Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але сапраўдным дэбютам стала кніга «Астранаўты» (1951), якая прынесла Лему славу нават у тыя непрыхільныя для фантастыкі часы. «Астранаўты» апавядаюць аб падарожжы на Вэнэру, якая пагражае Зямлі. Але жыхары Вэнэры ўрэшце зьнішчаюць саміх сябе. На Зямлі пануе татальны камунізм, усё складваецца проста выдатна. Пазьней былі апублікаваны досыць няроўныя апавяданьні «Сэзам і іншыя апавяданьні» (1954), якія вызначаліся маўклівай прысутнасьцю асноўных прынцыпаў сацрэалізму. Да месца тут будзе падкрэсьліць, што Лем у тыя часы актыўна ангажаваўся ў палітыку і зацята граміў капіталістаў ды імпэрыялістаў. Пазьней яго неабыякавасьць да палітыкі выявіцца пад іншым ракурсам — у перакананьні, што перадумовай грамадзкіх дэфармацыяў зьяўляецца маніпуляцыя інфармацыяй.

Далёка за межамі Польшчы стала вядомай наступная кніга Лема «Воблака Магеляна» (1955), досыць узьнёслая аповесьць аб зорных падарожжах. Дарэчы, сам Лем выказваецца аб гэтай сваёй рэчы досыць суха. Кніга нарысаў «Дыялёгі» (1957) ужо рыхтавала глебу пад будучыя эсэ Лема, а «Зорныя дзёньнікі» (1957) ужо ўводзілі элемэнт гратэску і знакамітую постаць Іёна Тыхага. Гэтыя дзёньнікі пазьней шматразова памнажаліся, зьмянялі праблематыку, узбагачаліся. Што да апавяданьняў, то Лем выкарыстоўвае карысную для аўтара, але невыгодную для чытача тактыку: шматлікія перавыданьні ў значнай частцы адных і тых жа твораў: «Уварваньне з Альдэбарана» (1959), «Кніга робатаў» (1961), «Месяцовая ноч» (1963), «Ратуйма космас» (1966). Таму мы засяродзімся на адназначна арыгінальных творах.

Важнае значэньне для разуменьня ўсёй творчасьці Лема мае «Эдэн» (1959), раман па матывах касьмічнай рабінзанады. Касманаўты зь Зямлі рамантуюць сваю разьбітую ракету і адначасова знаёмяцца з таталітарным грамадзтвам «дубэльтаў» , дзе быў няўдала праведзены біялягічны экспэрымэнт, дадзеныя аб якім мясцовыя ўлады хаваюць. У тым жа годзе выходзіць кніга «Сьледзтва» , аповесьць, паводле словаў самога Лема, аб непазнавальнасьці сьвету, аб выпадковасьці і статыстыцы. Далей зьяўляецца «Вяртаньне з зорак» (1961), троху сэнтымэнтальная кніга аб тым, як касманаўты вяртаюцца на пераўтвораную Зямлю, дзе з моманту іх старту мінулася больш як сто гадоў. Найважнейшай зьменай зьяўляецца ўсеагульная «бэтызацыя» , мерапрыемства, скіраванае супраць гвалтоўных актаў у дачыненьні да каго б там ні было.

«Дзёньнік, знойдзены ў ваньне» (1961) — вельмі своеасаблівы раман, нарацыя зь нейкага падпольнага «Трэцяга Пэнтагону» , шпіёнскай установы, якая змагаецца з самой сабой і дзе кожны зьяўляецца «шматузроўневым» шпіёнам. А неўзабаве пабачыў сьвет і архітвор Лема — «Салярыс» (1961) — кніга аб спробах кантактаў людзей з «думаючым» акіянам, які выконвае іх самыя прыхаваныя жаданьні, выклікаючы тым самым неймаверныя і трагічныя сытуацыі. Па матывах гэтай кнігі зьняў свой фільм расійскі рэжысэр Андрэй Таркоўскі (1973).

У сваю чаргу, «Summa technologiae» (1964) з пэрспэктывы часу ўспрымаецца як адна з найлепшых кніг Лема, якая апавядае аб пэрспэктывах тэхналягічнай омніпатэнцыі, якая адначасова і ўзбагачае, і нішчыць чалавечую істоту. «Казкі робатаў» (1964) уяўляюць сабой прэтэкст да слыннай «Кібэрыяды» (1965), казкі, якую робаты апавядаюць робатам. Робаты маюць антрапаморфны выгляд, іх сьвет нагадвае Сярэднявечча, бо яны закутыя ў бляху, як у рыцарскія дасьпехі. Характэрна, што пры дапамозе іроніі і гратэску Лем тут спрабуе закрануць фундамэнтальныя праблемы анталёгіі. У 1964 г. быў апублікаваны «Непераможны» , невялікі раман аб «нэкрарэвалюцыі» робатаў, зрэдукаваных да мікрачастачак, якія аб’ядноўваюцца ў вялікія думаючыя сыстэмы і зь якімі людзі вядуць беспасьпяховую вайну.

Зусім іншую танальнасьць мае «Высокі замак» (1966), успаміны аб вельмі нетыповым львоўскім маленстве, у якіх акрэсьленыя абрысы набывае прывід «гратэскавага грамадзтва» . «Голас Госпада» (1968) адкрывае новы этап у творчасьці Лема: дзеяньне тут вельмі павольнае, апісваецца змадэляваная сытуацыя, інакш кажучы, на зьмену дзеяньню тут прыходзіць мысьленьне. У тым жа 1968 годзе зьяўляецца зборнік «Аповесьці аб пілёту Пірксу» , аб галоўным пэрсанажу якога мы пагаворым крыху пазьней асобна.

Канец шэсьцьдзясятых — пачатак семдзясятых гадоў азначаецца выхадам вельмі канцэптуальных, але часам і «цьмяных» кніг Лема: гэта найперш праца аб тэорыі літаратурнага твору «Філязофія выпадку» (1968), якая стваралася як спроба новага прачытаньня фэнамэналёгіі Р. Інгардэна. «Фантастыка і футуралёгія» (1970) апавядае аб літаратуры Science Fiction і пэрспэктывах футуралягічнага мысьленьня, а ў «Поўным вакууме» (1972) зьмешчаныя рэцэнзіі на неіснуючыя кнігі, дзякуючы якім, відавочна, гэты твор карыстаўся пэўнай папулярнасьцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x