Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І — шмат што на гэта ўказвае — ня вабіць сёньня і ня будзе вабіць заўтра. Дарэчы, у мінулым годзе адно кракаўскае выдавецтва апублікавала «Чытанку для трэцяклясьнікаў» з новай вэрсіяй спатканьня Леха, Чэха і Руса на вокладцы. Харошы з усёй тройцы толькі Лех, прыбраны ў кракавяніна, Чэх грубы, тупы і трымае ў лапе куфаль піва, Рус дзяржыць ППШ і мае выгляд зацятага разбойніка.

Тэкст перакладзены паводле: Czas Kultury, № 2 (44), 1993.

* Вальдэмар Лазуга— польскі гісторык, аўтар манаграфіі «Rządy polskie» w Austrii — gabinet Kazimierza hr[abiego] Badeniego, 1895–1897» (Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu, 1991), а таксама нядаўна выдадзенага падручніка для школаў «Historia czasów nowożytnych» (Polska Oficyna Wydawnicza BGW).

Станіслаў Лем*

Фэнамэналягічная тэорыя твору*

Цьверджаньне, паводле якога сувэрэннасьць моўнага тэксту, які прэтэндуе на ранг твору, не зьяўляецца яго іманэнтнай уласьцівасьцю, а залежыць ад адносінаў, што разгортваюцца на, так сказаць, вонкавай пэрыфэрыі тэксту ў выглядзе дачыненьняў паміж ім і культурнымі ўзорамі, паказвае, што нашае стаўленьне да фэнамэналягічнай тэорыі твору ня можа быць прыхільнае. Згодна з гэтай тэорыяй, якую, як ніхто, распрацаваў Роман Інгардэн, літаратурны твор заўсёды існуе ў адным выглядзе і яго нельга атаесамляць зь яго паасобнымі выкладамі як яго канкрэтызацыямі. Мы згаджаемся з тэзамі Інгардэна што да іх антыпсыхалягізму. Бо мы ня лічым, што твор — тое ж самае, што і мэнтальныя апэрацыі падчас яго прачытаньня. Мы нават не ўважаем, што псыхалягічны падыход слушны. Згодна зь ім, твор — гэта сукупнасьць супольных рысаў усяго пласта прачытаньняў, ажыцьцёўленых у пэўным грамадзтве. А калі сто тысяч чалавек прачытаюць пэўны твор, сукупнасьць рысаў гэтых прачытаньняў зусім не павінна супадаць нават часткова — калі гэты твор вызначаецца выключнай арыгінальнасьцю. Ён можа ўяўляць сабой асобныя і адлеглыя адна ад адной сукупнасьці ўласьцівасьцяў.

Дыскусія аб фэнамэналягічным падыходзе ня будзе мець філязофскага характару, а толькі такі, si parva magnis comparare licet, які паўстаў тады, калі з апрыёрнымі кантаўскімі катэгорыямі прасторы і часу сутыкнулася тэорыя адноснасьці. Раней не філязофія вызначала філязофію: гэта рабіла фізыка.

Калі мы ўсё ж згадалі аб ёй, заўважым, што фэнамэналягічная канцэпцыя можа быць выкарыстана і ў абсягу дэтэрмінісцкага мэханіцызму. Гэта, аднак, адмысловы мэханіцызм — таму што частку раскрывальных у зьявах парамэтраў ён перасоўвае за межы вывучанага сьвету. Канкрэтызацыі твору пачынаюцца «тут» і могуць адрозьнівацца паміж сабой. Сам твор, нязьменна адзін, зьяўляецца недасяжна складаным і перабывае ў сваёй дасканаласці «там» . Таму твор — гэта надзвычай жорсткая структура, такая ж самая, як і сусьвет Ляпляса. Космас Ляпляса надзвычай жорсткі і для дэмана, які пазнаў усе яго ўзроўні і лякалізацыі яго атамаў, і дзеля гэтага авалодаў поўнай ведай аб усёй яго будучыні.

Вось жа «тут» , як мы ўжо ведаем, канцэпцыя Ляпляса не вытрымлівае крытыкі. Аднак можна сьцьвердзіць, што нявызначанасьць матэрыяльных зьяваў лёгка прадухіліць і што яны валодаюць «сукрытымі парамэтрамі» , такімі, што ўжо выявіліся ўва ўсіх сваіх вартасьцях — назіральніку, што стаіць «на тым баку» . Для такога назіральніка сьвет зноў аказваецца поўнасьцю жорсткім, дэтэрмінаваным у сваім руху. Гэта, безумоўна, бяздоказная канцэпцыя і таму яна не падтрымліваецца навукай.

Галоўнай асаблівасьцю фэнамэналягічнага падыходу ёсьць ідэальнасьць таго тэксту, які і ўяўляе сабой твор. Асноўная тэза, што гаворка ідзе пра адзіны тэкст, прымушае зрабіць выснову, што адзінкі сказаў, элемэнтарныя цаглінкі тэксту, зьяўляюцца элемэнтамі акурат такімі ж самымі нязьменнымі і несьціскальнымі, як і атамы ў клясычнай фізыцы. Дасканалая ў сваёй аб’ектыўнасьці структура твору ў гэтай паралелі адпавядае дасканала жорсткаму стрыжню ньютонаўскага сьвету. Недасканаласьць, уласьцівая любым чалавечым паводзінам, спыняецца, як відаць з дадзенай гіпотэзы, на тэрыторыі мовы. На недарэчнасьць асуджаны вырабы нашых рук, нашы вынаходы, машыны, дамы, храмы, але ня сэнсы нашых словаў, фразаў, якія мы выказваем: іх ідэальна стабілізуе і фіксуе пакрыёмы край адноснай вечнасьці пазачасавых значэньняў. Вось жа яшчэ перад тым як скіравацца да той гіпотэзы крытычных твораў, належыць перш-наперш разьвітацца зь ёй прачулым і поўным жалю позіркам. Было б хораша, сапраўды, калі б так у сапраўднасьці стаяла справа. Аднак гэта было б надзвычай хораша — і таму гэтае меркаваньне не адпавядае праўдзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x