• Пожаловаться

Васіль Зуёнак: Маўчанне травы: Паэма лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак: Маўчанне травы: Паэма лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1980, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Зуёнак Маўчанне травы: Паэма лёсу
  • Название:
    Маўчанне травы: Паэма лёсу
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1980
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Маўчанне травы: Паэма лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўчанне травы: Паэма лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.

Васіль Зуёнак: другие книги автора


Кто написал Маўчанне травы: Паэма лёсу? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Маўчанне травы: Паэма лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўчанне травы: Паэма лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Няўжо адкрасавала,
Завяла ўсё, як цвет,
Калі і ёй замалым
Пачаў здавацца свет.
Якраз на той кавалак,
Якраз на той шнурок,
Што моўчкі прыхавала
Пад сэрцам, дзе сынок.
Не знаў бы ён галоты,
Як людзі, меў зямлі,
Калі б не тыя боты:
Яны ў спадман звялі.
Яны, ды стан, ды сіла,
Ды казытлівы чуб...
Усё тады забыла,
Як быў і міл, і люб...
Калі ж ацверазела,
Апаў з вачэй туман —
«І з гэтым булкі б ела,
І той жыве, як пан...»
Зямля, зямля... Ні разу
І думкай пра надзел
Каханне на абразу
Не даў Васіль нідзе.
Таму і цяжка дома,
А на людзях — цяжэй.
І б'е абцас няўтомна —
Барзджэй,
барзджэй,
барзджэй.

A ўжо напітым вокам —
Не бачыць каваля —
Сямён — панура — бокам
Ідзе на Васіля.
Як быццам той на полі
Дзярэ яго мяжу:
— Далоў,— крычыць,— даволі!
Сыдзі з тачка, кажу!
I нож чырвоным бліскам
Ударыў пад крыло.

I лёгкаю калыскай
Усё плыло...
плыло...

3
Прэлюдыя жалезнай птушкі

...І лёгкаю калыскай
Усё... плыло... плыло...
Ляцела птушка нізка —
Жалезнае крыло.
Ляцела да пазіцый,
Як люты змей з-пад хмар,
Каб Хірасіме сніцца
Кашмарамі ахвяр.
Каб праз дзесяцігоддзі
Ў наш свінцовы лес
З крутых піке заходзіць
На вогненны пакос.
Каб узнімацца сонцам,
Дзе захад быў заўжды,
Над рыбаком-японцам
Праз вадародны дым.
Каб рэбрамі — будынкі
З-пад чорных крумкачоў,
Каб дзень і ноч — абдымкі
Жалезных абручоў...
Ляцела, як хацела,
Бо роўных не было.
Агнём пыхцела цела
I ў дрыжыках гуло.
На дол усіх здзімала —
Нібыта ў сто вятроў,
Жалезам палівала
Жалезнае нутро.
Усё перад вачыма
Пранеслася ў той міг,
Як пад выццём ваўчыным
Салдат упаў, прыціх.
«Бывай, сям'я і хата...»
А потым — як праклён:
«Хоць сам ты вінаваты,
Але прабач, Сямён...
За ўдар не расквітаўся,
Не ўспеў. І на круку
Твой дзень вісець застаўся
Ў маім драбавіку.
Прабач...»
I бомба з віскам
Ні флангаў, ні тылоў.
І лёгкаю калыскай
Усё… плыло... плыло.

