Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Лекцыя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыж памяці, меч лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыж памяці, меч лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даведачнае выданне прызначаецца шырокай аўдыторыі краязнаўцаў, аматараў беларускай мінуўшчыны, будзе карыснае настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, студэнтам, школьнікам

Крыж памяці, меч лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыж памяці, меч лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1497- паход войскаў Польшчы і Вялікага Княства на Малдавію.

1497- рабаўнічы наезд татараў на Мазыршчыну, аблога Мазыра.

1499- рабаўнічы наезд татараў на Берасцейшчыну. Спаленне горада і крэпасці Берасця.

XVI стагоддзе

1500- спусташэнне крымскімі татарамі Тураўскай зямлі. Безпаспяховая аблога імі Камянецкага замка.

1500- травень, пачатак 3-гадовай спусташальнай вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам (другая вайна).

1500- чэрвень, захоп маскоўскімі войскамі Бранска, Пуціўля, Сярпейска, Старадуба, Гомеля, Любеча, Ноўгарад-Северскага.

1500- 14 ліпеня, няўдалая для беларусаў бітва 5-тысячнага войска на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім з 20-тысячным маскоўскім войскам на Вядрошы (каля Дарагабужа). Загінула болей за 4,5 тысячы чалавек з харугваў гетмана. Сам Канстанцін Астрожскі і мноства ваяроў патрапілі ў маскоўскі палон.

1501- 4 лістапада, няўдалая бітва войска Вялікага Княства з маскоўскім войскам пад Мсціславам. Разбурэнне маскоўскім войскам Воршы, вёсак і мястэчак на Віцебшчыне і Полаччыне.

1502- ліпень, аблога маскоўскім войскам Смаленска і Мсціслаўя.

1502- спусташэнне крымскімі татарамі Бабруйска і Койданава. Бітва шляхецкіх харугваў з татарскімі загонамі на Ушы.

1502- аблога татарамі горада і замка Слуцка. Перамога над татарамі войска, узначаленага князем Сямёнам Слуцкім, і гусарскіх харугваў у бітве на Ушы.

1503- красавік, 6-гадовае замірэнне з Масквой, да якой адыходзілі вялікія тэрыторыі з гарадамі Бранск, Веліж, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Невель, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Радагошч, Старадуб, Хоцім, Чарнігаў.

1503- паноўны рабаўнічы наезд крымскіх татараў на беларускія землі, спусташэнне Бабруйска, Нясвіжа, Клецка, Койданава, Наваградка. Асобныя загоны крымчакоў хадзілі на Менск і Лагойск, дасягалі Віцебска, Полацка Вільні. У тую вайну слуцкая княгіня Анастасія сама выводзіла ў поле супраць татараў слуцкі полк. У жніўні разграміла крымчакоў каля Давыд-Гарадка войска князя Сямёна Слуцкага.

1505- паноўны наезд крымскіх татараў на Беларусь, аблога горада Слуцка, разбурэнне Лоева.

1505- безпаспяховая аблога войскам крымскага хана Біці-Гірэя і турэцкімі янычарамі Наваградскага замка.

1506- рабаўнічыя наезды крымчакоў на гарады Мазыр, Брагін, Ашмяны, Ваўкавыск, Клецак.

1506- асада Менскага замка перакопскімі татарамі Махмуд-Гірэя.

1506- безпаспяховая аблога маскоўскім войскам Полацка.

1506- 5 жніўня, пераможная бітва 7-тысячнага войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Міхалам Глінскім з 12-тысячным войскам татараў пад Клецкам. Амаль усё татарскае войска было вынішчана. Вызвалена 40 тысяч палону, які гналі ў Крым. У гонар гэтай перамогі Мікалай Радзівіл заснаваў у Вільні касцёл кармелітаў Маці Божай Снежнай і св. Юр'я.

1507- красавік, пачатак 2-гадовай вайны Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім за ўсходнія землі ВКЛ (трэцяя вайна).

1507- красавік, напад маскоўскіх палкоў на Смаленск і Полаччыну.

1507- кастрычнік, аблога маскоўскім войскам Крычава і Мсціслаўя. Гарады, былі выратаваныя ад захопу паспалітым рушэннем шляхты.

1508- рабаўнічы наезд на Беларусь крымскіх татараў. Разгром татарскіх загонаў каля Слуцка.

1508- 2 лютага, напад аддзела дворнага маршалка князя Міхала Глінскага пад Горадняй на сядзібу ваяводы Яна Забярэзінскага. Пасля сутычкі сядзіба была захоплена, і Глінскі загадаў забіць Забярэзінскага.

1508- мяцеж магнацкай групоўкі на чале з маршалкам дворным ВКЛ Міхалам Глінскім і яго братамі, якія выступалі за незалежнасць ВКЛ (аддзяленне ад Польшчы). Міжусобная вайна ў ВКЛ. Захоп палкамі Глінскага Турава, Мазыра, безвыніковая аблога Слуцкага замка. Уцёкі братоў Глінскіх і іхных аддзелаў у Маскву.

1508- травень, аблога палкамі Глінскага і маскоўскага ваяводы Шамячыча Менска, спусташэнне менскага пасада і прыгарадаў.

1508- жнівень, паход войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім на Северскую зямлю.

1511- перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над войскам крымскіх татараў у бітве каля Вішняўца.

1512- пачатак 10-гадовай вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім за ўсходнія землі ВКЛ (чацвертая вайна).

1512- лістапад - снежань, 6-тыднёвая няўдалая аблога маскоўскімі войскамі Смаленска, спаленне пасадаў Полацка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x