Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усход Эўропы для ягонага захаду ўяўляў экзатычную тэрыторыю, якая паступова станавiлася блiжэйшай дзякуючы ўсё больш i больш падрабязным — але ня вольным ад фантазii — мапам i аповедам падарожнiкаў. Напару Варшаве даводзiлася даваць адказы на iлжывыя, тэндэнцыйныя паведамленьнi, якiя мелi месца ў Вене на тэму манархii Ягайлавічаў, як гэта зрабiў падчас панаваньня Жыгiмонта Старога аўтар Сармацыi эўрапейскай i азіяцкай [90]. XVI стагодзьдзе павiнна было прынесьцi падарожжы магнацкай моладзi зь Вялiкага Княства на Захад, i гэта, хоць i не ў такiх памерах, як у Кароне, сыстэматычна зьмяняла меркаваньне французаў або iталiйцаў аб далёкай Лiтве; зрэшты, ейныя жыхары, што выпраўлялiся за Лабу i за Альпы ў часы Вазаў, уважалiся ўжо за падданых Рэчы Паспалiтай [91]. Таму на парозе Рэфармацыi на берагох Вяльлi i Нёмна, калi яна здолела канчаткова перамагчы ў Вiтэнбэрзе i Жэнэве, не безь зьдзiўленьня адзiн са швайцарскiх пратэстантаў даведваўся ад свайго адзiнавернiка ў далёкай краiне: «Некаторым трэба зьнiшчыць забабоны папства, у iншых на мэце выкаранiць адвечнае народнае пакланеньне стодзiвам, паколькi сёньня (напiсана ў 1563 г. — М.К.) лiцьвiны яшчэ вераць у чысьленых багоў i ахвяруюць iм. Iншыя кажуць, што нам трэба iзноў змагацца з вучэньнем грэкаў, у руках якiх знаходзяцца цэрквы на Русi» . Укладальнiк гэнага лiста, а iм быў Сымон Будны, лiчыў патрэбным у вострых выразах выказацца на тэму праваслаўя ў Вялiкiм Княстве: яно ёсьць «заступнiкам i руплiвым пасьлядоўнiкам усiх грэцкiх забабонаў цi, хутчэй, поўнай забабонаў малпай» [92].

Навiдавоку тут выразныя праграмныя лёзунгi iншавернiкаў, якiм блiзкiя былi лёзунгi зрэфармаваньня ня толькi каталiцызму, але i ўсходняга хрысьцiянства. Згодна з духам нэафiтаў эпохi гуманiзму бескампрамiсна адкiдалася ўсё тое, што падавалася людзям гэнай эпохi праявай канфармiзму, саступкай розуму на карысьць забабонам. Дзеля гэтага немiласэрна ганiлi ў сваiх выступах спосабы хрысьцiянiзацыi, якiя, дарэчы, стагодзьдзямi выкарыстоўвалiся на ўсiм кантынэнце. Гэта адбывалася ў розных сытуацыях — так, Ваўжынец з Пшасьніша, званы Нязгодам, заатакаваўшы чысьцец, пахвалiў Радзiвiлаў за — як яму падавалася — зварот да iнтэлекту наверненых у «праўдзiвую веру» , супрацьставiўшы iм Уладыслава Ягайлу, якi на паўтара стагодзьдзя раней тарнаваў да нэафiтаў мэтад «хабарнiцтва» (уручэньне падчас хросту iльняных строяў). Праз пэўны час Ян Ласiцкi з сарказмам параўнаў паганскiх бажкоў з пантэонам хрысьцiянскiх сьвятых [93].

Такiх прыкладаў можна прывесьцi шмат. З аднаго боку, пратэстанты атакавалi як каталiкоў, так i праваслаўных, а з другога — яны не рабiлi важкiх закiдаў праваслаўным, разьлiчваючы на тое, што iх можна будзе навярнуць да сябе безь вялiкага высiлку дзякуючы аналёгii ў дагматычным i лiтургiчным абсягу. Усё ж iх не падзяляла выкарыстаньне народнай мовы падчас набажэнстваў, цэлiбат сьвятароў (праўда, на ўсходзе iснавалi чысьленыя манастыры!), камунiя пад двума абразамi. Замена папа мiнiстрам (калi першы не зьмяняў веравызнаньня i з каталiка не рабiўся пратэстантам) часта не заўважалася вернiкамi, паколькi нярэдка шмат захоўвалася з ранейшай абраднасьцi. Праваслаўная шляхта на Наваградчыне масава адыходзiла ад каталiцызму, аднак гэта часта было вынiкам хуткаплыннага захапленьня, хаця яшчэ напрыканцы XVI ст. i выклiкала непакой з боку Пятра Скаргi. Рэакцыя езуiта прагучэла ў часе бурлiвай палемiкi памiж каталiкамi, праваслаўнымi i пратэстантамi (бо i яны тады не былi бязьдзейнымi) у сувязi з правядзеньнем Берасьцейскай унii.

Перш як перайсьцi да фармаваньня «тоеснасьцi» паасобных рэфармiсцкiх канфэсiяў, трэба зьвярнуцца да часоў апошнiх Ягайлавічаў, калi па Рэчы Паспалiтай пранеслася незвычайна iмклiвая, хоць i кароткатрывалая антыкаталiцкая бура. Iнакш сытуацыя выглядала ў Кароне, дзе была парушана, хоць i часова, парафiяльная структура (дыяцэзii заставалiся нават у найбольш крытычныя моманты, iхная сэкулярызацыя была ажыцьцёўлена адно ў гаспадарстве крыжакаў, пераўтвораным у васальную Княскую Прусiю) унаступак масавай перабудовы касьцёлаў на зборы. Падужэлы пасьля Трыдэнту каталiцызм здолеў, аднак, хутка адваяваць тое, што ён нядаўна страцiў з парафiяльнай сеткi, канчаткова ўфармаванай напрыканцы сярэднiх вякоў. У канцы XVI ст. засталося каля пяцьдзесяцi збораў, сярод iх былi ўтвораныя арыянамi, лютэранамi i чэскiмi братамi, якiх усяго было каля палавiны. Не заглыбляючыся ў пытаньне колькасьцi гмiнаў у параўнаньнi з парафiямi, заўважым, што апошнiх было тады каля 3600. У часох Контрарэфармацыi ў шырокiм маштабе ўтваралiся новыя касьцельныя тэрыторыi, але гэта не былi парафii або кляштары: цягам стагодзьдзя (1550–1650) на польскiх землях iхны лiк узрос з 157 да 283, iнакш, чымся ў Кароннай Русi (30–102), а таксама ў Вялiкiм Княстве (14–95). Такiм чынам, у двух апошнiх выпадках адносны прырост быў меншы, паколькi ўвага была сканцэнтравана на выразным пашырэньнi слабой дагэтуль парафiяльнай сеткi. На тэрыторыi Кароны да аднаўленьня талеранцыi падчас Станiслава Аўгуста была практычна зьлiквiдавана царкоўная арганiзацыя кальвiнiстаў, яшчэ раней зьнiклi ўстаноўленыя iмi акругi (rozbudowane dystrykty); у сярэдзiне XVII ст. юрыдычна — рашэньне сойму 1658 г. — быў зьлiквiдаваны арыянiзм. Найменшыя страты панесьлi лютэране [94].

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x