Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тэкст перакладзены паводле: Kultura, № 5 (500), 1989.

Знакi надыходзячых часоў

З Чэславам Мiлашам размаўляе Павал Лiсiцкi

Павал ЛIСIЦКI: У вашых выказваньнях часам зьяўляюцца супярэчлiвасьцi, якiя датычаць месца чалавека ў грамадзтве i значэньня чалавечай натуры. З аднаго боку, Вы залiчаеце сябе да левай традыцыi, а з другога — Вы гаворыце аб сваiм недаверы да чалавека i таксама да чалавечай натуры. Але якраз левае мысьленьне схiльнае да пераацэнкi вартасьцi чалавечай iстоты i да веры ў нашыя крэацыйныя магчымасьцi.

Чэслаў МIЛАШ:Калi я адказваю на такое пытаньне, я заўсёды адчуваю неадэкватнасьць адказу i чаканьняў, паколькi я даю адно часовы адказ. Грунтоўны адказ мусiў бы сягаць да глыбокiх пачуцьцёвых суплётаў, якiя i я сам магу толькi старацца разблытаць у сваёй творчасьцi. Як вядома, аднак, ёсьць рэчы, якiя выходзяць за ўзровень размовы. Нават калi гэта найбольш iнтэлiгентная размова. Зрэшты, я заўсёды прызнаваўся ў супярэчлiвасьцi i сам хацеў бы разумець гэтыя супярэчнасьцi. Але, мабыць, для гэтага не дастаткова нават эсэiстыкi.

Апрача гэтага, я мушу зрабiць пэўнае прызнаньне. Дык вось, я сам дзiвуюся супярэчнасьцям ува мне. Можа дзякуючы гэтаму выяўляецца тое, што датычыць увогуле чалавека, а менавiта, што раз ён бывае дурнаватым, а раз разумным. У адну часiну я разумны, а ў iншую дурны. Гэтае пачуцьцё зьмяняецца ў залежнасьцi ад асяродзьдзя, ад пачуцьцёвых рэакцыяў, якiя глыбейшыя, чымся нашы рацыянальныя меркаваньнi.

П.Л.: Пойдзем далей шляхам супярэчлiвасьцi. З аднаго боку, вы крытыкуеце польскi касьцёл за традыцыяналiзм, а з другога боку — падкрэсьлiваеце сваю прыхiльнасьць да традыцыяналiзму ў лiтургii, да пэўных старых узораў. Як суаднесьцi гэтыя пазыцыi памiж сабой?

Ч.М.: Гэта, пэўна, сьведчыць аб глыбокай кансэрватыўнасьцi маёй натуры. Гэты кансэрватызм набывае розныя формы. Напрыклад, такая дробязь, як купля новай кашулi, купля пiнжака або ботаў ствараюць пасьля для мяне цэлыя праблемы прысваеньня сабе гэтых рэчаў. Тое, што новае, падаецца мне невыгодным. Таму ў глыбiнi я на самой справе такi шляхцюк, якi сядзiць недзе вельмi далёка ад чыгуначнай станцыi, i традыцыянiст. Але вельмi часта бывае так, што мiнаюць гады, i ўся мая тая кансэрватыўная пазыцыя аказваецца правiльнай, спраўджваецца.

Што да прыхiльнасьцi да традыцыйнай лiтургii, то я ўжо ў iнтэрвiю для «Tygodnika Powszechnego» гаварыў, што нядаўна быў на iмшы, адпраўленай па-лацiнску. Гэта была традыцыянальная iмша, г.зн. ксёндз стаяў тылам да вернiкаў. I дарма што я дагэтуль зьяўляюся прыхiльнiкам лацiны ў лiтургii, мармытаньне сьвятара, якi стаяў тылам да вернiкаў, было для мяне тым, што вельмi цяжка прыняць. Тым ня менш, пастава сьвятара тылам да вернiкаў i тварам да алтара падаецца мне глыбока абгрунтаванай. Таму, што гэта правадыр хору, якi ад iмя ўсiх зьвяртаецца да Бога. А сьвятар, зьвернуты тварам да вернiкаў, паклiканы паказваць iснаваньне супольнасьцi. Гэтая супольнаснасьць (togetherness) шмат каго раздражняе ў Амэрыцы. Ёсьць такое новаўвядзеньне.

Вы спыталiся тут у мяне пра супярэчлiвасьць. Так, я напiсаў, што можа лепей было б, каб жа польскi касьцёл захоўваў лiтургiю i займаўся ёй больш, чымся прапагандай, скiраванай супраць ужываньня кантрацэпцыйных сродкаў. У гэтай справе, як вядома, маральная тэалёгiя падзялiлася. Iснуе кнiга прафэсара Нуны, якi зьяўляецца адным з найбольшых спэцыялiстаў у кананiчным праве i выкладае ў нас у Бэрклi, кнiга пад назвай «Contraception» . Гэтая кнiга не выдавалася па-польску, ня ведаю, цi з прычыны вялiзнага памеру, цi далiкатнасцi тэмы. Нуна, безумоўна, не лiбэральны каталiк, яго хутчэй можна акрэсьлiць як кансэрватара. Гэта цiкавая кнiга, паколькi яна паказвае, якiм чынам мэтай шлюбу было прызнана першастварэньне. Першапачаткова гэта было выклiкана хрысьцiянскай рэакцыяй на вельмi магутныя манiхейскiя тэндэнцыi. Варта памятаць, што для манiхейцаў першастварэньне было злом. А ў сучасныя часы, у ХХ стагодзьдзi ўся кантравэрсiя, якая датычыла мэты шлюбу i мэты сэксуальнага акту, ужо даўно страцiла значэньне. Бальшыня спэцыяльнай царкоўнай камiсii, створанай з мэтай вызначэньня таго, што згодна з каталiцызмам уяўляе сабой мэту шлюбу, прызнала: ёй не зьяўляецца толькi першастварэньне. Iншай ня менш важнай мэтай ёсьць любосьць, умацаваньне любосьцi памiж сужэнцамi. Такая пазыцыя была ў пэўным сэнсе апраўданьнем ужываньня кантрацэпцыйных сродкаў. Павал VI адкiнуў такую пастанову камiсii, i з той пары прынялася — назавем гэта так — старасьвецкая пазыцыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x