Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вільня гэнага кароткага пэрыяду, калі яна была прылучана да незалежнай Летувы, перацяжараная ўцекачамі, паддадзеная пахутчанай літуанізацыі, законам і палкай, калі трэба (тыя, хто нядаўна біў жыды, цяпер былі бітыя, хаця ня толькі яны, можна было атрымаць і за сьпеў у касьцёле па-польску), сплывала малаком і мёдам, як гэта ўмеюць абладзіць гаспадарлівыя летувісы, мела знакамітыя рэстарацыі і каўні, у якіх гандаль вёўся за валюту, купляліся пашпарты і візы, плянаваліся падарожжы на Захад, а перадусім была горадам самых розных чутак і заўсёды непамысных ведамак. Летува, аточаная варожымі гаспадарствамі, прыцягвала, маўляў абток збаўленьня, няшчасных, якія гатовыя былі апрастаць ногі ў вандроўцы празь мяжу, але, апыніўшыся ў пункце сваіх летуценьняў, заўважалі, што патрапілі ў пастку. Летакі з Коўні на Захад, праз нэўтральную Швэцыю, нейкі час курсавалі. Я нават сам зьвярнуўся з просьбай да неафіцыйнага польскага прадстаўніцтва ў Коўні, быў залічаны, ужо меў месца, калі вылетам быў пакладзены канец.

Ня думаю, што польска-летувіскія напружанасьці мяне вельмі закраналі. Хаця прыязьньства з Калюот’ісам, які арганізоўваў польска-летувіскія сустрэчы, г.зн. польскіх і летувіскіх рэпрэзэнтацыйных постацяў, каб гэтыя напружанасьці зьняць, павінна было мяне ангажаваць у гэтым кірунку. Nota bene: Калюот’іс, з Коўні, ня ведаў польскай ня толькі падчас майго візыту ў Коўню ў 1938 годзе, але і цяпер, і мы гаварылі па-француску. (Яго навучаньне ў Парыжы аказалася благім прыгатаваньнем для будучага доўгагадовага зьняволеньня ў Гулагу.) Маштабнасьць і пагрозьлівасьць падзеяў пазбаўляла вагі польска-летувіскія церці, і я хіба папросту паціскаў плячыма. Мацкевіч у згаданым ужо эсэ закідае мне дэфармацыю праўды, калі я кажу, што «шмат нянавісьці паміж летувісамі і палякамі адышло ў невараць» . Як ён заўважае, у Вільні, у выніку нацыяналістычнай і нямудрай палітыкі летувіскіх уладаў, варожасьць польскамоўнай люднасьці расла. Лякальна, так. Аднак, незалежна ад абапольных прэтэнзій, існаваў фундамэнтальны факт людзкіх паводзінаў Летувы ў дні верасьнёўскай паразы, а гэтаксама, як я гаварыў, неадпаведнасьць, і нават сьмяхотнасьць нацыянальных сварак.

Я не ўзумею ўзнавіць сваіх тагачасных думак. Гэта адна з маіх фазаў такой вялікай, амаль псыхапатычнай зьнясіленасьці, а зь іншага боку, дзеяньняў, падпарадкаваных аднэй абсэсіі. Я ня мог пісаць вершаў, што, як для мяне, дастатковы довад хваробы, і ўсю энэргію я баёдаў, намагаючыся вывезьці Янку з Варшавы і ўспамагчы ёй дабрацца на Захад, але адныя межы пасьля другіх аказваліся надта небясьпечнымі або немагчымымі. Было досыць шмат заняткаў, каб унікаць яснага зразуменьня. Хто, зрэшты, яго меў. Шок верасьня 1939 г. быў такім дужым, што гэтае перажываньне вымагала часу, перш як належна асесьці.

* * *

Вось жа, справа зь Вільняй няясная. Ня тое, каб я адрокся ад сваіх палітычных перакананьняў. Маё супрацоўніцтва з «Gazetą Codzienną» ў значнай меры тлумачыцца асобай Буйніцкага, бо ён пераважна займаўся ў газэце літаратурай. Апрыч таго, мне насамрэч былі бліжэйшымі «краёўцы» , чымся прававерныя патрыятычныя палякі, а як сваяк Оскара Мілаша, які хацеў Вільні для Летувы, я ня мог гадаваць у сабе варажнечу да «летувіскай акупацыі» .

Урад летувіскага гаспадарства не даваў нам, аднак, ніякай палёгкі, наадварот, ён праводзіў у Вільні неразумную палітыку, дзеючы супраць собскіх інтарэсаў. Падзел жыхароў на розныя катэгорыі прадугледжваў залічэньне бальшыні зь іх да «некарэннага насельніцтва» або «ўцекачоў» — у якраз гэткіх групах апыняліся нават спаконвечныя віленчукі. Права на летувіскія пашпарты было адно ў тых, хто быў прапісаны ў акрэсьленых пунктах пачынаючы, бадай, з 1920 году, але зьмешчаная ў гэтых пашпартох рубрыка «нацыянальнасьць» мела на мэце абмежаваньне колькасьці паўнапраўных грамадзянаў. Я аддаў перавагу пашпарту, чымся паперцы ўцекача, але ж якую нацыянальнасьць я мог заявіць, як ня польскую? Зрэшты, я мусіў неўзабаве зьнішчыць гэты пашпарт падчас пераправы з Зафіяй Раговіч у General Gouvernement [106], бо ён не адпавядаў фальшываму пропуску жыхара Сувалак.

З тымі колішнімі «жагарыстымі» , якія пайшлі ў камунізм, я не шукаў кантактаў. Пакт Молатава—Рыбэнтропа іх цалкам выкрываў. Адным з апошніх (але кіслых) маіх выступаў наконт іх на бачынах «Po prostu» была просьба аб прыняцьці ў Народны Фронт у 1936 годзе, і я шмат бы даў, каб перачытаць яго сёньня. Праўда, я быў запрошаны на сход, дзе абмяркоўвалі новую назву пэрыёдыка пасьля закрыцьця «Po prostu» цэнзурай. Гэтая назва «Karta» — мой унёсак, бо, як і «Żagary» , яна паходзіла з майго сьціплага запасу летувіскіх словаў. «Karta» значыць пакаленьне, «viena karta» азначае ўдар, зусім інакш па-польску, з чаго паўстае жаданая шматзначнасьць. Пасьля пары нумароў пэрыёдык быў забаронены і зьнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x