1563- 1 лютага, пачатак 2-тыднёвай аблогі горада і замкаў Полацка 60-тысячным маскоўскім войскам на чале з царом Іванам Грозным. Абстрэл горада вялі 200 гарматаў.Узяцце замкаў штурмам 15 лютага. Тысячы палонных і ўсю шляхту вывелі ў Масковію, манахаў-каталікоў забілі, а ўсіх габрэяў патапілі ў Дзвіне.
1564- 26 студзеня, пераможная бітва 10-тысячнага войска Вялікага Княства на чале з гетманамі Мікалаем Радзівілам і Рыгорам Хадкевічам з 30-тысячным маскоўскім войскам ваяводы Шуйскага пад Улай.
1564- люты, пераможныя бітвы харугваў Філона Кміты-Чарнабыльскага і Юр'я Осціковіча з маскоўскім войскам (50.000 тысяч) пад началам князя Сярэбранага каля Воршы.
1564- вынішчэнне маскоўскім войскам вёсак у наваколлях Мсціслаўя, Крычава, Магілева.
1565- паход войска ВКЛ на Смаленск і Вялікія Лукі, выпаленне наваколляў.
1567- перамога войска Вялікага Княства, ачоленага гетманам польным Рыгорам Сангушкам, над маскоўскім войскам у бітве каля мястэчка Чашнікі.
1568- жнівень, аршанскі стараста Ф.Кміта-Чарнабыльскі з 4.000 аддзелам ваяваў на Смаленшчыне з маскоўскімі войскамі і даходзіў да Вязьмы.
Часы пасля Люблінскай вуніі
1569- вясна-лета, гвалтоўнае далучэнне палякамі да сваёй дзяржавы значнай часткі зямель ВКЛ - Падляшша, Валыні, Кіеўшчыны, Падолля. 1 ліпеня палякі навязалі сілай умовы Люблінскай вуніі. Утварэнне новай федэратыўнай дзяржавы - Рэчы Паспалітай.
1570- 25 ліпеня, забойства ў Яраслаўлі і Кастраме на загад Івана Грознага 665 палонных з Полацка.
1572- 7 ліпеня, сканаў не пакінуўшы наступніка кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст. На ім скончылася дынастыя Ягайлавічаў, якая панавала ў Вялікім Княстве і ў Польшчы 186 гадоў. Наступныя два стагоддзі на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай вальныя соймы абіралі галоўным чынам чужынцаў, што нарэшце адгукнулася дзяржаўным бяссіллем і гістарычнай драмай Трох падзелаў.
1576- захоп маскоўскім войскам Гомеля, адбіцце яго войскам гетмана Радзівіла.
1578- перамога злучанага беларускага і шведскага войскаў на чале з А.Сапегам над маскоўцамі каля Вендэна.
1579- 30 жніўня, вызваленне войскам Рэчы Паспалітай на чале з каралём Стэфанам Баторыям Полацка ад маскоўцаў пасля 18-дзённай аблогі.
1579- верасень, вызваленне войскам Рэчы Паспалітай ад маскоўскага войска ўсёй Полацкай зямлі.
1580- спаленне Магілева маскоўскім войскам князя Сярэбранага.
1580- паход войска караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя на Вялікія Лукі ў адказ на разбурэнне гарадоў Княства маскоўцамі пад час вайны.
1581- 4-месячная безвыніковая аблога войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям Пскоўскага замка.
1581- першае публічнае паленне кальвінісцкай і праваслаўнай літаратуры ў Вільні, арганізаванае езуітамі.
1581- аблога маскоўскімі войскамі Магілева і Шклова.
1582- старажытная полацкая Спаса-Еўфрасіннеўская царква, дзе была кельля св. Еўфрасінні, на загад Стэфана Баторыя перададзена езуітам пад касцёл. Наноў пераасвячоная ў праваслаўны храм у 1832 годзе.
1590- захоп і рабаванне горада Быхава данскімі казакамі.
1595- стварэнне ў Вялікім Княстве па рашэнню сойма выбранецкай пяхоты. Удзел першых выбранецкіх палкоў у баях з загонамі запарожскіх казакоў, якія наязджалі на Беларусь.
1595- лістапад, паход запарожскіх казакоў атамана Севярына Налівайкі на Беларусь. Захоп і рабаванне Петрыкава і Слуцка.
1595- 13 снежня, захоп казакамі Налівайкі Магілева, рабунак і спаленне горада і замка.
1595- снежань, бітва шляхецкага войска Вялікага Княства з казацкімі загонамі Налівайкі і прымкнулымі да іх сялянамі на Буйніцкім полі.
1596- студзень, захоп і спусташэнне казакамі Налівайкі разам з паўсталымі сялянамі гарадоў Турава, Давыд-Гарадка, Пінска. Адыход Налівайкі на Ўкраіну.
1599- дабраахвотны паход Яна Хадкевіча з уласнымі коннымі харугвамі ў Трансільванію на дапамогу князям Сяміграддзя, паўсталым супраць турак.
XVII стагоддзе
1600- пачатак 29-гадовай вайны федэратыўнай Рэчы Паспалітай са Швецыяй за панаванне на Балтыйскім моры.
1601- чэрвень, бітва пад Кукейносам паміж войскам Вялікага Княства, узначаленым Радзівілам Пяруном, і шведскім войскам.
1601- жнівень, абарона войскам Вялікага Княства Рыгі ад шведаў.
Читать дальше