Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтую Вільню, мусіць, варта прыгадаць, калі кажацца аб канцы Вялікага Княства. Бравая польская моладзь, што калякамі цяла сваіх калегаў па ўнівэрсытэце і чыніла паляваньні на мінакоў, неўзабаве магла пабачыць савецкія танкі, аточаныя радасным грудам жыдоўскае моладзі, хаця сумлеўна, што ў ейных развагах спалучыліся прычына і насьледак. Сцэны гэтага радаснага вітаньня на вуліцах Вільні ў сваёй аўтабіяграфічнай кнізе апісвае Хаім Градэ ( «My Mother’s Sabbath Pays» , пераклад зь ідыш), а паколькі ён быў рупатлівым пісьменьнікам і дбаў пра аб’ектывізм, дык апавядае тамсама, як у той жа самы дзень ён пайшоў у катадральны касьцёл і як шкада яму было зьбертага там сьмяротна сумнага груду вернікаў.

Маё бліжэйшае знаёмства з Мацкевічам адбылося ў 1940 годзе, калі Юозас Калюот’іс, рэдактар «Naujoji Romuva» , дапамог мне дабрацца да летувіскай тады Вільні, што, зрэшты, я лічыў пераходным этапам. Мацкевіч рэдагаваў адну зь дзьвюх выходзячых тады польскіх газэтаў у Вільні, «Gazetę Codzienną» . Заступнікам рэдактара быў мой калега з «Żagarów» , Тэадор Буйніцкі. Я стаў супрацоўнікам гэтай газэты, як і шмат літаратараў, мясцовых і ўцекачоў, у тым ліку Сьвятаполк Карпіньскі і Януш Мінкевіч. Палемізуючы пасьля доўгіх гадоў з маім эсэ пра Буйніцкага, Мацкевіч ( «Аб пэўнай апошняй спробе і застрэленым Буйніцкім» (1954) не згаджаўся з маім вызначэньнем ягонай праграмы як абароны «польскага кантону» ў абсягу Летувы. І, бясспрэчна, ні «польскі кантон» , ні Польшча, ні Летува не маглі задаволіць гэтага пасьлядоўніка Вялікага Княства, калі ён хацеў ісьці сьлядамі Людвіка Абрамовіча. На практыцы, аднак, праграма «Gazety Codziennej» зводзілася да гэтага, і гэта адрозьнівала яе ад «Kuriera Wileńskiego» , які стаўся голасам польскай артадоксіі, вызнаванай бальшынёй польскай Вільні: для яе прыналежнасьць Вільні да Летувы была папросту летувіскай акупацыяй.

З Мацкевічам я так бліжэй не пасябраваў, бо гэта было іншае пакаленьне і іншы склад розуму. Я паважаў яго як пісьменьніка, а таксама чалавека добрай волі, які робіць, што можа, і гэтай пашаны я не пазбыўся і дасюль. Што не замінала мне разважаць над ягоным пакручастым конам. Спасярод шляхты Вялікага Княства было ці мала адчайных авантурнікаў, да якіх я б залічыў ягонага брата Станіслава, але быў ведамы таксама тып ціхага, але заўзятага авантурніка, які свайго ня ўпусьціць. Акурат такім я ўяўляю сабе Юзафа. Насоўваецца пытаньне, у якой ступені самадыйны і свавольны індывід, перакананы, што справядлівасьць на ягоным баку, мае абавязак або права выступаць супраць грамадзкай думкі. Каб забыцца, што гэтая думка рэпрэзэнтуе і нашую сымпатыю або антыпатыю да яе, трэба вялікае намаганьне, але толькі тады пытаньне пра грамадзкую ролю канфармізму набывае сэнс. Мацкевіч абарачаўся ў сваім віленскім шляхоцкім асяродзьдзі колішніх кавалерыстых вайны 1920 году, такіх жа самых, як і ён, цяпер зазвычай ураднікаў, але таксама дуэлянтаў і паляўнічых, як, напрыклад, ягоны прыяцель Міхал Паўлікоўскі зь Меншчыны, які рэдагаваў паляўнічы дадатак да «Słowa» пад назвай «Дзе гэта, дзе зайгралі паляўнічыя ражкі...» (з трыма кропкамі, так!). Тым ня менш ён вылучаўся на гэтым фоне. На яго вельмі моцна паўплывала расійская гімназія і ягонае, у школьных гадох, фанатычнае зацікаўленьне кнігамі з абсягу заалёгіі і арніталёгіі (у чым мы былі падобныя), з адукацыі і з здольнасьцяў назіраць ён быў прыродазнаўцам. Можа, гэтая нібыта пазытывісцкая пастава прышчапіла яму скептыцызм да «польскай Вільні» . Ён заатакаваў гэтую Вільню зь першых нумароў «Gazety Codziennej» , публікуючы артыкулы, у якіх роспач і гнеў з прыклёпу верасьнёўскай паразы распружваліся ў зацятых нападах на ўсю міжваенную Польшчу, не пакідаючы каменя на камені. Ён не любіў ні Пілсудзкага, ні санацыі (дарма што працаваў у санацыйным «Słowie» ), але каб знайсьці цяпер супрацоўніка ў асобе Пятра Каўнацкага, «нацыяналістага» , і разам зь ім высьмеяць аддзелы «палкоўнікаў» , дарма што яго нічога апрача гэтага з Каўнацкім ня лучыла, гэта ўжо было занадта. Гэта выглядала на глум з паваленай Польшчы, каб спадабацца летувіскім гаспадаром. Несупынна ўцісканая цэнзурай і абвінавачаная летувісамі ў падрыўных тэндэнцыях (бо што гэта за падступная балбатня аб Вялікім Княстве?) «Gazeta Codzienna» дала пачатак бурлівым сваркам, у якіх сукрытым аргумэнтам супраць яе была «калябарацыя з акупантам» . Іншымі словамі, Мацкевіч выявіў талент трапляць у такую сытуацыю, каб быць бітым абодвума бакамі. Гэта мелася паўтарыцца пасьлей. Бясспрэчна, пачуцьці гневу і гаркоты пасьля паразы былі паўсюднымі, і ён даваў ім выражэньне, будучы агорненым згрызотамі, а не таму, каб некаму дагадзіць. Але бальшыня, хоць адчувала тое ж самае, стрымлівала сябе, бо неяк нядобра мыць брудныя хусты ў гэткую сумную часіну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x