Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Станіслаў Лем у сваіх творах, як правіла, не выходзіць за межы і традыцыйнай паэтыкі Science Fiction, якая рэалізуецца ў двух кірунках: перадусім шляхам праектаваньня будучага, чужога і фантастычнага сьвету, зьмяненьня парадку сьвету і адданьня яго ў рукі жаданьняў-прагненьняў неабмежаваных прастораў, у якіх яны могуць разьвівацца розным чынам: як сукрытыя прагненьні або як трывіяльныя, ідэалягічныя ці зашыфраваныя памкненьні. Адначасна паэтыка SF прадугледжвае крытыку і дэканструкцыю мовы, якая вызначаецца праз часавы і лягічны прыярытэт азначанага. Дэканструкцыя праводзіцца так, што значэньне галяктычных прастораў выяўляецца як эфэкт функцыянальна-фантастычнага тэксту. Не беспасярэдняя сапраўднасьць, якая пачуцьцёва зьяўляецца пры сузіраньні, ёсьць прадметам сьвядомасьці, а сапраўднасьць ужо ўяўленая, выдуманая, моўна рэпрэзэнтаваная або сканструяваная. Тым ня менш, сьвядомасьць у кожным выпадку застаецца інтэнцыянальнай. Гэта сьвядомасьць Чагосьці.

Таму ня дзіўна, што творчасьць Лема дзякуючы сваёй усеабсяжнасьці і шматаблічнасьці прыцягнула ўвагу структуральна-сэмантычнай, псыха-і шызааналітычнай крытыкі; яна таксама разглядаецца ў кантэксьце філязофіі Дзэн, фэнамэналёгіі і моўна-аналітычнай філязофіі, адметнай рысай якой выступае строгае разьмежаваньне значэньня і сэнсу, прычым азначаны моўным знакам рэпрэзэнтацыйны аб’ект уяўляе значэньне, а выражаны сэнс — гэта толькі спосаб існаваньня моўных зьместаў.

І ўсё ж, у чым складнікі посьпеху Лема?

Наш адказ на гэта пытаньне будзе такім: даступнасьць яго кніг, якія выдаюцца вялікімі тыражамі і перакладзены на дзясяткі моваў, існаваньне вялікай крытычнай літаратуры аб ім, факт прыналежнасьці Лема да ліку тых пісьменьнікаў, якія абавязкова згадваюцца ўва ўсіх выданьнях, прысьвечаных SF як жанру, унівэрсальнасьць разгляданых ім пытаньняў, што робіць Лема ня толькі цікавым, але і зразумелым для чытачоў з розных краінаў сьвету, і, нарэшце, авалоданьне Лемам амаль усімі жанрамі «вялікай» апавядальнай літаратуры: аўтабіяграфіяй, навуковай эсэістыкай, тэарэтычна-літаратуразнаўчым нарысам, дэтэктыўным раманам.

Якраз гэта і робіць магчымым шлях у кірунку да Лема.

Чэслаў Мілаш*

Канец Вялікага Княства Літоўскага

(Пра Юзафа Мацкевіча)

Прушыньскі, Івашкевіч. А цяпер да мяне ў думках прыходзіць і зусім адрозны ад іх чалавек і пісьменьнік, Юзаф Мацкевіч. Да вайны ён быў супрацоўнікам віленскага «Słowa» , рэдактар якога, ягоны брат, Станіслаў Мацкевіч, рабіў шмат шуму, палемізаваў артыкуламі, займаўся палітыкай, біўся ў двубоях (на шаблях), за апазыцыйнасьць лучыў у лягер у Бярозе Картускай. А Юзаф сядзеў недзе ў рэдакцыі, і больш пра яго нічога не было вядома. Пазьней усё перамянілася. Станіслаў у гісторыі польскага прыгожага пісьменства застаўся публіцыстым, а Юзаф — раманістым.

Юзаф Мацкевіч у 1938 годзе выдаў «Бунт тваняў» . Гэта былі ягоныя рэпартажы зь Віленшчыны, зьбертыя ў падарожжах на аўтобусе і на конным вазку па дарогах Беларусі. Калі я цяпер у Каліфорніі разважаю аб гэнай краіне, яна падаецца мне захапляльнай, з рэдкім багацьцем пераплеценых нацыянальных, канфэсійных, клясавых стыхій, а гэтаксама надзеленай багацьцем свае гісторыі. Я магу ацаніць гэта ўжо таму, што чытаў сёе-тое аб гісторыі калёній, напрыклад, карыбскіх абтокаў. Экзотыка, пальмы, трапічнае мора — і жуда поўнай гістарычнай пустэчы, хцівасьці, эксплюатацыі, пераважна крымінальная кроніка белых авантурнікаў і піратаў. Міжваенная Віленшчына, хоць шэрая, паміж сасновым лесам і тваньню, мусіла б і сваёй мінуўшчынай і цяпершчынай натхніць шмат пісьменьнікаў. Чамусьці тады іх не было. Напэўна, яны б зьявіліся, прамежак часу ў дваццаць гадоў проста закароткі. Апрача таго, існавалі перашкоды. Тыя, хто пісаў па-польску, расьлі ў традыцыях шляхецкага двору, і ім даводзілася б вырывацца з гэтай заклятай арбіты, каб пабачыць шырэйшую сапраўднасьць. Беларусы, зацыкленыя ў сваім нацыянальным супраціве, яшчэ нічога не дасягнулі, апрача паэзіі (Максім Танк); віленская група «Junge Wilno» таго ж пакаленьня і схільнасьцяў, што і «Żagary» [103], пісала на ідыш і была паэтычнай. Вільня дала славутага празаіка, Хаіма Градэ, храністага малых жыдоўскіх мястэчак Летувы і Беларусі, але ён атрымаў прызнаньне пасьля вайны, у Амэрыцы, як і Ісаак Башэвіс Зынгер.

Юзаф Мацкевіч у «Бунце тваняў» укладаў свае рэпартажы зь незалежнасьцю і непакорай, што неўзабаве спрычыніла яму адно няшчасьці. Ён выйшаў за звычную польскую арбіту і заміж двароў заняўся правінцыяй «тутэйшых» , што ўдому гаварылі па-польску або па-беларуску, і, упаасобку, зьявай папулярных у гэтай правінцыі рэлігійных сэктаў, варожых як да каталіцызму, так і да праваслаўя. Гэтаксама ў кнігу патрапіла шмат штодзённасьці краю. Падобная Віленшчына паўстае ў рамане Флярыяна Чарнышэвіча «Chłopcy z Nowoszyszek» , напісаным у Аргентыне. Ягонай галоўнай тэмай ёсьць сутыкненьне паміж каталікамі і праваслаўнымі, у абсягу адной і той жа вёскі, што азначала ня столькі выбар на карысьць польскай ці беларускай нацыянальнасьці, колькі дзяржаўны выбар за Польшчу або за Саветы. Як бы канчаткова сэктанцкая Віленшчына ўлілася ў гэты гармідар, мы ніколі не даведаемся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x