Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

С.Б.: Ці выпрацавалі Вы на працягу свайго шматгадовага экспэрымэнтаваньня з мовай нейкую агульную філязофію слова або сукупнасьць поглядаў на моўную прыроду фантастычна-гратэскавых жанраў?

С.Л.: Паколькі мову можна дасьледаваць толькі мовай і найперш матэматычнай (але гэта таксама sui generis мова), паўстае праблема самазваротнасьці, але ў тэхнічны абсяг гэтых справаў я не хачу цяпер уваходзіць. Агульна кажучы, мой погляд на прыроду мовы роднасны з тым, што выклаў у сваёй кнізе Налімаў ( «Вероятностная модель языка» , Масква, 1974, выд. «Наука» ). На жаль, я не магу сфармуляваць яго галоўнага тэзысу, бо ён выходзіць з абсягу сваёй спэцыяльнасьці: гэта матэматык, які зьвярнуўся да лінгвістыкі і трактуе яе ў рэчышчы тэорыі імавернасьці, пры дапамозе функцыі, якая называецца функцыяй Бэйса (Bayes’a). Мова, кажучы спрошчана і сьцісла, не складаецца са словаў, хаця зь іх і складаецца. Элемэнты, якія яе ўтвараюць, маюць вышэйшы статус і адпавядаюць пэўным дачыненьням (рэляцыям). Адчуваны пры дапамозе органаў пачуцьцяў сьвет адбіваецца ў мове. Дзеясловы паходзяць стуль, адкуль і зьявы «ў руху» , «у зьмяненьні» , а назоўнікі стуль, адкуль і пэўныя «рэчы» .

Калі размаўляеш зь людзьмі са здаровым розумам і сярэдняй адукацыяй, можна заўважыць, што на ўзроўні асабістага жыцьцёвага досьведу яны выдатна ўва ўсім разьбіраюцца, а калі размова зь імі выходзіць за гэтыя межы, яны могуць несьці поўную лухту. Хатняя гаспадыня не паверыць, што гаршчок, пакінуты ў варыўні, можа абярнуцца ў голуба, але лёгка верыць уплыву зорак на чалавечы кон. Абсяг асвоеных поймаў пераходзіць у абсяг «нявысваеных» паступова і вельмі індывідуальна. Ня так даўно я чытаў выдадзенага ў нас Арыстотэля. У ім цяжка разабрацца, бо за відавочнае ён мае пытаньні, якія кожны сучасны чалавек павінен мець за цалкам адвольныя выдумкі. Таму калі рушыць не ў мінуўшчыну, а ў будучыню і нейкім цудам стварыць мову, якая будзе паўсядзённай і агульнаўжывальнай праз сто гадоў, напісаныя на ёй кнігі ніхто б ня змог прачытаць цяпер з задавальненьнем. Але калі зьвярнуцца не да будучыні людзей, а неяк у бок — «да іншых разумных істот» , ступень адсутнасьці зразумеласьці будзе ў незьлічоныя разы большай. Таму я ня ў стане сур’ёзна напісаць кнігу, у якой гамоняць паміж сабой такія «іншыя істоты» . Гэта шыта надта белымі ніткамі. Можна або ўжыць гратэск, або паказаць міжцывілізацыйныя бар’еры, як я паспрабаваў у «Эдэне» . Нельга ў рэалістычным рамане сьцьвярджаць, што герой можа апладніць жанчыну на другім баку акіяну пры дапамозе тэлефона, або што блохі — гэта здэгенэраваны від кенгуру. Аднак калі паказваецца «іншы сьвет, іншая плянэта» , сярэдні чытач пазбаўляецца крытэраў верагоднасьці. Ім можна маніпуляваць як заўгодна. На гэтым факце паразытуе дзевяноста дзевяць працэнтаў Science Fiction. Супольнымі намаганьнямі аўтары стварылі сыстэмы «рэальных» суадносінаў, абылгалі ўвесь космас, яго асноўныя фізычныя законы, растапталі асноўныя прынцыпы эвалюцыйнай біялёгіі, і дзякуючы гэтым працам узьнікла скарбонка лухты, зь якой цяпер можа карыстаць кожны тыповы science-fictioner. А хто выпадае з гэтага парадку, мае тым меншыя шанцы на прызнаньне ў чытачоў, чым хутчэй гэтыя чытачы імкнуцца авалодаць гэнай скарбонкай. У ЗША мяне найбольш цэняць eggheads, пачынаючы з навукоўцаў, прыродазнаўцаў, а для тыповых заўзятараў тамашняй SF я перадусім незразумелы, бо яны ж «ужо наперад добра ведаюць» , ЯК і АБ ЧЫМ павінна быць напісана кожная такая кніга. Таму на радзіме SF у мяне менш сымпатыкаў, чымся ў Эўропе, бо на яе амэрыканскія ўзоры ўплывалі ня так доўга і так паўсюдна не замацаваліся. Тут, зрэшты, пануе абавязковая сымэтрыя, бо я, у сваю чаргу, ня ў стане чытаць тамашнюю SF.

Што да нэалягізмаў, то я мяркую, што абмяжоўваюся немінучым мінімумам. Калі б я сапраўды заняўся выдумваньнем мовы нейкай іншай эпохі, я збаёдаў бы паўжыцьця, каб стварыць зусім незразумелую кнігу, да якой бы я далучыў слоўнік з, натуральна, таксама мной прыдуманай энцыкляпэдыяй. Дадам яшчэ, што я міжволі стараюся ўнікаць гумарыстыкі і зьвяртаюся да адпаведнай лексыкі толькі ў творах, напісаных у гратэскавым ключы.

С.Б.: У адной са сваіх кніг Вы напісалі, што «мэтафізыка — гэта сукупнасьць аб’яднаўчых фактараў, сукупнасьць правіл, што надаюць сэнс і дазваляюць яго зразумець» . Нічога лепш ня сее мэтафізычнага паражэнства, чымся Ваша любая навука, якая добра далася ў знакі ўсім рэлігіям і мэтафізычным сыстэмам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x