Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Дарога ў нікуды» і «Ня трэба гучна гаварыць» разам утвараюць эпас канца. Гэта канец Вялікага Княства Літоўскага ці ягоных рэштак, якія дажылі да 1939 году, канец гэтаксама Вільні як гораду з польскай і жыдоўскай люднасьцю. Іншай, чымся гэтыя раманы, хронікі няма. Далей, гэта карціна жыцьця пры савецкай уладзе з чэрвеня 1940 да чэрвеня 1941 гг., да нападу Нямеччыны на свайго папярэдняга хаўрусьніка, і пры нямецкай уладзе. Апошнія разьдзелы другога раману даюць карціну Варшавы 1944 году, дзе ён апыніўся тады як уцякач зь Вільні.

Твор Мацкевіча аб вайне — гэта абсалютнае выключэньне ў багатай польскай літаратуры на гэтую тэму. У ёй пануе патрыятычны ўзор, барацьба палякаў зь немцамі. Мацкевіч да гэтага ўзору заставаўся больш ці менш абыякавым, у чым можна ўгледзець ягоную ўласную нелюбосьць да зацяганых уяўленьняў і ўплыў шматнацыянальнай Вільні. Дзьве падставовыя польскія пазыцыі сутыкнуліся ў гэтым стагодзьдзі між сабой: незалежнасьць Польшчы як мэты ўсіх змаганьняў і высілкаў, і ахвяраваньне гэтай незалежнасьцяй у імя камуністычнага інтэрнацыяналізму. Ніводная зь іх не знайшла падтрымкі ў Мацкевіча, больш таго, ён ставіцца да іх варожа. Тыя, хто адкінуў незалежнасьць у імя камунізму, як у Вільні Дэмбіньскі або Ендрыхоўскі, для яго былі ня столькі зраднікамі Польшчы, колькі агентамі дзяржавы, якая несла няшчасьце людзям розных нацыянальнасьцяў. У сваю чаргу незалежнікі — адсюль ягоная нэгатыўная ацэнка АК — былі асьлепленыя сваёй канцэнтрацыяй на барацьбе зь нямецкімі захопнікамі і не здавалі сабе справы з таго, што, разьлічваючы на перамогу заходніх дэмакратый, яны рыхтавалі перамогу хаўрусьніка гэтых дэмакратый — Расіі. Мацкевіч у сваіх раманах і ў сваёй публіцыстыцы выступае як прыхільнік антысавецкага інтэрнацыяналізму ці, калі інакш, антыкамуністычнага інтэрнацыяналу. Адсюль вынікаюць спаважныя насьледкі, у тым ліку і мастацкія, бо ягоныя героі не падзеленыя паводле крытэру нацыянальнасьці. Сярод тых, каго ён абдорвае сымпатыяй, палякі, летувісы, беларусы, немцы, белыя расійцы, ублытаныя ў розныя падпольныя рухі, патэнцыйныя ўдзельнікі калектыўнага, міжнароднага супраціву сыстэме.

Ня варта падыходзіць спаважна да ўсяго, што пісаў Мацкевіч-антыкамуністы. Некаторыя ягоныя артыкулы сапраўды прасякнутыя абсэсіяй і мяжуюць з паранояй, паводле вядомага ўзору выкрыцьця паўсюль агентур, нават у Ватыкане. Таму, укладаючы зборнік ягоных публіцыстычных твораў, належыць памятаць, што фантазіямі і нават вар’яцтвам ён заплаціў за сталасьць сваіх паглядаў. Адсеў відавочных абмылак адбываецца пасьля сьмерці блізу ўсіх пісьменьнікаў, і думка аб гэтым павінна ўстрымаць ад выступаньня ў тозе суровых судзьдзяў.

* * *

Два атрыманыя ўчора лісты збудзілі ўва мне перажываньне, адзін ад Ю., другі ад М. Гэтыя мае равесьніцы і каляжанкі зь юрыдычнага факультэту ўнівэрсытэту Сьцяпана Батуры ў Вільні ня толькі сьцежкай сантымэнтаў скіроўваюць мяне ў мінуўшчыну. Яны існуюць як асобы нагэтулькі каштоўныя, што я лічу сябе шчасьлівым, могучы аб іх думаць. Бо ў нашым горадзе былі надзвычайныя дзяўчаты, і якімі ж беднымі павінны быць усе тыя, памяць якіх ня можа заапэляваць да такіх каштоўных чалавечых наўзораў. Кажучы гэта цяпер, калі яны сівыя і гадуюць унукі, я больш-менш ведаю іхнае жыцьцё, поўнае абмылак і трагедый.

З М. я ніколі ня быў блізка, але прыглядаўся да яе. У свой рахунак я запісваю тое, што ейныя пукатыя шклы нізкавокай асобы не перашкодзілі мне ацаніць ейнае прыгаство. Яна была пазаркой, з добрай фігурай, і, відавочна, у яе галаве не было капрызаў, бо яна заўзята перасьледавала вялікія мэты. Яна і ейная сястра належалі да нутранога кола Ендрыхоўскага і Дэмбіньскага, або «Po prostu» і «Karty» , а потым у пасьляваеннай Польшчы да прыкметных фігур зь «віленскай групы» . Яны паходзілі зь вельмі каталіцкай радзіны, а ў камунізьме знайшлі новую рэлігію, як і Зося Вэстфалевіч, жонка Дэмбіньскага, сястра якой была манашкай.

Ліст М., напісаны ў сьмелай і рашучай манэры, камэнтаруе перадусім мой верш пра парушэньне табу кідком каменя ў вужаку, які яна знайшла ў польскім выданьні «Сьведчаньня паэзіі» . Далей каляжанка дадае: «Але калі мы ўжо затрымаліся на вужацы, напішу табе аб рыбах. У маленстве я ўвайшла ў кухню, дзе скакалі жыўцом абшкрэбленыя гаспадыняй рыбы. Мне заўсёды былі блізкімі гэтыя стварэньні. Таму я пачала забіваць іх (ад літасьці), пляжачы іх галовамі аб сьцяну. Я ўся была ў іхнай крыві. Гэта была сытуацыя, зь якой не было добрага выйсьця. Але я ўсё думаю, ці потым, ужо дарослай, я б не была, як тыя гадунцы Сарбоны» .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x