Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Супраць гэтых мэтаў «станьчыкі» стараліся ў меру сваіх сілаў выступаць. У 1908 г. намесьнікам Галіччыны быў прызначаны несумненны лідэр «станьчыкаў» , гісторык і правазнаўца Міхал Бабжыньскі. У кнігах, пакінутых пасьля, ён адкрыта пісаў, што як намесьнік манарха ён падрыхтоўваў край і яго адміністрацыю да вайны з Расіяй. Гэтая падрыхтоўка палягала ў тым ліку і ў пераадоленьні русафільскіх тэндэнцыяў на ўсходзе краю, і ў выкараненьні агентаў Масквы, што на практыцы азначала перадусім выкараненьне яўных і сукрытых прыхільнікаў нэаславізму. Калі летам 1908 г. у Галіччыне перабываў граф Георгі Бабрынскі, які агітаваў на карысьць Расіі, Бабжыньскі загадаў неадкладна выправіць яго з краю, дарма што расійскі граф вяртаўся якраз з нэаславісцкага зьезду ў Празе.

Аб гэтым зьезьдзе напісана досыць шмат. Ён адбыўся над Вэлтавай 12–18 ліпеня 1908 году. Агулам у ім узялі ўдзел прадстаўнікі сямёх славянскіх нацыяў, якія лічыліся «гістарычнымі» (расійцы, палякі, чэхі, сэрбы, харваты, славінцы, баўгары) пры адсутнасьці або байкоце пяцёх астатніх (украінцы, беларусы, лужыцкія сэрбы, славакі, македонцы). Такім чынам, ужо сам старт атрымаўся абы-якім. На прысутнасьць беларусаў і ўкраінцаў не пагаджаліся расійцы, баўгары трактавалі македонцаў за баўгараў, а сэрбы за сэрбаў, падданымі бязьлітаснай венгерызацыі славакамі ўвогуле пагардзілі, а на лужыцкіх сэрбаў — найменшы славянскі этнас — папросту забыліся.

Сытуацыя з «гістарычнымі» нацыямі абсалютна не была лепшай, і старыя канфлікты сапраўды віселі ў паветры. Найбольш было расійцаў, але толькі нешматлікія зь іх былі гатовыя да прадметных размоваў з палякамі. Тыя таксама — за малымі выняткамі — не рабілі ўражаньня людзей, што вераць у посьпех такіх размоваў. Харваты, у сваю чаргу, дэманстравалі халоднасьць да сэрбаў, сэрбы — да харватаў. І калі зьезд — нягледзячы на гэта — прайшоў у неблагой атмасфэры, гэта была несумненная заслуга Крамаржа, абранага на яго старшыню. Калі падчас зьезду некалькі разоў даходзіла да вострых сутыкненьняў паміж расійцамі і палякамі, Крамарж стараўся быць на месцы; ува ўласнай кватэры ён арганізаваў канфідэнцыяльныя спатканьні расійцаў і палякаў, завіхаўся паміж імі і выдыгаў. Недавер з абодвух бакоў быў, аднак, такі глыбокі, што дайшло нават да спробы выключэньня палякаў з нэаславянскага руху, зробленай ужо згаданым графам Бабрынскім і падтрыманай іншым нэаславістам Філевічам. Урэшце ўся справа была палагоджаная, але непрыемны асадак застаўся. Палякі, як і чэхі, яшчэ актыўней пратэставалі супраць антыаўстрыйскіх акцэнтаў у выступленьнях расійцаў, тыя, у сваю чаргу, з насьцярогай ставіліся да аўстраславісцкіх таноў, бо гэта магло паставіць іх па-за рамкі руху.

Восень 1908 г. азначылася канцом нэаславізму. Напачатку кастрычніка гэтага году Аўстра-Вугоршчына ажыцьцявіла анэксію Босьніі і Герцагавіны. Пятага кастрычніка князь Фэрдынанд Баўгарскі абвясьціў Баўгарыю незалежным царствам. Стасункі на лініі Вена—Пецярбург імкліва пагаршаліся. Славянскі сьвет падзяліўся. Украінцы-маскаляфілы, сэрбы, а таксама нэаславісцка настроеныя баўгары аказаліся на баку Расіі, галіцкія палякі, чэхі, харваты і славінцы — на баку Аўстра-Вугоршчыны. У выніку Расія ўзмацніла антыпольскі курс у Каралеўстве Польскім і вярнулася да традыцыйнага панславізму. Ідэя братэрства ўсіх славян збанкрутавала.

Недзе за паўгоду да пачатку другой сусьветнай вайны генэрал Люцыян Жэлігоўскі, заваёўнік Вільні і адзін з найстаршых пілсудчыкаў, выступіў з арыгінальным прароцтвам: «Я разгадаў загадку міцкевічавага 44; у 1944 годзе славянства абудзіцца» . У 1945 г. састарэлы генэрал прымкнуў да ПКНВ (Польскага камітэту нацыянальнага вызваленьня, прарасійскай арганізацыі, створанай для спарнейшага ўстанаўленьня ў Польшчы сталінскага сацыялізму. — Зацем перакладніка.). Ён быў перакананы, што прароцтва споўнілася.

Пасьля другой сусьветнай вайны славяне калі і не абудзіліся, то былі аб’яднаныя, і дружба паміж імі была ўведзеная афіцыйна. Стары панславізм прыбраўся ў новыя строі. Таксама зьмяніўся колер, стыль і рыторыка новай гегемоніі. Нязьменнай, старой засталася толькі яе сутнасьць.

Палякі — як і некалі — былі няблага падрыхтаваныя да адпору расійскім уплывам. Як і даўней, яны вызнавалі сваю «заходнасьць» і да «ўсходнасьці» расійцаў, калі ўсё ж даходзіла да кантакту зь імі, ставіліся з арыстакратычнай пыхлівасьцю. Паступова гэтую пыхлівасьць яны перанесьлі і на іншыя славянскія нацыі, папракаючы іх тым, што ў стасунках з Расіяй яны «больш пакорныя» , а «эўрапейскасьць» характэрная ім менш. Сымпатыю да чэхаў (гэтых — як пісаў Кусьневіч — адзіных славян, якія дасяглі такога ўзроўню) дэкляравалі толькі нямногія. Баўгараў разглядалі як напаўрасійцаў, славакаў пастаянна атаесамлялі з чэхамі, а аб расійцах публічна ўвогуле больш не хацелі гаварыць. Славянскасьць, зразуметая як сукупнасьць рысаў пэўнай групы нацыяў і як знак супольнасьці, палякаў ня вабіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x