1345- паход войска Вялікага Княства на чале з князем Альгердам на лівонскіх крыжакоў.
1346- паход вялікага князя Альгерда на землі Вялікага Ноўгарада, разбурэнне паселішчаў па Шалоні і Лузе.
1348- бітва войска Вялікага Княства, ачоленага Альгердам, з крыжакамі на рацэ Стрэва. Смерць пінскага князя Глеба Нарымунта ў бітве з крыжакамі на рацэ Атраве.
1349- пачатак 3-гадовай вайны Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай за Валынь і Падляшша.
1350- спусташальны паход войска ВКЛ на чале з князем Кейстутам і дапаможных ардынскіх аддзелаў на Польшчу.
1352- адбіцце войскамі Вялікага Княства крыжацкага пахода на беларускія землі.
1358- заняцце войскамі вялікага князя Альгерда горада Мсціслаўя.
1359- далучэнне ваеннай сілай зямель Бранскага княства да Вялікага Княства Літоўскага.
1360- далучэнне сілай да Вялікага Княства гарадоў Тарапца, Ноўгарад-Северскага, Старадуба.
1362- напад крыжакоў на Ковенскі замак на Нёмане.
1362- перамога гарадзенскага палка над крыжацкім войскам маршала Ордэна Шындэкопфа ў бітве каля Горадні.
1362- перамога беларускага войска на чале з князем Альгердам над ардынцамі на Сіняй Вадзе. Пачатак вызвалення Ўкраіны ад татарскага прыгнёту. Далучэнне вызваленых зямель да Вялікага Княства Літоўскага.
1363- паход войска Вялікага Княства на чале з Альгердам на Старадуб, Аболенск, Маскву.
1365- бітвы войска Вялікага Княства з крыжацкімі палкамі, якія напалі на Віленшчыну.
1365- вызваленне войскамі Вялікага Княства Літоўскага Кіева ад татараў. Паход войска ВКЛ на Прусію.
1367- паход войска ВКЛ на чале з князем Кейстутам на Мазовію.
1368- паход войска Вялікага Княства на чале з князем Альгердам на Маскоўскае княства і Маскву.
1370- паход палкоў князя Кейстута на польскую частку Валыні. Спусташальны наезд на Малапольшчу. Абрабаванне самага багатага і значнага на той час рэлігійнага асяродка Польшчы - Лысагурскага манастыра.
1370- паноўны паход войска Вялікага Княства на чале з князем Альгердам на Маскоўскае княства.
1370- адпор крыжацкаму нашэсцю на Віленшчыну.
1372- бітва злучаных войска Вялікага Княства і цвярскога апалчэння з маскоўскім войскам каля Любуцка.
1373- аблога Дынабурга войскамі князя Андрэя Полацкага.
1374- напад крыжацкіх аддзелаў на горад Дзісну.
1375- паход крыжакоў на Гарадзеншчыну, асада Горадні.
1376- рабаўнічы паход князя Кейстута на Малапольшчу. Паход Альгерда на Прусію.
1377- 24 траўня, сканаў вялікі князь Альгерд. Пры ім абшары ВКЛ павялічыліся ў 2 разы. Адразу па яго смерці адбыліся напад лівонскіх крыжакоў на Друю і напад тэўтонскіх крыжакоў разам з 2 тысячамі эўрапейскіх рыцараў на Гарадзеншчыну.
1379- паход крыжакоў на Берасцейшчыну, асада Камянца.
1380- 8 верасня, ўдзел полацкага палка князя Андрэя Альгердавіча і друцкага палка ў бітве маскоўскага войска з татарамі на Куліковым полі. Паход войска князя Ягайлы на дапамогу Мамаю (у бітву не ўступіў). Героямі бітвы былі князі Альгерд Полацкі, Дзмітрый Альгердавіч Бранскі і іхны дваюрадны брат Дзмітрый Міхайлавіч Баброк Валынскі.
1380- беспаспяховая аблога крыжацкім войскам Полацка.
1381- захоп войскам ВКЛ прускага горада Астэродэ.
1381- мяцеж полацкага насельніцтва супраць прысланага на княжанне нехрышчонага Скіргайлы (роднага брата вялікага князя Ягайлы). Палачане пасадзілі Скіргайлу задам наперад на каня і выгналі з горада разам з яго дружынай.
1382- паход крыжацкіх палкоў на беларускія землі.
1382- паход у адказ беларускага войска на Прусію.
1382- захоп Камянца польскім войскам князя Януша Мазавецкага.
1382- гвалтоўная смерць князя Кейстута ў Крэўскім замку (задушаны на загад роднага пляменніка, князя Ягайлы).
1382- верасень, у тую ж камору Князскай вежы Крэўскага замка, дзе быў задушаны князь Кейстут, на загад Ягайлы змясцілі князя Вітаўта. Яго чакаў такі ж лёс, які сустрэў бацька. Вітаўт здолеў з дапамогай жонкі, смаленскай княгіні Ганны, арганізаваць уцёкі. Разам з роднымі папрасіў прытулку ў Ордэна і, сабраўшы палкі сваіх прыхільнікаў, распачаў міжусобную вайну з Ягайлам за карону Вялікага Княства Літоўскага. Вайна з невялікімі перапынкамі цягнулася 10 гадоў.
Читать дальше