Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З таго, што мы штодзённа сустракаемся з жорсткімі целамі, не вынікае, што мы маглі б, адвольна падаўжаючы мэтрычныя меры, правесьці ідэальна простую, утвораную з гэтых мераў лінію, касьмічную прастору. Немагчымасьць вынікае з прычын не тэхнічнага, а прынцыповага характару. І дарма што трапляюцца сказы, якія мы можам зрабіць у іх сэнсах адназначнымі, мы не патрапім, на жаль, пабудаваць дзе-небудзь па-за матэматыкай, з накладаньнем на сябе сэнсаў паасобных сказаў, дасканала, інварыянтна зборных сукупнасьцяў.

Другім пытаньнем, што ўтрымліваецца ў фэнамэналягічным падыходзе, якому мы прысьвяцілі ўвагу, зьяўляецца справа так званай схематычнасьці літаратурнага твору. Пад «схемай» можна разумець разнастайныя рэчы. Найперш схему можна разглядаць як пэўную структуру, якая ўяўляе сабой інварыянт усёй клясы элемэнтаў (схема кровазвароту, схема радыёапарату, схема электронна-вылічальнай машыны). Можна, далей, палічыць за схему пэўны дасканалы ўзор ( «ідэйная схема» , «ідэальная» ), а пасьля — атаесамляць яго з падобнай зьявай, але досыць аддаленай і больш прымітыўнай (асабліва ў прыметнікавай форме: «схематычнае апісаньне» — гэта апісаньне фрагмэнтарнае, няпоўнае, яно ўтрымлівае прабелы). Пры такім дыяпазоне магчымых значэньняў толькі кантэкст вырашае, якое канкрэтна зь іх імплікавана аўтарам.

У сваёй фундамэнтальнай працы Інгардэн займаўся ў тым ліку і праблемамі пачуцьцёвага сузіраньня вонкавага сьвету, але гэтую справу мы абмінем. Найперш дзеля таго, што пераклад фэнамэналягічнай артыкуляцыі на мову адпаведнай строгай навукі, якая займаецца анталягічнымі пытаньнямі, выкліча значныя цяжкасьці. І звыш таго таму, што гэтая праблема не асабліва істотная для літаратуразнаўства.

У пытаньні твору фэнамэноляг заяўляе, што яно схематычнае як цэлае, так і ў сваіх пэўных «слаёх» . Тое, што тычыцца слаёў, якія мы ўважаем за гіпастаз, будзе разгледжана праз пэўны час — пазьней. Абмяжуемся пастуляванымі Інгардэнам «выяўленымі схемамі» або «схематызаванымі выявамі» як рэальных аб’ектаў, так і ўнутрана псыхічных станаў. З «схемамі» (чаго заўгодна, а ня толькі прадметных, уяўленых або псыхічных станаў) можна было б пагадзіцца як з тэрмінам, што датычыць парадыгматычнай культурнай сыстэматыкі. Тады можна было б гаварыць, напрыклад, аб схеме любоўнай гульні паводле ўзору японскага сярэднявечча ці аб схеме прывітаньня на Барнэа, ці аб фабулярнай схеме раманаў Вальтэра Скота. Катэгарыяльна гэта былі б схемы розных узроўняў (дзьве першыя зьяўляюцца ў адносінах да літаратуры «вонкавымі» , а трэцяя зьяўляецца «нутраной» характарыстыкай пэўнага адгалінаваньня раманічнай нарацыі).

Тэкст перакладзены паводле: Stanisław Lem. Filozofia wypadku. Literatura w świecie empirii. Warszawa, 1978.

* Разьдзел з кнігі «Філязофія выпадку. Літаратура ў сьвеце эмпірыі».

Сыльвічныя разважаньні XL*

1. Трэба гэта нарэшце сказаць. Лёс (цяпер званы генамі) мне прызначыў (надаў?) уменьне прадбачыць будучыню. Гэта ня здольнасьць, што вымагае адмысловага акту волі, напружаньня ці папросту жаданьня прагназаваць. Так было б няблага. Я прадбачу МІЖВОЛІ. Вось я напісаў нешта пару дзясяткаў гадоў таму, і цяпер гэта спраўджваецца. Я ніколі ня ведаю, ці спраўдзіцца гэта, і калі гэта наступіць: але факт тое, што так дзеецца. Усю «Тэхналягічную суму» я прысьвяціў па сутнасьці адной канцэпцыі: што ўвасобленыя ў эвалюцыі жыцьцёвыя працэсы стануць прыкладам і ўзорам, якім людзі часта будуць паслугавацца жудасным чынам. І я дажыў да таго, што «Artificial Life» і яго дэрываты цяпер модныя, абмяркоўваюцца і сынтэзуюцца ў сотнях унівэрсытэтаў. Ніхто, відавочна, пры гэтым не заўважыў і ня ведае, што 33 гады таму гэта абвясьціў я, але і гэта нармальна, і з такой мізэрнай прычыны ня варта злаваць. Наагул я ніколі не ўваходзіў ні ў якія плыні, і розныя Ф’ючэрэбул (Futurible) і Каны (Kanny) нічога аб маім падкракаўскім існаваньні ня ведалі і сышлі ў нябыт з гэтай няведай, але хіба ад гэтага некаму стала блага?

Я, безумоўна, ня маю на ўвазе нязначных прафэсіяў, нейкія там экстрапаляцыі, канечне, якраз наадварот. Зрэшты, заўсёды было так, бо я заўважыў і тое, што калі што-небудзь з прагназаванага мной неспадзеўкі станавілася сапраўднасьцю, то раней ці пазьней нехта, ня маючы абсалютна ніякага аўтарытэту, адзначаў гэта і пісаў аб гэтым, але так, што бальшыня гэтага не заўважала. Таму тое, што я таксама прадбачыў, але што яшчэ ня спраўдзілася, было паўсюль (я ня маю на ўвазе толькі Польшчу) трактавана так, што нібыта яно не існавала і ніколі не было выказана, паколькі ў такіх выпадках я ніколі нават не аспрэчваў падобных закідаў. Гэта было нормай, а ў апошні час зьмены зайшлі яшчэ далей: я не магу прадбачыць нават у грубым прыбліжэньні, калі нейкая інавацыя, асабліва вялікага калібру, наступіць. Аб тэрмінах, аб calendarium я не ведаю НІЧОГА. Але ўсё ж ГЭТА надыдзе, тады, калі некалькі расьцярушаных па сьвеце асобаў прачытае і зразумее, што акурат я аб гэтым некалі напісаў (безумоўна, не заўсёды).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x