Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тут зьяўляецца другая прычына, таму што каб дакапацца да тых рэчаў, аб якіх я пісаў, трэба быць падкаваным у гэтых пытаньнях. Кожны пісьменьнік прыцягвае наагул нейкі тып крытыкі: або на грунце духоўнай роднасьці, або падобнага погляду на сьвет, або пераходу праз тоесныя культурныя фармацыі. І ў маім выпадку зусім ня так. Усе крытыкі, якія ў нашай краіне задаюць тон літаратурнаму жыцьцю, зьяўляюцца паляністамі. Прынамсі пераважная бальшыня. Тым часам я зь іншай парафіі. Вы самі мне нядаўна прыносілі апублікаваныя ў часопісах закіды аб незразумеласьці. Так, гэта праўда і гэта таксама выразна выяўляецца ў тым, што мае даўнейшыя кнігі, у якіх было менш інтэлектуальнага элемэнту, мелі значна большыя тыражы. Крытык таксама аказваецца некампэтэнтным. Я ўяўляю сабе, напрыклад, што аб маёй творчасьці можна напісаць кнігу, якая была б зусім адчужанай асноўнаму масіву літаратуры і прэзэнтавала б маю ролю як антэны, што з апярэджаньнем выхоплівае адкрыцьці або вынаходы навуковай думкі ў галіне фундамэнтальных праблем. Возьмем, напрыклад, мой тэзыс з «Голема» аб узаемадачыненьнях спадчыннай субстанцыі і арганізмаў. Калі б нехта захацеў за гэта ўзяцца, гэта б вымагала ад яго калясальнай эрудыцыі, якая б поўніцай выходзіла за абсяг літаратуры. Між тым у маіх кнігах ёсьць мноства такіх рэчаў, і гэта з розных сфэраў навуковага пазнаньня. Гэта б не была праца, якую можна назваць літаратурна-крытычнай. Я стаю наводшыбе. Таму мяне выгналі з усіх сусьветаў, бо я ня змог укараніцца ні ў водным. Дзякуючы гэтаму я і мусіў адысьці ад фантастыкі, бо яна ўступіла ў выразную супярэчнасьць з мысьленьнем і навукай.

У ФРГ усе мае тыражы б’е адна кніга Толкіена «Валадар пярсьцёнкаў» , якая апавядае аб эльфах. Гэта ў пляне літаратуры не найгоршае, гэта ня трызьненьне з галяктычнымі кашмарамі, але і тут ёсьць пэўныя засьцярогі. Сьвет панавыдумляных фальклёраў, чараў, барацьбы дабра зь ліхам і сьвятла зь цемрай. Гэта надзвычай характэрнае ўвасабленьне эскапісцкай літаратуры нашых жудасных часоў. Гэта антыподы. Мы ня хочам быць думаючым трысьнягом, ня хочам ведаць, якія прыкрасьці могуць нас чакаць. Мы хочам быць недзе ў іншым месцы, бо там больш прыемна. Гэта прычына, дастатковая для існаваньня такой літаратуры.

С.Б.: Ці Ваш, такі станаўко скептычны погляд на цывілізацыйную сапраўднасьць дваццатага стагодзьдзя дазваляе сьцьвярджаць, што ўжо назіраецца паталёгія культуры?

С.Л.: Ізноў цяжкая рэч. Паталёгія культуры прадугледжвае, што існуе нейкая надкультурная норма. Калі меркаваць, што мы належым да міжземнаморскай культуры ў яе сучаснай фазе, то трэба сказаць, што паталёгія культуры пануе паўсюль. Можа, гэта прыкра і дзіўна, але для нас tertium comparationis зьяўляецца мінулым часам. (...)

Вэрдыкт, у якім месцы назіраецца паталёгія культуры, вельмі цяжкі і рызыкоўны. Скуль ведаць, ці назіраліся ў адзінаццатым стагодзьдзі ў Кітаі паталягічныя зьявы? Як рацыяналіст і атэіст будзе ацэньваць эпоху, у якую добры Бог асуджаў на пакуты незаконнанароджанае і неахрышчанае дзіцё? Дзе тыя іманэнтныя і ўведзеныя звонку крытэры, паводле якіх можна было б гэта ацаніць? Цяпер у нас культура, якая нагадвае жудаснае чэрава, што паглынула парэшткі раней існых культур і ўтварыла зь іх кашу. Гэта відаць у масавай культуры, калі людзям не стае іх уласнай рэлігіі, і яны шукаюць сабе нейкага гуру. (...) Гэта цяжкая справа, і на яе немагчыма даць кароткі адказ. Тут трэба было б напісаць кнігу.

С.Б.: Дзякую за размову.

Тэкст перакладзены паводле: Stanisław Bereś. Rozmowy z Lemem, Kraków, 1989.

* Cтаніслаў Лем— адзін зь нешматлікіх польскіх інтэлектуалаў, з творчасьцю якіх можна вычарпальна пазнаёміцца праз Інтэрнэт. Асобе і творчаму даробку Лема прысьвечаныя дзьве багатыя на зьвесткі інтэрнэт-старонкі — Oficjalna strona Stanisława Lema / The Official Stanislaw Lem Site — www.lem.pl (пералічым ейныя падзагалоўкі — «Lem o sobie» , «Kalendarium» , «Autobiografia» , «Zdjęcia» , «Dzieła» , «Galeria okładek» , «Rysunki Lema» , «Galeria Daniela Mroza» , «Opowiadania» , «Forum» , «Bibliografia» і г.д.), а таксама Nieoficjalna strona www.lem.mcs.net.pl, як сьцьвярджае рэкляма, «w całości poświęcona wspaniałej postaci jaką jest Stanisław Lem. Znajdziesz na niej: wywiady, eseje, felietony, aforyzmy, zdjęcia...» .

За апошнія колькі гадоў Лем стаўся доктарам honoris causa ўнівэрсытэту ў Аполі, а таксама атрымаў спэцыяльную прэмію «na II Targach Ksiаэki w Krakowie» .

У 1998 годзе «Wydawnictwo Literackie» распачало выданьне збору твораў Станіслава Лема пад рэдакцыяй ведамага польскага крытыка Еж’я Яжэмбскага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x