Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2000, Издательство: Энцыклапедыкс, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў. 

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У некалькіх словах М. (наш юрыдычны факультэт разьвіваў выдатны інтэлект) дае гісторыю сябе і сваёй групы. Літасьць над людзьмі прыводзіць да захадаў, якія не былі добрым выйсьцем. А гадунцы Сарбоны, узгадаваныя на філязофіі Сартра, практыкавалі генацыд у Камбоджы.

Далей М.:

«Каб было весялей, напішу, якім я цябе памятаю. Гэткі вісус з Залі Сьнядэцкіх, ты ляціш на чале групы работнікаў і студэнтаў, ганяючы эндэцкіх баевікоў, якія хацелі сарваць вечар паэзіі розных народаў. У цябе такая міна ваўкалака, якую ты ўмееш рабіць, зубы ашчэраныя, вочы вырачаныя, у руках трымаеш аскепкі крэсла. І выеш.

Другі абразок: мы стаім край стала ў клюбе юрыстых і пра нешта спрачаемся, ня памятаю пра што, відаць, пра палітыку, бо ты злосна кажаш мне: ты заўсёды была і застанешся ханжой. Ты, безумоўна, мяне зачапіў, калі я гэта памятаю. Я двойчы ставалася ханжой, і ў трэці раз мне ёй ужо ня стаць. Гэта насьледак ня толькі старасьці, але і літаратуры, якая суправаджае мяне ад маленства» .

У іншай частцы ліста М. гаворыць аб прамоўленай Іосіфам Бродзкім у Стакгольме Нобэлеўскай лекцыі: «Іосіф Бродзкі пры прысуджэньні Нобэлеўскай прэміі сказаў тое, што я хацела табе напісаць, толькі нашмат прыгажэй» .

Маё мысьленьне пра іх, гэтых дзяўчатаў зь Вільні, а сёньня старых жанок, фактычна нельга пераказаць прозай, яно нагэтулькі напоўненае скаротамі і нагэтулькі шматузроўневае, што вымагала б нейкага адмысловага роду любаснай паэзіі. Час у ёй, відаць, не пасоўваўся з той пары, калі мы былі ў ніжэйшых клясах гімназіі, калі М. забівала рыбы на кухні, а Ю. насіла матроскі каўнерык мундзеру школы сясьцёр-назарэцянак. Праўдападобна, у гэтых упарта ўзьнікаючых абразох супольнасьці скрозь маленства выражаецца мая туга па вяртаньні, па apokatástasis [110], па аднаўленьні і, значыцца, па часіне, калі нічога ня мусіла быць так, як пасьлей сталася, калі яшчэ (уяўляючы сабе нейкую зусім іншую эпоху, іншыя ўзвычаеньні etc.) мы ня мусілі быць падзеленыя. А хто ведае, ці не нараджаецца такая любасная паэзія зь летуценьня аб «анёльскай сэксуальнасьці» Свэдэнборга, з жаданьня абсалютнай ідэнтыфікацыі, амаль поўнага ператварэньня ў другога, не бяспола, а таксама з пранікненьнем у ягоную іншую плоць.

Пра ліст Ю., заклапочанай станам свайго здароўя, валей я б агулам не пісаў. Бо мне давялося б выцягнуць адразу шмат ніцяў. Мяне зьдзіўляе яе заўсёды мінорная схільнасьць прымяншаць сябе, аж да таго, што калі ёй верыць, то няпраўда, што ў яе сьветлы розум і характар. Заўжды пра сябе, пра сваю хваробу і верагодную хуткую сьмерць, зь нядбаласьцю, з пацісканьнем плячыма.

