Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дагэтулешнюю царкоўную арганiзацыю ў пэўнай ступенi закранулi i зьмены ў межах, адбытыя пасьля першай сусьветнай вайны: магутныя летувiскiя зборы адпалi пасьля стварэньня гаспадарства са сталiцай у Коўнi, маючыя багатую гiсторыю Слуцак i Койданава апынiлiся ў Беларусi i разам зь ёй у СССР. Структура ацалела практычна як збор у Вiльнi (разам са штучнымi дэ факта некалькiмi iншымi парафiямi), i ў дадатак скаланалася скандальнымi разводнымi працэсамi, розгалас пра якiя iшоў па ўсёй Польшчы. Зрэшты, не надоўга, бо пасьля 1945 г. гаварыць пра яе ўжо не выпадала [102].

Тэкст перакладзены паводле аўтарскага рукапісу.

Марцэлі Косман— вядомы польскі гісторык, прафэсар, доктар габілітаваны. Cпэцыялізуецца на дасьледаваньні гісторыі культуры і рэлігіі, гісторыі прэсы і палітычнай культуры, гістарычных узаемадачыненьняў паміж Польшчай, Летувой і Беларусяй. Яго апошнія творы — «Wilno — dawniej i dziś» (Wydawnictwo Adama Marszałka, 1993), «Poczet prymasów Polski» (Wydawnictwo «Spółka Wydawniczo-Księgarska, 1997), «Ogniem i Mieczem: prawda i legenda» (Wydawnictwo GMP, 1999).

Вальдэмар Лазуга*

Палякі і ідэя славянскай супольнасьці

У «Думках аб філязофіі гісторыі» Ёгана Готфрыда Гэрдэра вобраз славян зьяўляецца аднабаковым і амаль ідылічным: славяне ціхія, пакорныя, лагодныя, яны шануюць справядлівасьць і мір, яны нясхільныя да агрэсіі, але ім часта надараецца быць яе ахвярай. Яны пасіўныя ў няшчасьці і няздольныя стварыць гнуткай вайсковай арганізацыі. Яны ўяўляюць сабой супрацьлегласьць германцам і пагатоў азіятам, якім яны часта былі ня ў стане аказаць супраціву, плацячы крывёй за свае ўяўныя цноты.

Гэткай — на думку Гэрдэра — была мінуўшчына славян. Будучыня ўяўлялася не нашмат лепшай. Учорашняя слабасьць мела стаць заўтрашняй сілай, а ўчорашняя сіла — слабасьцю. Прагрэс цывілізацыі прывёў да таго, што заканадаўства і палітыка ў Эўропе спрыялі і пакліканы былі спрыяць ува ўсё большай ступені не ваеннаму духу, але ціхай працы і мірным гандлёвым стасункам паміж нацыямі. Таму славяне сваёй дабрынёй і лагоднасьцю ўжо даўно апярэдзілі сучаснасьць і найлепей падрыхтаваліся да спатканьня з будучыняй. У гэтым таксама палягаў іх вялікі гістарычны шанец.

Для Гэрдэра розьніцы паміж паасобнымі славянскімі этнасамі па сутнасьці не існавала. Засяроджваючыся на характаралёгіі і будуючы разнастайныя псыхалягічныя контраэфэкты, ён мала ўвагі надаваў разуменьню апрычонасьці гістарычных, асабліва меншых, этнасаў. Кожны без выключэньня славянін — незалежна ад таго, чэх ён або расіец — будучы пасіўным у мінуўшчыне, меў быць актыўным у прыйсьці. Дагэтуль ён няшмат зрабіў для агульнаэўрапейскіх дасягненьняў, але пэрспэктывы на будучыню меў харошыя.

Славяне, безумоўна, бачылі сябе інакш, менш «сынтэтычна» . Расійцы і палякі стварылі вялікія дзяржавы, якія стагодзьдзямі супернічалі паміж сабой, кожная з гэтых нацыяў мела свой «залаты век» і гістарычныя прэтэнзіі, бо кожная брала чынны ўдзел у гісторыі Эўропы.

З канцэпцыяй Гэрдэра параўнаем, напрыклад, канцэпцыю гісторыі славян Станіслава Сташыца. Тым больш, што яна дакладна адваротная: не Эўропа зьяўляецца шанцам для славян, але славяне становяць шанец для Эўропы. — Хто ня даў пранікнуць усім дзікім, усім азіяцкім навалам у Эўропу? Палякі. Хто заўсёды затрымліваў нязьлічаныя орды татараў, башкіраў, калмыкаў, казакаў і туркаў, што несьлі меч і агонь у Эўропу, і разьбіваў іх на берагох Віслы, Буга, Дняпра, Дона і Днястра? Палякі. Хто ад бусурманскага ярма вызваліў сталіцы эўрапейскіх каралёў? Палякі...Такім чынам, не было ніякай прыроджанай пасіўнасьці славян, насупраць, Эўропа магла спакойна разьвівацца, бо на яе ўсходнім краі са зброяй у руках стаялі славяне — перадусім палякі, а таксама і расійцы, што сумленна, хоць і без энтузіязму, адзначае Сташыц.

Належыць дадаць, што ў багатай польскай публіцыстыцы мінулага стагодзьдзя гэты апошні акцэнт зьяўляецца хутчэй выключэньнем. Ужо Гуга Калантай, замілаваны ў зорку Напалеона і перакананы, што цывілізаваная Эўропа скончыцца на ўсходзе ад Польшчы, вылучаў Расію з «эўрапейскай рэспублікі» . Нешта падобнае адбылося і з рамантыкамі, якія пасьля пэрыяду захапленьня хутка расчараваліся ў сваіх расійскіх калегах. Расія супольна з Прусіяй і Аўстрыяй ажыцьцявіла падзелы Польшчы, але потым пераможаны паляк з пагардай паставіцца да расійскага заваёўніка. Пачне нарастаць узаемная прадузятасьць. Дружба Пушкіна і Міцкевіча будзе кароткатрывалая. Пушкін напіша некалькі антыпольскіх твораў, поўных гневу на шалёныя задумы палякаў; Міцкевіч адкажа зьнішчальным памфлетам аб дзікіх расійцах. Аб супольных славянскіх каранёх тады гаварылі мала. Польская «нацыянальная філязофія» з пачатку XIX стагодзьдзя (упаасобку Браніслаў Фэрдынанд Трэнтоўскі) акцэнтавала асаблівасьці гістарычнага быцьця кожнай нацыі, а не супольныя элемэнты нацыяў. Усіх славян у сапраўднасьці характарызуе кантамінацыя элемэнтаў нямецкага ідэалізму і раманскага рэалізму, пісаў Трэнтоўскі. Гэта, аднак, не датычыць расійцаў, бо пад назвай славян у іх выпадку трэба разумець варагаў і ўсё, што паходзіць з Залатой Арды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x