1512- бітва беларускіх харугваў з татарскімі загонамі каля мястэчка Ляпушна.
1513- паноўная 3-месячная аблога Смаленскага замка маскоўскім войскам.
1513- ліпень, аблога маскоўскімі палкамі горада Воршы.
1514- травень - жнівень, аблога і ўзяцце Смаленска маскоўскім войскам пасля абстрэлу з 300 гарматаў. Захоп маскоўцамі Мсціслаўя, Крычава, Дуброўны.
1514- 8 верасня, перамога 30-тысячнага войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім разам з польскімі посілкамі над 80-тысячным маскоўскім войскам на рацэ Крапіўна каля Оршы. Самая няўдалая для Масквы бітва таго стагоддзя.
1515- разбуральны паход пскавічоў на Браслаў і Друю, маскоўскіх палкоў - на Мсціслаў, Віцебск, Полацак.
1515- паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Вялікія Лукі.
1517- напад маскоўскіх войскаў на землі Вялікага Княства. Баі пад Менскам і Вільняй. Параза маскоўцаў пад Полацкам.
1518- паход ноўгарадскіх і пскоўскіх палкоў на Полацак.
1519- бітва конных харугваў гетмана Канстанціна Астрожскага з крымчакамі пад Сокалам.
1519- паноўны рабаўнічы паход маскоўскіх палкоў на Беларусь, разбурэнне Маладэчна, Крэва і Ашмянаў.
1520- паход маскоўскага ваяводы Гадунова пад Полацак і Віцебск.
1521- няўдалая аблога загонамі крымскіх татараў Мазыра, Слуцка і Слуцкага замка.
1523- аблога маскоўскім войскам разам з крымчакамі Чачэрска.
1525- няўдалая спроба Францішка Скарыны прадаваць свае кнігі ў Маскве. Яго выданні Бібліі былі спаленыя ў агні як ерэтычныя (пераклад на зразумелую народу мову).
1527- беспаспяховая аблога крымчакамі горада Пінска.
1527- пераможная бітва войска Вялікага Княства на чале з гетманам К.Астрожскім з крымскімі татарамі пад Кіевам на рацэ Альшаніца. Канец буйных крымскіх наездаў на Беларусь.
1529- 18 кастрычніка, у віленскім Дольнім замку насуперак традыцыі меч і шапка вялікага князя літоўскага былі ўручаныя 9-гадоваму Жыгімонту Аўгусту. Пры гэтым быў яшчэ жывы яго бацька - Жыгімонт Стары, польскі кароль і вялікі князь літоўскі. Сведчанне таго, што ўлада ў ВКЛ за паўстагоддзя да Люблінскай вуніі ўжо мела тытулярны характар.
1530- Францішак Скарына з-за немагчымасці працягваць друкарскую працу пасля смерці сваіх фундатараў пакінуў радзіму і эміграваў у больш прыхільную да яго Прагу. Праз 400 гадоў Прага будзе галоўным асяродкам беларускай нацыянальнай эміграцыі, якая не прыняла бальшавіцкі рэжым.
1532- Францішак Скарына па сыску крэдытораў свайго брата Івана апынуўся ў гарадской турме Познані і правёў за кратамі 10 тыдняў. Толькі ўмяшальніцтва пляменніка вызваліла першадрукара з вязніцы.
1534- пачатак 3-гадовай вайны Вялікага Княства з Маскоўскай дзяржавай за вяртанне ўсходніх зямель ВКЛ (пятая вайна).
1534- жнівень, няўдалыя паходы войскаў, якія ачольвалі Вішнявецкі і Неміровіч, на Смаленск і Северскую зямлю.
1534- снежань, спусташальны паход на ўсходнюю Беларусь маскоўскага войска, спаленне мястэчак і вёсак.
1535- чэрвень, напад маскоўскіх палкоў на Мсціслаўшчыну і Полаччыну. Спусташэнні Воршы, Копысі, Рагачова. Спаленне Турава, Мазыра, Брагіна.
1535- ліпень, вызваленне Гомеля і Старадуба войскам ВКЛ на чале з гетманам Юр'ем Радзівілам.
1536- заняцце горада Старадуба маскоўскім войскам.
1551- 8 траўня, сканала Барбара Радзівіл, каралева польская, вялікая княгіня літоўская, жонка караля Жыгімонта Аўгуста. Была яго каханкай 4 гады, у 1547 годзе яны патаемна ўступілі ў касцёльны шлюб. Пасля каранацыі 7 снежня 1550 года Барбара насіла карону 150 дзён. Загадкавыя абставіны смерці ад хуткацечнай хваробы далі падставы сучаснікам Барбары падазраваць у заўчаснай смерці маладой каралевы яе свякруху - каралеву Бону - і польскую магнатэрыю, якая не жадала ўзвышэння роду Радзівілаў.
1558- пачатак 25-гадовай Лівонскай вайны, у якой удзельнічала Вялікае Княства Літоўскае, Лівонія, Маскоўская дзяржава, Польшча. Знясіленне ў гэтай вайне прывяло ВКЛ да Люблінскай вуніі з Польшчай.
1559- пераход Лівонскага ордэна пад патранат Вялікага Княства Літоўскага ў сувязі з маскоўскай пагрозай Лівоніі.
1562- люты-сакавік, аблога маскоўскімі войскамі Мсціслаўя, Воршы, Віцебска, Копысі, Прапойска, Магілева. Разбурэнне Рагачова.
1563- маскоўскае войска, ачоленае Андрэем Курбскім, папаліла наваколле Шклова.
Читать дальше