часопiсе «Знак» , што трэба ўзяць пад увагу зьмены ў касмалёгii, што тэалёгiя мусiць прыстасавацца да зьмененай касмалёгii. Адмаўленьне ад канцэпцыi Ньютона выклiкае велiзарныя наступствы. Адмаўленьне канцэпцыi Ньютона — гэта адмаўленьне паняцьця вечнай прасторы, у якой усё адбываецца i якая бясконца працяглая, i часу як рэзэрвуара, якi вечна працягаецца ўзад i ўперад.

Уся сыстэма, ці — скажам так — канцэпцыя Оскара Мiлаша заснавана на тым, што было зусiм незразумела ў 1916–1924 гг., калi ён пiсаў сваю кнiгу. Але цяпер, калi ўжо атрымала вядомасьць тэорыя Вялiкага Выбуху, гэта стала вiдавочным. Прастора i час не iснавалi, пакуль не было сусьвету.

П.Л.: Вы пастаянна жывяце ў Злучаных Штатах, у Калiфорнii, дзе зьмешваюцца памiж сабой розныя культурныя, рэлiгiйныя i цывiлiзацыйныя плынi. Цi не ўзьнiкае ў Вас часам уражаньня, што Вы нехта накшталт паганца, якi жыве ў апошнiя стагодзьдзi рымскай iмпэрыi? Некага, хто бачыць надыходзячы заняпад старой рэлiгii, якая выцясьняецца рознымi новымi плынямi i новымi багамi, напрыклад, рухам New Age, якi iмклiва разьвiваецца.

Ч.М.: Так, толькi што я не лiчу розныя рухi New Age сапраўдным прадвесьцем новых часоў. Наколькi я маю вельмi магутнае пачуцьцё заканчэньня нечага, настолькi ў гэтых рухах, дзе ўсё сплялося: Political Corectness, гноза, усходнiя мiстыцызмы — я бачу нешта накшталт храму Розэнкрайцэраў у Сан-Хасэ ў Калiфорнii, якi зьяўляецца пародыяй так званай таемнай веды. Вяртаючыся да пытаньня — я гляджу на гэта ўсё, паціскаючы плячыма. Але я адрозьнiваю пэўныя сапраўдныя знакi надыходзячых часоў, якiя ўсё ж такi iснуюць.

П.Л.: А якiя гэта знакi?

Ч.М.: Мне здаецца, што гэта спробы апафатычнай тэалёгii, якiя ў чымсьцi апэлююць да майстра Экгарта, спробы дыялёгу памiж будызмам i хрысьцiянствам i, няма сумневу (i што, мабыць, найбольш важнае), досьледы, ажыцьцёўленыя ў паэзii. У паэзii ХХ стагодзьдзя, якая наагул у сваёй вялiзнай масе поўніцца нонсэнсам. Гэта знаходзіць сваё адбіцьцё ў разнастайных паэтычных рухах. Асобны пункт — справа колькасьцi. Колькасьцi паэтаў, колькасьцi раманiстаў. Зрэшты, у Польшчы можна назiраць страшэнную колькасьць людзей, якiя пiшуць вершы. Да таго ж дысцыплiна пiсаньня вершаў, як дысцыплiна правiльнага малюнку ў жывапiсе, зьнiкла, i людзям падаецца, што гэта вельмi лёгка. Нягледзячы на ўсю гэту масу, iснуюць, аднак, вельмi грунтоўныя пошукi. Паэзiя як пошук. Гэта нешта iншае, чымся шуканьне выйсьця, шуканьне ратунку пры замене рэлiгii культам мастацтва. Мне здаецца, што мой калега Iосiф Бродзкi такiм чынам i прыхiнуўся да культу мастацтва, вартасьцi слова. Хаця ён i не зусiм ХIХ-стагоднi ў гэтым сэнсе. Быць можа, на яго тут мае ўплыў расiйская традыцыя, надзвычайны культ слова ў Расii.

Пошук, аб якiм я гавару, лепей, аднак, будзе паказаць на прыкладзе iншага паэта. Я нядаўна быў на прадстаўленьнi «Бясплоднай зямлi» ў Кракаве, у маiм перакладзе i ў выкананьнi вучняў Штура. Гэта вельмi мяне закранула. Гэта было дзьвюхмоўнае прадстаўленьне. Зь зьдзiўленьнем я пераканаўся, што мой пераклад, зроблены ў 1944 годзе, добры. Я ўспрымаю «Бясплодную зямлю» як клясычны твор ХХ стагодзьдзя. Таму я мяркую, што тут пачынаецца гэты пошук, i доўжыцца ён усё наша стагодзьдзе. Ён штосьцi прадвяшчае. Калi мы возьмем польскую паэзiю ХХ стагодзьдзя, то заўважым, што атэiзм або агнастыцызм прасякнуў яе значна больш i сягае глыбей як рэлiгiйна, так i мэтафiзычна — чымся вершы каталiцкiх паэтаў. Мне здаецца, што з гэтага пункту гледжаньня Ружэвiч вельмi праніклівы, калi кажа: «Жыцьцё бяз бога магчыма, жыцьцё бяз Бога немагчыма» . Ружэвiч, а таксама Ганна Сьвiршчыньска, якая перакладае на ангельскую мову. У нявыдадзеным па-польску пасьляслоўi да ангельскага выданьня яе вершаў я задумаўся над мэтафiзычным словам паэткi, якая была атэiсткай, i нават матэрыялiсткай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x