Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падчас маёй віленскай маладосьці я амаль зусім ня ведаў Юзафа Мацкевіча. Буркатлівы, з тых, чый крыху крывы нос заглядвае ў чарку, у фуражцы, часта ў палатняных строях і ў даўгіх ботах, ён выглядаў на шарачковага шляхціца проста зь вёскі. Ён любіў уночы выпіць у віленскіх рэстарацыях, як і іншы супрацоўнік «Słowa» , Ежы Вышамірскі, але ў адваротнасьць ад яго, літаратурай не цікавіўся. А ўжо пра паэзію зь ім зусім не было сэнсу гаманіць. Хоць меў, здаецца, вялікую эрудыцыю ў нярэдкім у нас тады кірунку: у расійскай літаратуры дзевятнаццатага стагодзьдзя.

* * *

Я б ня змог уявіць яго як літаратара Варшавы або Кракава. Ён жыў у горадзе, які і надалей заставаўся для яго сталіцай Вялікага Княства Літоўскага, і ён быў патрыётам гэтага краю. Я мяркую, што ўжо сёньня малодшым пакаленьням цяжка сабе ўявіць, пра які суплёт ляяльнасьці тут ішла гаворка і чаму такія, як ён, аднолькава варожа ставіліся як да польскіх патрыётаў, так і да патрыётаў летувіскіх або беларускіх. Нядаўна я ізноў перачытаў артыкулы і эсэ Мацкевіча, выдадзеныя ў Лёндане, дзе ён гаворыць аб «нутраным падзеле» Вялікага Княства, зьдзеяным палякамі, летувісамі і беларусамі. «Пераможца ўсіх не аб’явіўся. Папросту гэткага не было. Кожны хацеў толькі ўрваць для сябе кавалак» . Я ўважаю яго за найбольш праўдалюбнага пісьменьніка і мяркую, што ён зусім не перабольшвае, калі піша: «Адсюль узьнікла спрэчка, якая перарасла ў адкрытую бойку за мову, за культуру, за традыцыю, інтэрпрэтацыю гісторыі, за рэлігію. Бойка адбывалася таксама і на кулакох, на аглоблях, на пісталетах, а напрыканцы, падчас апошняй вайны, на даносах у гестапа ці НКВД. Нянавісьць, паводле ўсіх законаў прыроды, нараджала нянавісьць» .

Паводле Мацкевіча, польскі бок нясе можа найбольшую адказнасьць, бо «пераможцы ў бойцы за спадчыну ўсіх земляў Вялікага Княства» былі спольшчаныя і культурна, і палітычна, так што ўзьнікаючым нацыяналізмам яны ўзумелі супрацьставіць толькі польскі нацыяналізм. «У выніку яны апыніліся ў собскай краіне ў драматычнай сытуацыі прадстаўнікоў іншае дзяржавы, а адсюль да залічэньня іх у агенты чужога ўплыву абсалютнай бальшынёй жыхароў быў ужо толькі адзін крок» .

Прыклад мае сям’і? Мой браценьнік Оскар Мілаш быў першым прадстаўніком незалежнае Летувы ў Парыжы, што для палякаў было раўназначна зрадзе. Бацькі мае матулі, Кунаты, былі ляяльнымі грамадзянамі Летувы польскае нацыянальнасьці, па-летувіску не гаварылі. Мая матуля мела два грамадзянствы, летувіскае і польскае, заўсёды залічала сябе да польскае нацыянальнасьці, летувіскую ведала слаба. Адылі ейная сястра гаварыла па-летувіску бегла. Мой бацька быў абвешчаны ў Летуве зраднікам з прыклёпу свае прыналежнасьці да POW [104]. Ён быў зьмешчаны ў чорным сьпісе, якім забараняўся ягоны ўезд у краіну свайго нараджэньня. Тым ня менш 17 верасьня 1939 году, калі яму ўдалося дабрацца да летувіскай мяжы зь мястэчка Глыбокае, дзе ён працаваў павятовым інжынэрам, летувісы праявілі да яго высакароднасьць, як і да мноства ўцекачоў з Польшчы, і нягледзячы на тое, што ведалі, кім ён ёсьць, упусьцілі яго ў Летуву. Там ён не перасьледаваўся за свае даўныя грахі.

На думку Мацкевіча, адзіным сьвядомым патрыётам Вялікага Княства быў Людвік Абрамовіч, рэдактар і выдавец «Przeglądu Wileńskiego» . Ён выстаўляў прэтэнзію на поўную перамогу, пры поўным раўнапраўі народаў, што асяляюць гэтыя землі. Ягоная праграма розьнілася ад усіх фэдэрацыйных падумак, у тым ліку і ад фэдэралізму Пілсудзкага, бо яны кіраваліся перадусім польскімі інтарэсамі і шукалі выгадаў для Польшчы. З гэтай пэрспэктывы як аднабаковая адмова палякаў выконваць Сувальскі Трактат і захоп Вільні, так і фікцыйнасьць «Сярэдняй Літвы» клаліся цяжарам на плечы прыхільнікаў «ягелонскай ідэі» . Ня ведаю, як Мацкевіч ставіўся да ксяндза Валяр’яна Мяйштовіча, які ўважаў Вялікае Княства за створ сваіх продкаў, амаль за собскасьць вялікапанскіх радоў і ўслаўляў патрыярхальныя стасункі паміж дваром і селаком. Відаць, ён залічаў яго да тых, «самазразумелая» польскасьць якіх несла адказнасьць за недавер да ідэі Хаўрусу з боку летувісаў і беларусаў, таму што яны нават з большай ахвотай мелі дачыненьні з адкрытымі нацыяналістымі.

* * *

Перадваенная Вільня вярнулася, калі я цяпер чытаў (у карэктуры) мэмуары Люсі С. Давідовіч «From That Place and Time» . Узгадаваная ў Нью-Ёрку, яна правяла 1938–1939 год у Вільні, ажыцьцяўляючы дасьледаваньні ў тамашнім Жыдоўскім Навуковым Інстытуце. Гэта вельмі карысная кніга, бо яна нагадвае аб іншай важнай Вільні, жыдоўскія традыцыі якой здабылі ёй імя «Ерусаліму Поўначы» . Збольшага трэцяя частка яе люднасьці мела няшмат супольнага зь дзяржавай, у якой яна апынілася, гаварыла на ідыш і часткова, у сваім верхнім слаі, па-расійску. Мэмуары Давідовіч, якая ня ведала польскай, закранаюць перадусім падзел на «мы» і «вы» , а таксама перасьледы. Адзін зь ейных віленскіх прыяцеляў, журналісты, страціў вока падчас студэнцкіх антысэміцкіх забурэньняў у 1931 годзе (гэта я памятаю). Апошні перадваенны год азначыўся поўнай перамогай эндэцкай праграмы, увасобленай у жыцьцё OZON [105]: пікетаваньне жыдоўскіх крамаў, праекты закону, які забараняў бы рытуальныя забойствы, мноства распараджэньняў наконт прымусовай палянізацыі, і апрыч усяго гэтага антысэміцкая прапаганда, у якой супаравалі паміж сабой урадавая прэса і прэса пазьнейшага сьвятога, Айца Максыміліяна Кольбэ. Вільня, згодна з паведамленьнямі Давідовіч, была небясьпечным горадам: паўтараліся напады хуліганаў, узброеных палкамі, так што кожная сустрэча з маладымі палякамі пагражала зьбіцьцём. Давідовіч прызнае, жанкі і дзеці ня білі, што, аднак, не зьмяншала адмоўнага эфэкту гэткіх здарэньняў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x