Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чым ён займаўся ў Вільні пад нямецкай акупацыяй, цяжка сказаць. Калі б вайна была паміж Расіяй і Нямеччынай, ён, напэўна, не вагаючыся, стаў бы на бок Расіі, але калі вялася вялікая гульня за вывальненьне народаў ад камунізму, яму, тэарэтычна, даводзілася быць прыхільнікам нейкага пярэдыху або пагадненьня зь немцамі, што, шчыра кажучы, ня розьніцца ад калябарацыі. Акурат гэтулькі можна выснаваць зь ягоных пасьляваенных твораў, бо тады ў Вільні дзейным калябарантам ён ня быў.

Адным з галоўных аргумэнтаў, ужываных тымі, хто рашуча асуджае Мацкевіча, быў артыкул Паўла Ясяніцы «Маральныя згрызоты крэсовага шляхціца» , напісаны кімсьці, хто тады быў у Вільні і як сам кажа: «Служыў у Арміі Краёвай, у аддзеле прапаганды, і пільнае чытаньне жоўтай прэсы ўваходзіла ў мае абавязкі» . Я задаў сабе працы і адшукаў кнігу Ясяніцы «Сьляды сутычак» , у якой фігуруе гэты тэкст. Ясяніца, як вядома, псэўданім. Пад ім выступаў мой калега з «Акадэмічнага клюбу валацугаў» у Вільні, тады студэнт гісторыі, Лех Бэйнар, які ў нас меў мянушку Бахус. Прозьвішча зусім не жыдоўскае, як спрабавалі шаптаць, а татарскае. Бэйнар паходзіў з татарскай шляхты, хаця, наколькі я ведаю, ужо ня быў магамэтанінам. А імя Лех і пасьлей набытае прозьвішча Ясяніца сьведчаць аб каталіцка-пястаўскіх прыхільнасьцях яго і ягонай радзіны.

Калі спаважны гісторык і сьведка падзеяў піша нагэтулькі легкадумную рэч, то ўжо што гаварыць аб іншых. Бэйнар быў чалавекам сумленным і бясстрашным, ён ня мог згадзіцца з тым, што для Мацкевіча было ясным, змагаўся да канца ў аддзеле «Łupaszki» і пасьля вайны быў засуджаны на сьмерць. Уратаваў яго, здаецца, Баляслаў Пясецкі, шэф «Paxu» [108]. Я не прыгадваю сабе, каб Бэйнар у нашым клюбе валацугаў выяўляў свае палітычныя перакананьні. Зацяты эндэк быў у нас адзін, Казімеж Галабурда, які быў высланы і памёр у Гулагу ад дызэнтэрыі. Зь іншых сяброў клюбу наш сэньёр Гасюліс быў расстраляны савецкімі ўладамі за зрываньне плякатаў; Буйніцкі застрэлены за супрацоўніцтва з тымі ж самымі ўладамі; Ендрыхоўскі быў «выбраны» ў Сойм Летувы і галасаваў за ўлучэньне Летувы ў Саюз.

Маральнае абурэньне Бэйнара шчырае, і, паўтараючы за «Эпіцэнтрам цямрэчы» Конрада: «Агіда! Агіда!» , — я, напэўна, выражу пачуцьці шмат якіх сваіх равесьнікаў. Угледзеўшыся, аднак, бліжэй у ягоны артыкул, ня знойдзеш у ім амаль нічога, апрыч пачуцьцёвай экзальтацыі.

Першы закід датыкаецца да характару Мацкевіча, якога Бэйнар абвінавачвае ў баязьліўстве, бо калі ён пасуляў супраціў камунізму нават коштам зьнішчэньня ўсяго польскага народу, то чаму ён не пайшоў у лес (як ён сам, Бэйнар?) Для тых, хто знаў Мацкевіча, гэта адно дэмагагічны прыхватак. Другі закід датыкаецца да раману «Дарога ў нікуды» , які Бэйнар называе нікчэмным. Чаму? Таму што іншыя нацыянальнасьці паказаныя ў ім прыхільна, а палякі ачэрненыя і што ім няма згадкі аб ZWZ [109], зь якога пасьлей нарадзілася АК. А таксама таму, што ў гэтай кнізе няма любосьці да роднай зямлі, як у «Пану Тадэвушу» (?). Адылі «Дарога ў нікуды» існуе і абароніць сябе сама. Атака на яе навядзе, можа, на прычыны, зь якіх цяжка быць польскім раманістым. Калі б нехта ў мінулым стагодзьдзі выявіў Польшчу так, як Гогаль Расію ў «Мёртвых душах» , то абавязкова заслужыў бы найменьне нікчэмніка. Трэці, зрэшты, закід — што Мацкевіч друкаваўся ў бульварнай прэсе. Безумоўна, ён не павінен быў гэтага рабіць. Але што ён друкаваў? Якраз некалькі разьдзелаў «Дарогі ў нікуды» , якую Бэйнар палічыў пасквілем.

У цкаваньні Мацкевіча брала ўдзел дзіўная грамада — і патрыёты, і сукрытыя агенты віноўнікаў забойства ў Катыні. Гэтыя апошнія і былі найбольш зацікаўленыя ў тым, каб абвясьціць сьведку фашыстым і калябарантам. Якраз цяпер я зазірнуў у тэчку зь лістамі Мацкевіча да мяне, датаванымі 1969–1970 гг. Яны тычацца захадаў, якія я рабіў, каб пасуліць ягоныя кнігі амэрыканскім і нямецкім выдаўцам, з малым посьпехам, бо кожны раз трапляўся нехта з палякаў, аруплены, каб перашкодзіць выданьню кнігі. Мацкевіч і ягоная жонка, Барбара Тапорска, таксама знакамітае дараваньне, жылі ў крайняй беднасьці. Мушу пагадзіцца з тым, што Мацкевіч піша ў адным зь лістоў, — у параўнаньні зь імі Гамбровічу дужа пашчасьціла.

* * *

Мацкевіч паплаціўся за сваё падарожжа ў 1943 г. у Катынь на запросіны нямецкіх уладаў. З польскіх пісьменьнікаў туды яшчэ езьдзіў Фэрдынанд Гётэль. У Варшаве памяталі яго перадваенныя адкрытыя пахвалы фашызму, а ў 1940 годзе ў яго пракінуліся нясьмелыя схільнасьці да калябарацыі, бо ён зарэгістраваўся як прадстаўнік вольнае прафэсіі, літаратар, і намаўляў калегаў да гэтага ж самага. Шмат хто зарэгістраваўся, бо нібыта так больш бясьпечна. Аднак Гётэль меў добрае пачуцьцё грамадзкай кан’юнктуры і загадаў патрыятычнага кодэксу, а таксама больш не пасоўваўся ў згодніцтве што да немцаў. І дарма што ён паехаў у Катынь, ніхто яго пасьлей на эміграцыі не абвінавачваў у калябарацыі. А Мацкевіч, які з усімі быў на нажох, не лічыўся з грамадзкай думкай і быў паводле ўдачы чалавекам сварлівым, выехаўшы ў Катынь, узмацніў непрыхільныя да ягонай асобы настроі, і нікога не цікавіла, што паехаў ён з згоды польскіх падпольных уладаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x