Вечар паэзіі розных народаў, пра які згадвае М. Супраціўляючыся «нацыянальнай» Вільні, мы мелі розныя кантакты, і я мяркую, што некаторыя іхныя сьляды прыгадаліся, напрыклад, у 1972 годзе ў цягніку Ротэрдам-Парыж, калі, вяртаючыся зь зьезду паэтаў, мы расьпілі наліўку з Абрамам Суцкевэрам, які перажыў віленскае гета і пасьля напісаў фундамэнтальную кнігу пра нямецкія злачынствы ў Вільні. Я гэтаксама мяркую, што гэтыя кантакты вытлумачвалі, прынамсі, часткова, сакрэт Уладыслава Рыньцы. Бо як стаць міліянэрам падчас вайны, заснаваўшы транспартную фірму? Рыньца (мянушка «Рэнка» ) паходзіў з Сылезіі. У Вільні апыніўся студэнтам — яшчэ адзін мой калега-юрысты. У палітыцы сымпатызаваў «Strzelcu» [111], тым часам як іншыя (Ендрыхоўскі) — «Legionu Młodych» [112], бо гэта быў пэрыяд «палявеньня» гэтых санацыйных арганізацый. Ува ўнівэрсытэце ён быў адным з галоўных дзеячоў нашага антыэндэцкага блёку падчас выбараў да «Bratniej Pomocy» [113], дзе вылучыўся і як знакаміты прамоўца. Пасьлей ён апыніўся на ўскрайку групы і не наблізіўся да камунізму. Што ён рабіў у 1934–1939 гг., я не змагу сказаць (адвакатура?), і пагатове я, відаць, не дацямлю, як ён зь беднага сына шахтара зрабіўся фінансавым магнатам, апэруючы з 1941 году дзе? — на лініі Вільня—Менск—Варшава, на тэрыторыях, мяшаных нацыянальна, якраз тых, якія Юзаф Мацкевіч апісаў у рамане «Ня трэба гучна гаварыць» . Мне здаецца, што адным зь ягоных вартых увагі рухальных матываў была велічэзная колькасьць наяўных грошай у Вільні, у золаце і далярах, якую можна было лёгка інвэставаць. Супольнік Рыньцы, Крывіцкі, быў жыдам з Рыгі і, мабыць, мабілізоўваў гэтыя капіталы. Крывіцкі працаваў у бюро фірмы ў Вільні і Менску, якія былі ліквідаваныя ў меру набліжэньня фронту, і ў 1944 годзе зьявіўся ў Варшаве, дзе я зь ім пазнаёміўся. Бясьпеку яму гарантавалі добрыя арыйскія паперы, наагул Вільня мела адну з найбольш дасканалых фабрык фальшывых дакумэнтаў. З Варшавы, не чакаючы, пакуль прыйдуць расійцы, ён выехаў у чэскую Прагу і там зьнік пры нявысьветленых абставінах. Іншым дзейнікам пасьпяховасьці Рыньцы быў, відаць, ягоны дыпляматычны гені і адсутнасьць нацыянальных забабонаў. Фірма мела прыкрыцьцё, бо, нібыта, яна займалася пастаўкамі для войска і, апрача таго, давала за «дах» грошы высокапастаўленым немцам. У існасьці яна праводзіла маштабныя валютныя апэрацыі на чорным рынку. І цяжарнікі ішлі, напоўненыя ўсім, толькі не пастаўкамі для войска, зброяй, рэч ясная, але не прызначанай для немцаў. Рыньца належаў да нашай сацыялістычнай «Wolności» (ён гэтаксама быў сувязным паміж Бундам у віленскім гета і Бундам у варшаўскім гета), і дзеля гэтага да «лёнданскага» падпольля, для якога магчымасьць карыстацца такой транспартнай сеткай была важнай. Ён вазіў грошы і зброю для аддзелаў АК, але, думаецца, шлях да Менску, які праходзіў церазь лясы, падкантрольныя савецкай партызанцы, быў адкрыты для яго дзякуючы адпаведным дамовам і таемным паслугам. Ягоныя цяжарнікі перавозілі таксама ўратаваных зь віленскага гета жыдоў, не за грошы, калі меркаваць па выпадку Севярына Троса. Трос папісваў перад вайной у газэту «Orka na ugorze» , як і мой брат Анджэй, і апыніўся ў Вільні як уцякач з Варшавы. Мой брат хаваў гэтага свайго калегу пэўны час у кватэры нашых бацькоў у Вільні, на Зарэччы, на вуліцы Папоўскай. Пасьля Трос і ягоная жонка былі пасаджаныя ў цяжарнік Рыньцы і высаджаныя ўжо ў Варшаве, дзе я знайшоў для іх добры прытулак. На жаль, яны загінулі падчас варшаўскага паўстаньня, але не як жыды, а папросту як цывільнае насельніцтва. Уся дзейнасьць фірмы была, зь нямецкага пункту гледжаньня, крымінальнай, і цяжка скеміць, як не адбылося ніводнага правалу. Гені Рыньцы выявіўся і тут, бо ён стварыў калектыў (памятаю яго шафёраў), на які мог абсалютна пакладацца, сцэмэнтаваны на больш здаровых падставах, чымся стасункі шэфа з падначаленымі. «Сямейная» атмасфэра ўсярэдзіне гэтай групы «сваіх хлопцаў» зь Вільні выключала данос, найбольш частую прычыну катастрофы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]»

Обсуждение, отзывы о книге «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x