• Пожаловаться

Васіль Зуёнак: Маўчанне травы: Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак: Маўчанне травы: Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1980, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Зуёнак Маўчанне травы: Паэма лёсу
  • Название:
    Маўчанне травы: Паэма лёсу
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1980
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Васіль Зуёнак: другие книги автора


Кто написал Маўчанне травы: Паэма лёсу? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ападала шэрая туга
Дзён зімовых. Бралася на ясень.
I вясны бунтоўная смуга
Ад зямлі да неба разлілася.
Над пазелянелаю страхой
Водгулле акопаў асядала.
З пухіра кантузіі глухой
Вырывацца стаў Васіль памалу.
Жаўранка пачуў — як першы раз!
Заскакаў ад радасці няўтрымнай:
Жаўранак! прабіўся! не завяз!
Жаўранак у небе бомбай грымнуў!
Веснагорка... Дзіўна Васілю
Слухаць гэты свет балюча-звонкі
I зайздросціць моўчкі ручаю,
Што бяжыць з вясной наперагонкі.
Скочваюць завеі свой сувой,
Ды не зыч вясны ўдаўцу, вяснянка:
Між дзядзькоў — як быццам ты не свой —
I хлапцом не ўляжаш на гулянку.
Не памкнецца дзеўчына ў твой бок,
Уздыхне надозір маладзіца,
Бабка скажа ўслед: «Не дай жа бог
Два разы сяліцца і жаніцца...»
Снег мой, снег — і ў сквар не растае…
Пачакай з вясною, Веснагорка.
Сцежкі незваротныя твае
Замятае вецер, вецер горкі...

Кліча поўня
зорак драбязу
На папас. Парыпвае калодзезь.
Загуменнем прыцемкі паўзуць.
І Васіль за веснічкі выходзіць.
Не такая ўжо сваты радня,
Хоць заўсёды зваліся — на святы,—
Што ж так цягне Васіля штодня
На гасціны да Якіма ў хату?
Ну каб Змітра бег — малодшы брат,
Дык яно і звыкла ўсім і ясна:
Тут, у гэтай хаце акурат,
Жонкай абзавёўся ён уласнай.
А Васіль? Як сябра ці як сват?
Ці прычына іншая якая?..
Ах, Кулінка, што ж ты неўпапад
То смяешся раптам, то змаўкаеш?..

Бяроза, бярэзінка,
Белая сярэдзінка,
Ветрам нахілёная,
Сонцам зелянёная.
Дарога, дарожанька,
Лятуць самі ножанькі,
Лятуць не спыняюцца,
Нясуць не стамляюцца.
Водзіць Веснагорка карагод,
Толькі песня сёння як чужая...
«Што ж ён, дзе збіраецца народ,
Што ж мяне зусім не заўважае?..»

Бяроза крылатая
З дарогаю сватала.
Бяроза-патайніца,
Ці станеш вяртальніцай?
Дзяўчына, дзяўчыначка,
Куліна, Куліначка,
Хлопцы заглядаюцца,
Сэрца захлынаецца...

«Ці мне людзі, ці мне цэлы свет
Сталіся б зламоўнай перашкодай?..
Страшна як, што з'едлівы твой смех
Абарве надзею назаўсёды...»
На Кулінку пазіраў тайком,
Праклінаў пакутную нясмеласць.
Быццам зноў рабіўся юнаком
I не ўсё згарэла-адбалела.
Веснагорка... Салаўіны чад...
Ці ты знала-ведала, Кулінка,
Як няўзнак адстанеш ад дзяўчат
Усяго на нейкую хвілінку,
На той самы момант, каб Васіль
Да рукі рукою дакрануўся
I знямелы — раптам, назусім,
Назаўсёды — свет перавярнуўся!..

— Аддэхнеш, як здэхнеш! —
Крычаў палячок.—
Не ў келіху грэх наш,—
I ладзіў смычок.

Пан Цяцерскі лад у скоках знаў,
Бо на ўсю акругу быў маэстра.
У маёнтку, пры двары, іграў,
Аж пакуль той двор ушчэнт не трэснуў.
Адгуляў сваё, адсмакаваў
Свет стары пад скрыдлам маткі боскай.
Адыходны марш адсмыкаваў
Пан Цяцерскі і пайшоў па вёсках.
Дзе вяселле, хрэсьбіны, кірмаш —
Не з апошніх там яго пасада:
Чарку выстаў ды смычок падмаж —
І скачыце, госцейкі, да ўпаду!
Рэжа, бо стамляцца не прывык,
«Юрачку», «Лявоніху», «Трасуху».
A ў самога вусы — хоць на смык —
Рыжай шчэццю падпіраюць вуха.
Пан Цяцерскі!.. Так сябе любіў
Велічаць маэстра пры народзе.
I хоць корань прашчурскі згубіў,
А з-пад Вільні,— значыць, пан, і годзе!
Ды не лез вышэй за мужыка
І не дужа тлусты меў кавалак...

… Лётае над струнамі рука,
Каб тры дні вяселле шыкавала.
А з маэстрам побачкі сядзіць —
У жалейку жаліцца Аніска —
І відушча ўпоцемку глядзіць
На прыскокі з гэпаннем і віскам.

Жанішок, вясёлы зух,
Каго садзіш на кажух?
Міла з прыгажэйшаю,
А мілей з дужэйшаю.
Прыгажэйшая збяжыць —
Зух на печы ляжыць,
А з дужэйшай прыпячэ —
Дык і зух уцячэ!

Так вірыла хата і гула,
Быў не скуп Васіль на частаванні:
Пяць разоў сядалі да стала —
Прамачыць задуху ад гуляння.
Пяць разоў па пяць браціна ўкруг
Завітала да гасцей з паклонам.
Хто стараўся — ды яшчэ за двух —
Быў травой пад тынам паланёны.
Хто да конца келіх прыгубляў —
Той і ў скоках быў і ў песнях здораў!
Хто ашчадзіў — той, лічы, губляў,
Хто не піў — той сам сабе быў вораг.
Любаваўся ціхенька Васіль
На Кулінку і не мог паверыць,
Што вясна і шчасце назусім
З ім вось тут, і не ўцячэ за дзверы.
А вясна хінулася шчакой
Да пляча і позірк не ўзнімала,
Калі ўсё застолле талакой
«Горка!», «горка!» маладым гукала...
Саладзей жа, чара, саладзей!
Налівайся сокам спелых вішняў,
Закрывай туманам ад людзей
Свет, дзе толькі Ён адзін не лішні.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гэнры Лангфэла
Васіль Быкаў: Знак бяды
Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Зуёнак: Паіміж небам і зямлёй
Паіміж небам і зямлёй
Васіль Зуёнак
Васіль Зуёнак: Вызначэнне
Вызначэнне
Васіль Зуёнак
Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.