Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Вялiкiм Княстве сытуацыя ўяўлялася iнакш. У магнацкiх колах напачатку атрымалi прызнаньне антытрынiтарысты, асаблiва дзякуючы прыбылым з Польшчы iдэолягам, упаасобку паходзячаму з Iталii лекару Ежы Бляндрата. Яны пераканалi ў сваiх тэалягiчных канцэпцыях наймагутнейшага ў сярэдзiне XVI стагодзьдзя вяльможу, вялiкага канцлера i вiленскага вайводу Мiкалая Радзiвiла Чорнага (памёр у 1565 годзе), якi стварыў асяродак пратэстантызму ў Вiльні, а таксама ў родавым Нясьвiжы. Пасьля ягонай сьмерцi, аднак, сыны пад уплывам езуiтаў вярнулiся да каталiцызму i са стараннасьцю нэафiтаў нiшчылi справу свайго бацькi, у тым лiку хораша выдадзеную па-польску Бiблiю, па месцы публiкацыi званую Берасьцейскай (Берасьце над Бугам). Радыкальныя трынiталягiчныя канцэпцыi знаходзiлi прыхiльнiкаў, паколькi iх апекуны з асяродзьдзя магнатаў (апошнiм зь iх быў памерлы ў 1592 г. Януш Кiшка) не зьбiралiся накiроўваць прыблiжаных да польскiх грамадзкiх канцэпцыяў. Супраць iх выступiў таленавiты папулярызатар рэлiгii i перакладчык Бiблii на рускую мову (język ruski) Сымон Будны ў творы «Аб ужываючым меч урадзе» (1583): гэты мазаўшанiн усё жыцьцё правёў на беларускiх землях, галоўна ў Радзiвiлавым Нясьвiжы i Лоску, а ў дактрынальным пляне перажыў эвалюцыю ад кальвiнiзму да крайнага антытрынiтарызму. Аднак прыхiльнiкi гэтага кiрунку хутка трацiлi значэньне i былi выцесьнены з апошнiх бастыёнаў (Наваградак) перад 1620 г., а пазьней iм было забаронена весьцi канфэсійную прапаганду [95]. Аднак таленавiтыя супрацоўнiкi бiржанскiх Радзiвiлаў яшчэ ў другой палавiне XVII ст. у значнай ступенi прымыкалi да польскiх арыянаў [96].

З эвангелiчна-аўгсбурскiх збораў, што зьявiлiся яшчэ за часоў Ягайлавічаў, захавалiся толькi тыя, якiя разьмяшчалiся ў найвялiкшых гарадох зь Вiльняй на чале i мелi нямецкi, мяшчанскi характар, хоць з часам у iх утварылiся i польскiя гмiны. Гэта было вынiкам узмоцненага працэсу натуралiзацыi чужаземцаў. Характэрна, што контрарэфармацыйны каталiцызм, актыўна атакуючы ў сталiцы Вялiкага Княства шляхецкi кальвiнiсцкi збор (славутыя тумулты), у прапагандзе зьвяртаўся супраць пратэстантаў-немцаў, асьмейваючы iх у сатырычных творах [97]. Лютэранства перажыло ўпадак Рэчы Паспалiтай, разьдзелы i сканала — як i кальвiнiзм — толькi пасьля 1939 г., калi ў часе другой сусьветнай вайны на летувiска-беларускiх землях даўнага гаспадарства пад знакам Арла i Пагонi пратэстантызму канчаткова наступiў канец. Ня чым iншым, як сымбалiчным ударам па ягоных сьлядох сталася зьнiшчэньне ўжо пасьля 1950 г. гiстарычных могiлак двух веравызнаньняў паблiзу Вялiкай Пагулянкi [98].

У Вялiкiм Княстве нацыянальным веравызнаньнем надоўга стаўся кальвiнiзм, хаця па вялiкiм рахунку ён ня надта шмат — за выключэньнем прынцыповых супадзеньняў, у першую чаргу дагматычных — меў супольнага зь веравызнаньнем, створаным рэфарматарам з Жэнэвы. Яшчэ больш ён адрозьнiваўся ад мясцовых антытрынiтарыстаў, з прапагандай якiх эвангелiчны клер змагаўся датуль, дакуль iснаваў «меншы збор» . Пазьней, страцiўшы ранейшую грознасьць, магнаты-кальвiнiсты — як мы былi згадалi — абкружалi сябе арыянамi пры ўмове, што тыя ня будуць праводзiць рэлiгiйную прапаганду сярод народу. Што да самога кальвiнiзму — перастала акцэнтоўвацца ягонае фундамэнтальнае палажэньне аб прызначэньнi, таксама як не ўзнiмалася супольная з каталiкамi праблема культу сьвятых i не адбылося адмаўленьня ад пакланеньня Марыi. Папросту аб пэўных справах перасталi гаварыць, калi адышлi ў нябыт першыя пакаленьнi баёвых рэфармацыйных iдэолягаў.

У сярэдзiне XVI стагодзьдзя ў Лiтве ўзьнiкалi як чарговыя каталiцкiя парафii, так i на практычна не схрысьцiянiзаваных землях стваралiся эвангелiчныя грамады, што мелi ня толькi шляхецкi характар. Дзякуючы гэтаму зборы у Кельмах, Радзiвiлiшках або Попелi перажылi найгоршыя часы перасьледаў, тымчасам як абшарнiцкiя, галоўна ў Наваградчыне, зборы, калi iм i ўдавалася выжыць, налiчвалi некалькi або дзясятак сем’яў [99]. Паступова ўзмацнялася дэмакратычнае кiраўнiцтва Эвангелiчна-Рэфарматарскага Сыноду, якi штогод зьбiраўся на свае правiнцыйныя сэсiі. Калi напрыканцы XVII ст. вымерлi бiржанскiя Радзiвiлы, мэцэнат з iндывiдуальнага, магнацкага, набываў шляхецкi, зборны характар. З часам зь мясцовым серадовiшчам зьвязалiся прыбышы з Шатляндыi, якiя былi паселены ў Кейданах i ўвайшлi ў склад тамашняй эвангелiчнай грамады. У дадатак да шасьцi акругаў (кiруючыся перадсудамi, эвангелiкi iмкнулiся трактаваць iх як адпаведнiкi дыяцэзiяў) у эры талеранцыi (1768) зьявiлася яшчэ пяць з 38 парафiямi, аднак зьнiк наваградзкi збор. Пасьля другога падзелу адпаў ад Рэчы Паспалiтай Слуцак, аднак неўзабаве гэты магутны асяродак кальвiнiзму, якi валодаў гiмназiяй (другая iснавала ў Кейданах) апынiўся ў супольным гаспадарстве пад расiйскай акупацыяй. Аб часох росквiту ў XIX стагодзьдзi нагадвалi руiны будынку збору ў Койданаве. Эвангелiчныя традыцыi культывавалi рады Валянаў, Сьвiдаў, Курнатоўскiх, Гружэўскiх, Путкамэраў, Мацкевiчаў. Iхныя прозьвiшчы ня толькi паяўлялiся ў сынадальных пратаколах, але i доўга фiгуравалi на грамадзкай, прафэсiйнай нiве i ў патрыятычных выступах [100]. У гэтым пляне школа ў Слуцку карысна вырозьнiвалася ў параўнаньнi з пазыцыяй каталiцкага духавенства [101]. Iнфармацыю з тамашняй бiблiятэкi руплiва пераказвалi творцу польскай нацыянальнай бiблiяграфii, Каралю Эстрайхеру старшаму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x