Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Лекцыя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыж памяці, меч лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыж памяці, меч лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даведачнае выданне прызначаецца шырокай аўдыторыі краязнаўцаў, аматараў беларускай мінуўшчыны, будзе карыснае настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, студэнтам, школьнікам

Крыж памяці, меч лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыж памяці, меч лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1424- выправа войска ВКЛ супраць ардынскіх татараў.

1425- перамога войска ВКЛ над татарамі каля Разані.

1426- рабаўнічы паход войска Вялікага Княства на пскоўскія землі.

1426- удзел беларускіх рыцараў Жыгімонта-Карыбута ў пераможнай бітве гусітаў з крыжацкімі штандарамі каля горада Усці на Лабе.

1427- рабаўнічы паход войска ВКЛ на паселішчы Ноўгарадскай зямлі.

1430- 23 жніўня, падрыхтаваная каралеўская каранацыя князя Вітаўта не адбылася, бо асвячоная папам рымскім карона была гвалтам забраная палякамі на загад Ягайлы ў паслоў Вітаўта на польскай мяжы. У наступным гэтая карона, надсечаная мечам, выкарыстоўвалася як карона кракаўскага біскупа.

1430- кастрычнік, смерць вялікага князя Вітаўта. Сыноў не пакінуў, дачка Соф'я стала жонкай маскоўскага князя Васіля, сына Дзмітрыя Данскога.

1430- лістапад, абранне баярствам ВКЛ на вялікага князя Свідрыгайлы насуперак умовам Гарадзельскай вуніі і жаданню палякаў, якія хацелі, каб тытул вялікага князя перайшоў да Ягайлы, а ВКЛ засталося без уласнага валадара. Зняволенне Ягайлы ў віленскім замку на загад Свідрыгайлы.

1432- пачатак 4-гадовай хатняй вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж вялікімі князямі Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Разбурэнне варагуючымі бакамі Крэва, Ліды, Заслаўя, Менска, Барысава, Маладэчна, Трокаў.

1432- жнівень, напад палкоў Жыгімонта Кейстутавіча на Свідрыгайлу ў Ашмянах. Асада Мсціслаўскага замка.

1432- 8 снежня, бітва пад пад Ашмянамі паміж вялікімі князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам. Загінула ў гэтай сечы болей за 10.000 чалавек.

1433- аблога палкамі Свідрыгайлы Лідскага і Крэўскага замкаў.

1434- разбурэнне войскам Свідрыгайлы пасадаў Менска. Безвыніковая асада менскага замка.

1435- аблога войскамі князя Жыгімонта Віцебска і Полацка, верных князю Свідрыгайлу.

1435- спаленне ў Віцебску на загад князя Свідрыгайлы мітрапаліта кіеўскага Герасіма. Гэты варварскі акт пазбавіў Свідрыгайлу мноства прыхільнікаў сярод праваслаўнай шляхты і блага паўплываў на лёс самастойнай праваслаўнай мітраполіі ВКЛ.

1435- верасень, бітва на рацэ Святой паміж войскамі князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта. Пераможцам выйшаў Жыгімонт Кейстутавіч.

1440- захоп змоўшчыкамі (праваслаўныя князі Іван і Аляксандар Чартарыйскія, віленскі ваявода Доўгірд, трокскі ваявода Лялюша) трокскага замка і забойства вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ў замкавай капліцы. На вялікага князя абраны малодшы сын Ягайлы - 14-гадовы Казімір Андрэй (Імя Андрэй было нададзена пры нараджэнні ў гонар дзеда - Андрэя Гальшанскага). Дынастыя Кейстутавічаў сыйшла ў небыццё.

1446- захоп князем Мазоўшы Баляславам часткі Падляшша.

1443- вайна Вялікага Княства Літоўскага з Мазовіяй за Падляшша.

1444- 10 лістапада, удзел беларускіх палкоў у бітве пад Варнай з туркамі. Смерць у бітве караля Польшчы Ўладзіслава Ягайлавіча. Гэта наноў аднавіла вунію ВКЛ з Польшчай, бо вялікі князь Казімір быў абраны палякамі на караля.

1449- паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Калугу.

1454- удзел войска ВКЛ у 13-гадовай вайне Польшчы з Прускім (Тэўтонскім) ордэном за Памор'е.

1474- першы напад крымскіх татараў на паўднёвыя землі Беларусі. Усяго з гэтага года па 1569 год крымчакі зрабілі 75 рабаўнічых паходаў і наездаў на Беларусь.

1481- красавік, няўдалая змова праваслаўных князёў Вялікага Княства (Міхаіла Слуцкага, Фёдара Бельскага, Івана Гальшанскага) супраць вялікага князя Казіміра. Пакаранне схопленых М.Слуцкага і І.Гальшанскага смерцю праз адсячэнне галавы ў Вільні.

1490- перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над татарскім войскам каля горада Зацлава.

1492- ліпень, пасля смерці вялікага князя ВКЛ і польскага караля Казіміра пачатак першай буйной вайны Маскоўскага княства з Вялікім Княствам Літоўскім за ўсходнія тэрыторыі ВКЛ. Ваенныя дзеянні цягнуліся 3 гады.

1492- жнівень, маскоўскія ваяводы папалілі Мцэнск і Любуцк, людзей вывелі ў палон.

1492- верасень, маскоўскае войска захапіла Рагачоў і Хлепень.

1494- не маючы сілаў перамагчы маскоўцаў у вайне, рада ВКЛ вырашыла замірыцца праз шлюб вялікага князя Аляксандра з дачкой маскоўскага князя Івана III Аленай. Па ўмовах шлюбу ВКЛ страціла Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x