Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Маўчанне травы - Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль Зуёнак

Маўчанне травы

Маўчанне травы: Паэма лёсу.— Мн.:Маст. літ., 1980.— 192 с., 8 л. іл.

Рэдактар В.Б. Спрынчан

Мастацкія рэдактары Е.М. Малышава, В.П. Жыжэнка

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

1
Запросіны

Палёўкай пры лесе — Узбор'е —
Вёска — сорак двароў:
На захад — жытное горне,
На ўсход — перазовы бароў.
Куды пахінуцца — гадае,
Напэўна, тысячу год:
На захад — дзень хлебадайны,
На ўсходзе — песні ўмалот.
Ледзь певень абудзіць падвор'е —
Не ломіць ніхто караля:
Не ведае стомы Узбор'е,
Спрадвеку жыве з мазаля.
Вяснуецца ў полі з сяўнёю,
П'е жніўнем з ламоткіх крыніц
I боханам — сонцу раўнёю —
Узыходзіць на покут святліц.
Ля борцяў узятак цікуе,
Румуе калоды на сплаў,
Цяслярыць і скрыпкі штукуе —
Ніхто не прыліпне да лаў!
Вось так і трывае паціху,
Не звыклая часу лічыць,
З прымоўем: няўродзіца — ліха
I ліха — як песня маўчыць.
Купалка, вяснянка, калядка,
Талочніца, жніўка, кума,
Скакуха, любоўніца-звадка
І тая — каб сват не драмаў...
Я слухаў вас. Хай пазайздросцяць,
Каму не ўдалося пачуць!..
Ляжаць спевакі на пагосце...
А песні?.. Ды лепш памаўчу...
Бываюць жа цуды зямныя!
I ёсць паміж ix старана:
То баравая заные,
То жніўная ў сэрцы струна.

2
Карчма

Дарог на свеце мноства,
Ды дзве
любы куток
Скрыжоўваюць наўпроста:
Аснова і уток.
Аснова весніх крокаў,
Уток гадоў-надзей:
Ніхто не пройдзе бокам —
I ў шчасці, і ў бядзе...
Усё і ў нас, як трэба:
Узбор'е — на крыжах,—
Цягні свой воз пад небам,
Нібы на двух гужах...
Адна раскашавала
Дарога ўсцяж палёў,
Другая прышывала
Узбор'е да бароў.
На ростані, прагорклай
Ад часу й палыну,
Буяла Веснагорка
Паганствам штовясну:
Спяванкі, жарты, скокі,
Арэлі, карусель,
Пад поўняй аднавокай —
Трава ды жаўтазель...

A ўзбоч — карчма стаяла,
I рэй тут вёў Абром,
Збіваў машну памалу,
Скупляючы дабро.
Жытам, аўсам ды грэчкам
Даваў дарогу ён
I сала не адпрэчваў,
Абы ўзрастала ў плён!
Каб сухавей не яхкаў,
Каб спорыўся ўмалот,
Абром маліўся Яхве,
Хрысту — мужыцкі род.
Дабpo на стол заморскі
Сплывала па Дзвіне.
У Рызе пот узборскі
Чырвонцамі звінеў.
Ды там ужо кілзалі
Гешэфт тузы з тузоў...
Абром жа, мы б сказалі,
Beў працу між нізоў.
А Хана карчмавала —
Не быў манахам стол —
Варыла, шынкавала
Ды брала на засол.
І чарка вам, і закусь,
І драбяза-тавар:
Істужка, булка з макам,—
Так і гусцеў навар.
Усіх вітала Ханка —
Хто зблізку, хто здалёк:
Падкочвала фурманка,
Туліўся хатулёк...
За грошы і ў пазыку —
Ніхто не меў заган:
Вандроўныя музыкі
І канакрад цыган.
Чаляднікі медзь трэслі,
І ў шклянцы вус мачыў
Ляснік, што ўчора ў лесе
Пні-свежакі злічыў.
Ды вэрхалу найболей
І выручкі было,
Калі ў карчме застолле
Нядзельнае гуло.

Збіралася бяседа
На прыцемку — тады,
Як вечар за абедам
На нюх лавіў сляды.
Ішлі сабе няўзнакі:
Адзін — прадаць авёс,
Другі — стральнуць табакі,
A трэці — байку нёс.
Па кроплі і яшчэ раз
Сагрэтая душа
З ярма нядолі шэрай
Прасілася спярша.
І гойдалася нізка
Ў дыме гамана,
Пакуль сляпы Аніска
Жалейку не кранаў.
Тады скакала ў пяткі
Вясёлая душа,
Хоць за душой і ў святкі
Не мела ні граша.
Скакала не ад страху,
Скакала не сп'яна,
Скідала апранаху
І гнала ў дол яна
Ўдарамі абцаса
І гора, і нуду.
І кідала тым часам
Прыпеўку на хаду:
Авохці мне,
Злая доля прыгне —
А я не зламлюся,
А я разагнуся!
З падкрутам і ўпрысядку
І з грукатам грамніц
Душа скакала ў пятках
Пад гойданне масніц.
Не зналася з мяжою —
Дзе неба, дзе зямля!
Душа была душою
Яўсея-каваля.
А з лаўкі ў лад, з прысвістам
Ішоў на круг Васіль —
То высцілаўся лістам,
То пеўнем калясіў.
І любаваўся ўпотай
(Былі ў арлах, былі!),
Як бліскаўкамі боты
Ў прыдробачку плылі.
Каб на абцас узбіцца,
Каб лапцем не слядзіць,
Прыйшлося да сталіцы
Ў зарабкі хадзіць.
Сезонілі з Яўсеем
Яны аж тры гады.
А сёлета аселі
Ля жонак маладых.
Абутак зухаваты
Даў Піцер на разлік
I адаслаў дахаты,
А сам — як прывід знік.

Былі ў арлах…
Ды годзе —
Адлёталі спаўна!
Арліц не ўкарагодзіш —
Адна ў душы, адна.
Адна чакае ў хаце,
Адна ўначы не спіць,
Адна — яшчэ не маці —
Ды хутка мае быць...

Ах, Васілёва зорка,—
Пад сэрцам стыне лёд:
І побач з ёю горка,
І тут — зусім не мёд.
Глядзіць з кутка зацята,
Пузырыцца Сямён:
Хоць выраклася брата,
Ды брат жа ўсё-ткі ён.
«Жыць буду хлебам-соллю,
І ваша ўся зямля...» —
Супроць сямейнай волі
Пайшла за Васіля.
«Што чмур напаў на дзеўку —
Наскрозь яго віна:
Пад'ехаў неўспадзеўку...—
I п'e Сямён да дна.—
Пагрэць задумаў рукі?..
Не выйдзе, пустазвон!..—
I гнецца чорным крукам
Над селядцом Сямён.—
I я,— пячэцца ў злосці,—
Страляны верабей.
Не тую грэблю мосціш!
Жаніўся — і гібей.
Зямлі маёй не ўхопіш!..»
Зямля, зямля, зямля...
Як ты няшчадна топіш,
Як смокчаш кроў пасля...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x