Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

2. Але ў такім выпадку нельга быць галаслоўным. Паколькі ўжо гэтулькі разоў спраўджвалася маё «першынство» што да «віртуальнай рэальнасьці» , мяне запрашаюць на розныя вучоныя сымпозіюмы ў Нямеччыне (ніколі ня езьдзіў і не паеду), іншыя закранутыя мной прафэтычныя тэмы застаюцца закрытымі для ўсіх, як плод каштану ў лупіне, пакуль гэтая лупіна ня трэсьне пад нейкай навукова-тэхнічнай нагой. А таму, пераходзячы да канкрэтыкі, паўсюдны трыюмфальны лямант, які суправаджаў народзіны такіх сетак сувязі, як Інтэрнэт і іншыя Нэты, я неўзабаве пракамэнтараваў тут і там запэўненьнем, што гэта будзе вялікі правал, паколькі адкрыўся калясальны прасьцяг для новага тыпу COMPUTER CRIME, што гэта будзе тэрыторыя ашукаў, крадзяжоў, падрабленьняў, удаваньняў, перахопаў, рабаваньняў ІНФАРМАЦЫІ, але хоры, што пяялі ў гонар гэтай Супэрсеткі і маланкавасьці ўсіх магчымых апэрацыяў, майго мышынага сьпеву, натуральна, не заўважалі (і не заўважаюць, бо, як я адзначыў у першай сыльве, надрукаванай у часопісе «Одра» , я буду пісаць праўду, якую ніхто ня ўцяміць. А тут множацца артыкулы накшталт надрукаванага ў «Іnternatonal Herald Tribune» ад 17 кастрычніка: «New Flaws undermine Security of Internet» ).

Можна сказаць, што гэтыя злачынствы, плягіяты і ашукі, глябальнай тэрыторыяй якіх стаў ледзь эмбрыянальна пачаты Інтэрнэт, можна было б так жа лёгка прадугледзець, як і тое, што поўная даляраў валізка, пакінутая на лаўцы ў парку, хутка зьнікне. Я з такім дыягназам (відавочнасьці таго, што зьбіла з тропу і шакавала тых, хто ўжо павыкупляў акцыі разнастайных адгалінаваньняў Інтэрнэту) у цэлым згаджаюся, застаецца толькі пытаньне, чаму перад выпускам на рынак гэтых акцыяў і прадказаньнем імгненнай, маланкавай выгады, а таксама перад працягваньнем e-mail’у (электроннай пошты) ніхто аўтарытэтна не перасьцярог аб гэтым. Але куды там: меркаваньне аб тым, што кадаваньнем і шыфраваньнем можна прадухіліць любое злоўжываньне, адразу падалося мне папросту дзіцячым, паколькі Інтэрнэт яшчэ не функцыянуе ў небе сярод анёлаў, якія, як вядома, ня схільныя да парушэньня сёмага прыказаньня.

3. 9 верасьня 1995 г. у «New Scientist» (старонка 42) у артыкуле пад назвай «Losing yourself in the Net» нейкі Jon Wozencroft апісвае (і часткова рэцэнзуе) кнігу спадарыні Allacquere Stone «War of the Desire and Technology at the Close of the Mechanical Age» . Я, рэч ясная, не магу скарочана пераказаць артыкулу, што як рэцэнзія сам ЁСЬЦЬ скарачэньнем кнігі, якой я ня ведаю, але цэнтральны тэзыс аўтар падае ў двукосьсі, і ён гучыць так: «Існуючы ўзор сувэрэннага індывіда (sovereign subject) будзе поўніцай падарваны дзякуючы нашай узрастаючай здольнасьці да прыстасаваньня (to adopt) разнастайных індывідуальнасьцяў у віртуальных грамадзтвах» . Ну, а пасьля аўтар кажа, што такія тэзы — гэта шрапнэль, якая трапляе ў чытача. Хто мог бы падумаць, што гэтая «шрапнэль» была выстралена 33 гады таму ў вёсачцы ля кракаўскага прадгор’я, што я меў гэты гонар: вось цытата зь першага выданьня «Тэхналягічнай сумы» (с. 224): «Там, дзе зьдзяйсьняецца трансфармацыя індывідуальнасьці, асобасная тоеснасьць зь зьявы, прызначанай для дасьледаваньня, пераўтвараецца ў зьяву, прызначаную для вызначэньня» . Пасьля ляціць цэлы разьдзел «індывідуальнасьць і інфармацыя» . Урэшце шрапнэль даляцела. Гаворка ідзе аб тым, што адным хутчэй з парадаксальных насьледкаў, убачаных мной у 1963 годзе, мела быць зьнікненьне індывідуальнай тоеснасьці на карысьць «вызначэньня» , г. зн. умоўнага ўстанаўленьня, хто і дзе зьяўляецца той ці іншай асобай.

Вы, праўдападобна, мяркуеце, што пытаньне, прыведзенае як цытата з «Сумы» , зьяўляецца адным з дэрыватаў «фантаматыкі» . Гэта азначае, што віртуальная рэальнасьць пачынае пагражаць пэўным своеасаблівым — апісаным мной — чынам індывідуальнай тоеснасьці пасьля адпаведнай фазы станаўленьня разьвіцьцёвай тэхнічнай базы. Паколькі я не зьбіраюся перарабляць гэтую пару заўвагаў у нешта накшталт хрэстаматыйных выказваньняў зь неіснуючага тому пад назвай «Прароцтвы Ст. Лема» , я ня буду бавіцца і прывядзеньнем цытат на іншыя тэмы. Мяне заўсёды найбольш цікавілі анталягічныя праблемы, да якіх, безумоўна, належыць і індывідуальная тоеснасьць, таму што калі нехта — гэта нехта, ён таксама можа заняцца філязафаваньнем; а калі невядома, хто ёсьць кім, чаго можа быць вартая створаная «дзеля яго» анталёгія. Гэта не эпістэмалягічная праблема, паколькі эпістэма засноўвае (хутчэй implicite, чымся explicite) індывідуальнае чалавечае мысьленьне (кожны філосаф заўсёды Нехта, ён ня можа, як Паліфэм, быць «нікім» ). З гэтай прычыны мяне захаплялі такія насьледкі чыста тэхналягічнага разьвіцьця, якія атакавалі нібыта адвечна нязьменную сфэру тыпова гермэнэўтычна-анталягічных зьяваў, якія ўтвараюць цэнтар, наўкола якога кружацца думкі філёзафаў. Аднак так глыбока, як у «Summa technologiae» , ні зацытаваная кніга, ні іншыя артыкулы зь безьлічы кампутарна-інфармацыйных выданьняў НЕ здагадваюцца і аб тым, што ўзьнікае патэнцыяльнае судакраненьне, і нават пераціненьне «па гарызанталі» фантаматыкі з дактрынай, прапанаванай біскупам Бэрклі, — аб гэтым у такіх арыентаваных хутчэй пазафілязафічна тэкстах няма і гаворкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x