4
Веснагорка

Веснагорка... Хто і як звязаў
Тут сцяжын патайных першапуткі?
Хто спыніцца родзічам сказаў
I назаўтра не трубіў пабудкі?
На пагорку, сцішаны, стаяў
I вясну адхукваў у далонях —
Кветку-сон, дзіўнейшую з праяў,
Што з блакітным жаўранкам гамоніць.
Веснагорка. Горка ля дарог.
Выраю стамлёнае гайданне.
Праз тысячагоддзі я збярог
Воблік той, што ўбачыў продак даўні.
Праз тысячагоддзі ў сэрцы нёс
Вёснаў шум на рэках крыгаломных,
Восеньскую тайну чорных лоз
I снягоў суровую бязмоўнасць.
Веснагорка. Сонца і слата,
Смех сустрэч і развітання слёзы.
Веснагорка. Горкая вярста
Пачынала шлях свой ля бярозы.
Шлях бацькоў, мужоў, сыноў, братоў —
Да казённых вестак у канверце.
Веснагорка... Ростань... І ніхто
Нe замоўлен ад агню і смерці...
Край мой родны, хата на крыжах,
На распяцці войнаў і разбояў.
У цямнотах курганоў ляжаць
Зерні дум, пасеяных табою.
Веснагорка, маці Беларусь,
І адкуль, скажы, не пёрла намець?..
На крыжах — Скарына і Кастусь,
Лёс народа, сэнс яго і памяць.
На крыжах кружыў з усіх Еўроп
Вецер злы з крывавым чадам Азій.
Ды знаходзіў люд мой чарнатроп
І да сонца зноў і зноў вылазіў.
Скрыжаванне планаў — «ост» і «вест» —
Над табой пятляла праз стагоддзі.
Хто ваўком, а хто гадзюкай лез,—
Як ты выжыў, адкажы, народзе?
На крыжах гісторыі дзяцей
Кідаў кат у студні галавою.
Зерні душ, адвеяных ад цел,
Узыходзяць па вясне травою.
Веснагорка, сэрца на крыжах,
Мова, што спрадвеку мы гаворым,
Нематы неспапялёны жах
Hа скрыжалях мужнасці і гора.
Беларусь, славян бялявы край,
Край бяскрыўдных самых і рахманых,—
Для дзяцей і ўнукаў каравай
Мроіўся прыблудам з-за туману.
I чаму, чаму рашылі ўсе,
I адкуль пагудка йдзе такая,
Што гурок з цыбуляй на лясе
Іx, узняўшы чарку, сустракае,
Што жыве тут у рацэ шчупак
І ніяк не можа дачакацца,
Каб хутчэй ускочыць у чарпак
І камусьці на абед падацца...
Што народ у нас — дзе ўстаў, там лёг,—
І хапаць не пнецца зорак з неба,
Мяккі і спажыўны, як мурог,—
Толькі, кажа, ласкай не пагрэбуй.
А жанкі — глядзі ды выбірай:
Налюбкі любая — як да густу.
І, між іншым, тут не край, а рай:
І ў кубёлку і ў засеку густа.

Веснагорка... Горка, дзе вясна
Абуджэнне траў штогод вітае.
Веснагорка... Горкая вясна,
Што надзеі сцішана вяртае...
Тaк было... Тады Васіль прыйшоў
Да цябе з таго амаль што свету:
За арла з дзюбатым спарышом
Два гады праглухшы ў лазарэтах.
Царскай той апошняе вайны
Датлявалі дымна галавешкі.
Бадыллём буялі палыны
На шнурах узборскіх і на ўзмежках.
Веснагорка... Дні вясны сплылі,
Промня не пакінуўшы на потым.
Веснагорка... У зямлю звялі
Жонку ці сухоты, ці згрызоты...
Адшукаў на могілках грудок,
Пастаяў Васіль, як развітаўся...
Вось яно і ўсё цяпер, браток:
І аджыўся, і адваяваўся.
Дзякуй Сёмку, што на гэты час
Немаўлятка-сірату прыгледзеў...
Дзякуй Сёмку, хоць яшчэ не раз
Шавяльнецца шал пад сэрцам недзе.
Зашчыміць нясплачаны рубец,
Што ў карчме тады адзычыў Сёмка...
Але ўсё. Было — сплыло. Канец.
Не да брыку ў гэтакіх пастронках.
Крыўду з горам чаркай запілі,
Аб жыцці-быцці памужавалі...
Што там Сёмкі, што там Васілі —
Не з такой турботай межавалі!..

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўчанне травы: Паэма лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Гэнры Лангфэла
Васіль Быкаў: Знак бяды
Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Зуёнак: Паіміж небам і зямлёй
Паіміж небам і зямлёй
Васіль Зуёнак
Васіль Зуёнак: Вызначэнне
Вызначэнне
Васіль Зуёнак
Отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўчанне травы: Паэма лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.