Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Расійцы, са свайго боку, не заставаліся ў даўгу. Аляксандар Герцэн, што пачынаў як «западник» , а скончыў як славянафіл, пісаў, што каталіцызм палякаў супярэчыць славянскаму генію, і даводзіў, што за гэтую супярэчнасьць палякі заплацілі стратай незалежнага існаваньня. Іншы вядомы расіец, гісторык Мікалай Міхайлавіч Карамзін перасьцерагаў цара Аляксандра І ад спробы рэстытуцыі Польшчы, паколькі раней ці пазьней гэта паставіць на парадак дня пытаньне цэльнасьці межаў Расіі (дзе ж будуць межы гэтай рэстытуцыі?!). Нешта падобнае сьцьвярджаў Каткоў, гаворачы, што нельга сумясьціць ваду і агонь — свабадалюбных памкненьняў палякаў з сыстэмай самаўладзтва. Расійскі геній, такім чынам, палягаў у здольнасьці расійцаў да засяроджаньня ўлады ў адным пункце альбо дакладна ў тым, чаго палякам заўсёды не ставала.

Трагічныя польскія паўстаньні аддалілі абедзьве нацыі яшчэ болей. Адрозьненьні яшчэ больш увыразьняліся, падабенствы затушоўваліся. Палякаў агарнула панславянафобія што да ўсякай праявы расійскага славянафільства і Ўсходу наагул. Ідэалам стаўся Захад. Пагатоў што — згодна з моднай дыфузіянісцкай тэорыяй культуры — ён заканамерна вызначаў ход гісторыі, і Польшча, хоць і будучы «малодшай цывілізацыйна» , памкнулася за ім. Час упадку ў XVIII стагодзьдзі, калі Польшча была падзеленая паміж суседзямі і адпаведныя памкненьні спыніліся, быў названы анамаліяй. Пасьля разгарнуліся спрэчкі, калі яна ўступіла на гэты шлях і што было прычынай гэтага. Пры гэтым паддавалася агульнай крытыцы перабольшанае ў нас замілаваньне свабодай, называнае некалі своеасаблівым рэакцыйным перажыткам, што зноў прыводзіла да супрацьстаўленьня палякаў і расійцаў. Расіец падаваўся адмаўленьнем паляка, паляк — расійца.

* * *

У 1848 г. адбыўся шырока вядомы славянскі зьезд у Празе. Думка аб яго скліканьні зарадзілася сярод розных славянскіх нацыяў зь неаднолькавых прычын. Харваты хацелі выкарыстаць яго для антывугорскіх выступленьняў, чэхі і сэрбы — для антыпрускіх, і ўсе разам — для выяўленьня славянскай салідарнасьці перад абліччам як нямецкага зьезду ў Франкфурце, так і цэнтралісцкіх памкненьняў вугорцаў. У прынцыпе зьезд павінен быў прапагандаваць ідэю таго, што тады называлася аўстраславізмам і вынікала з тэорыі славенскага мовазнаўцы Ернея Копітара (1780–1844). Згодна зь ёй, аўстрыйскім славянам належала быць салідарнымі, аднак такім чынам, каб ня толькі не аслабляць габсбурскай манархіі, але і ўзмацняць яе. Гэтага меркавалася дасягчы шляхам структурных пераўтварэньняў, накіраваных на стварэньне фэдэрацыі, якая засноўвалася б на этнічным прынцыпе. У Празе паступалі так, нібы гаворка ішла аб мяжы паміж маналітным славянскім сьветам, з аднаго боку, і нямецка-вугорскім — з другога.

З палякаў, што бралі ўдзел у зьезьдзе, найменш заклапочанымі былі дэлегаты з польскіх тэрыторыяў, што былі тады далучаныя да Прусіі. Будучы настроенымі антынямецка, яны лёгка знаходзілі супольную мову з чэхамі. Іншыя — асабліва тыя, што паходзілі з расійскай зоны акупацыі — у такой ступені ўвасаблялі польскую справу, што амаль аўтаматычна выклікалі здань Расіі. Да таго ж, яны нязначна цікавіліся аўстраславізмам і не хацелі дражніць прарасійска настаўленых нацыяў. Зрэшты, палітычна гэтым яны маглі выйграць няшмат.

За два дзясяткі гадоў, калі расійскае славянафільства ў 1867–1878 гг. перашло да імклівых нападаў, паўсюль была прызнаная іх дальнабачнасьць. Расія, перамогшы ў сябе палякаў, заставалася ў варожых стасунках як з Аўстра-Вугоршчынай, так і з Турцыяй. У межах гэтых абедзьвюх дзяржаваў жылі славяне, якім царызм больш ці менш адкрыта аказваў падтрымку. Папулярнасьць Расіі сярод славянскіх нацыяў расла і была найвышэйшай тады, калі сярод палякаў пасьля студзеньскага паўстаньня яна дасягла свайго мінімуму.

Уплывы Расіі сярод украінцаў, што жылі ў межах Аўстра-Вугоршчыны, непакоілі ня толькі афіцыйных дзеячаў манархіі. 27 ліпеня 1866 г. маскаляфільская ўкраінская газэта «Слово» зьмясьціла артыкул «Погляд в Будучність» з гучным тэзысам, што няма ўкраінцаў-русінаў, а ёсьць толькі адзіны расійскі народ ад Карпат і да Камчаткі. Для Вены гэта азначала пагрозу «пятай калёны» пры выпадку вайны з Расіяй. Палякі таксама былі выразна напалоханыя прагрэсам панславізму ўва ўсходняй Галіччыне. Некаторыя зь іх не маглі выйсьці за рамкі традыцыі і ўважалі ўкраінцаў за ўсходні варыянт польскага мужыка; некаторыя самі ўважалі сябе за gente Ruthenus, natione Polonus, і да гэтай групы належаў у тым ліку і мэр Кракава Мікалай Зублікевіч (1825–1886). Іншыя былі схільныя бачыць ува ўкраінцах апрычоную нацыю і пасьлядоўна падтрымлівалі сярод іх нацыянальны кірунак. Так ці інакш, інтарэсы манархіі і палякаў прынцыпова супадалі. Вена ясна здавала сабе з гэтага справу, і таму праграмная маскаляфобія бальшыні польскіх палітыкаў з Галіччыны неаднаразова была падставай іх імклівых кар’ераў у дзяржаве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x