Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

П.Л.: У шматлiкiх эсэ Вы крытыкуеце заходнюю цывiлiзацыю. Калi нешта крытыкуецца, то належыць мець пэўную мадэль, дзякуючы якой крытыка стаецца магчымай. Чым павiнен быць такi ўзор, лепшы, чымся прапанаваны Захадам?

Ч.М.: Я магу тут сказаць тое, аб чым я нiколi па сутнасьцi не гаварыў i амаль не пiсаў. Я, безумоўна, меў левыя погляды, i гэтаму былі вельмi эмацыйныя прычыны падчас маiх студэнцкiх гадоў у Вiльнi. Гэта факт, што сацыялiстычныя iнстынкты былi ўва мне моцныя, аднак перад вайной мяне ахапiлi жудасныя супярэчнасьцi. Таму што я адначасна сёе-тое ведаў аб савецкiм камунiзьме i гэтага ведаў больш, чымся мае калегi. У любым выпадку левыя схiльнасьцi былi ўва мне моцнымi, i я несупынна шукаў нейкай «новай зямлi i новага неба» . Я з агiдай ставiўся як да капiталiзму, так i да савецкай сыстэмы. У 40?х гадах, ужо пасьля вайны, калi я апыніўся ў Вашынгтоне, я ўсьведамляў, што служу гэтай д’ябальскай i жудаснай сыстэме, але адначасна думка аб тым, каб жыць у Амэрыцы, была для мяне нязноснай. Што б я рабiў? Само фiзiялягiчнае жыцьцё не здавалася мне каштоўным i дастатковым. I тады я нейкi час песьцiў намер эмiграваць у Прыма Вэра. Прыма Вэра была камунай, калектывам гутэрытаў у Парагваi і, такiм чынам, хрысьцiянскай сэктай, якая мела старыя традыцыi. Сучасныя гутэрыты распачалi дзейнасьць ува Ўроцлаве ў 20?х гадох. Сэкта пры гэтым падкрэсьлiвала пераемнасьць са старымi гутэрытамi. Творцам гэтай сэкты быў у XVI стагодзьдзi нейкi Гутэр, якi быў як герэтык спалены ў Тыролi. Яны абвяшчалi вяртаньне да прынцыпаў першапачатковай хрысьцiянскай грамады. Спачатку яны мелi свае структуры ў Нямеччыне, але потым, перасьледаваныя Гiтлерам, уцяклi на Захад. Пасьля шматлiкiх прыгодаў яны адчынiлi вялiкую камуну ў Прыма Вэра. Гэта быў для мяне шанец на ўцёкi i ад камунiзму, i ад капіталізму.

П.Л.: Чаму Вы ўрэшце не наважылiся?

Ч.М.: Я б сам урэшце наважыўся, але мая жонка паставiлася да гэтай задумы абсалютна скептычна. Яна была цьвярозай i iранiчнай, i таму гэта не ўдалося. У любым выпадку, гэта больш-менш дае ўяўленьне аб маiм стаўленьнi да Захаду. Я жыву на Захадзе, ставячыся да яго амаль як да дому вар’ятаў.

Тэкст перакладзены паводле: Znak, № 3 (466), 1994.

* Чэслаў Мілаш— сусьветна вядомы польскі пісьменьнік, эсэісты, перакладчык «вялікалітоўскага» паходжаньня. Нарадзіўся ў 1911 годзе на Віленшчыне. У міжваенны пэрыяд быў адным зь вядучых паэтаў віленскага згуртаваньня «Żagary» . Падчас гітлераўскай акупацыі браў чынны ўдзел у польскім падпольным культурным жыцьці. У 1945–1950 гг. — на польскай дыпляматычнай службе, з 1951 г. на Захадзе. Пачынаючы з 1960 г. — выкладчык польскай і расійскай літаратуры ўва ўнівэрсытэце Бэрклі (ЗША). У паэзіі перажыў эвалюцыю ад праграмнага катастрафізму (зборнік «Паэма аб застыглым часе» (1933) і сымбалічна-эстэтычнага бачаньня сьвету ( «Тры зімы» (1936) праз іранічна-трагічнае бачаньне чалавечых лёсаў у часе вайны ( «Ацаленьне» (1945) да гістарыязафічнай і культурнай праблематыкі, у якой дамінантнай тэмай ёсьць канфрантацыя ўнівэрсальных маральных вартасьцяў з досьведам гістарычнага чалавека ХХ ст.

У сваёй паэтычнай творчасьці, праграмна інтэлектуалізаванай, Мілаш апэлюе да розных традыцыяў (Т.С.Эліёт), а таксама польскай рамантычнай традыцыі (паэмы «Маральны трактат» (1948), «Паэтычны трактат» (1957); зборнікі вершаў «Горад без імя» (1969), «Дзе ўсходзіць сонца і куды яно заходзіць» (1974). Мілаш — аўтар шматлікіх эсэ: «Скуты розум» (1953), «Родная Эўропа» (1959), «Чалавек сярод скарпіёнаў» (1962, пра С. Бжазоўскага), «Зямля Ульра» (1977), «Сад навук» (1979). Напісаў раман-успамін «Даліна Ісы» (1959). Займаецца перакладамі эсэістыкі і паэзіі, асабліва англасаксонскай (ад Шэксьпіра ды Мільтана і да Эліёта і Р.Джэфэрса), кнігаў Сьвятога Пісьма, а таксама польскай паэзіі на ангельскую мову. У 1973 г. атрымаў прэмію польскага Пэн-Клюбу, у 1980 — Нобэлеўскую прэмію. Апрача гэта, Мілаш — ляўрэат прэміяў Guggenheim Fellowship (1976), Neustadt Prize (1978), National Medal for the Arts (1989). Яму была нададзена годнасьць ганаровага грамадзяніна Летувы і места Кракава.

У 1998 годзе Чэслаў Мілаш стаўся ляўрэатам прэстыжнай польскай літаратурнай прэміі «Nike» за томік «Прыдарожны сабачка» (урывак зь яе быў перакладзены Юрасём Бушляковым і апублікаваны ў 1998 годзе ў газэце «Наша Ніва» ). Гэтая кніга таксама была прызнаная найлепшай у польскай літаратуры за 1997 год. Урачыстасьць уручэньня літаратурнай прэміі «Nike» Мілашу адбылася ў варшаўскіх Лазенках. Яе грашовая частка склала прыкладна 20 000 USD.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x