Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Лекцыя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыж памяці, меч лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыж памяці, меч лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даведачнае выданне прызначаецца шырокай аўдыторыі краязнаўцаў, аматараў беларускай мінуўшчыны, будзе карыснае настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, студэнтам, школьнікам

Крыж памяці, меч лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыж памяці, меч лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1259- рабаўнічы наезд на Наваградскія землі і літву татарскага войска хана Бурундая разам з саюзнымі войскамі галіцка-валынскіх князёў. З гэтага года па 1338 год татары разам з уладзіміра-валынскімі князямі хадзілі на Наваградскую дзяржаву 7 разоў, але не здолелі перамагчы.

1260- вяртанне князя Міндоўга да язычніцкай веры, выгнанне каталіцкіх святароў. (Палітычная памылка Міндоўга, якая аднавіла на наступнае стагоддзе крыжовыя паходы на Вялікае Княства.)

1260- разгром крыжакоў аб'яднанымі сіламі наваградцаў, літвы, прусаў у буйной бітве каля возера Дурбе.

1262- разбуральны паход наваградцаў, літвы, палачанаў на Мазовію ў помсту за крыжовы паход мазураў разам з немцамі на яцвягаў. Захоп і спаленне сталіцы мазураў Плоцка, спаленне Варшавы. Забойства мазурскага князя Земавіта.

1263- змова князёў Трайняты і Даўмонта супраць Міндоўга. Забойства нальшанскім князем Даўмонтам вялікага князя Міндоўга і яго малодшых сыноў за абразу (адняцце жонкі).

1263- паход наваградцаў, літвы, палачанаў на Бранскае княства.

1264- забойства наваградскім князем Трайнятам свайго сваяка, полацкага князя Таўцівіла пад час княжацкай міжусобіцы.

1264- забойства князя Трайняты канюшымі князя Міндоўга, арганізаванае яго старэйшым сынам князем Войшалкам.

1264- разгром наваградскім князем Войшалкам князёў Нальшчы і Дзяволтвы. Уцёкі князя Даўмонта разам з дружынай у Пскоў.

1265- рабаўнічы напад пскоўскага палка на чале з князем Даўмонтам на Нальшу і Наваградчыну.

1267- рабаўнічы сумесны паход дружынаў Вялікага Ноўгарада і Пскова на чале з князем Даўмонтам на нальшу, літву і Полаччыну.

1274- вайна наваградцаў і літвы на чале з князем Трайдзенем з аб'яднанымі сіламі галіцка-валынскіх і татарскіх князёў.

1274- захоп гарадзенскім і наваградскім палкамі на чале з князем Трайдзенем польскага горада Драгічына над Бугам.

1275- рабаўнічы аб'яднаны паход галіцкіх, валынскіх, бранскіх палкоў разам з мангола-татарамі хана Менгу-Цеміра на Наваградскае княства. Захоп і разрабаванне Наваградка.

1276- перасяленне часткі прусаў на сталае жыхарства пад Горадню і ў Слонім дзеля выратавання ад крыжакоў.

1276- рабаўнічы наезд валынскіх дружынаў на Берасцейшчыну. Бітва наваградскага войска з валынянамі каля Камянца.

1277- спусташальны паход галіцка-валынскіх князёў разам з мангола-татарамі на Наваградак і Горадню. Перамога наваградскім князем Трайдзеням заваёўнікаў у бітве каля Горадні.

1279- рабаўнічы паход тэўтонскіх крыжакоў на Наваградак. Перамога наваградскага войска над крыжакамі.

1281- вызваленне наваградскім войскам ад лівонскіх крыжакоў Ерсікі.

1283- захоп яцвяжскіх заходніх земляў Тэўтонскім ордэнам. Задушэнне прускага і яцвяжскага паўстання. Пераход часткі яцвягаў на сталае жыхарства на Скідзельшчыну і пад Дзятлава.

1283- рабаўнічы паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Сандамірскую зямлю (Польшча).

1284- напад лівонскіх крыжакоў на Горадню. Горад быў захоплены з-за здрады сярод абаронцаў і значна разбураны.

1284- перамога наваградцаў і літвы на чале з легендарным князем Рынгольдам над злучанымі войскамі татараў і рускіх князёў Святаслава кіеўскага, Льва ўладзімірскага і Дзмітрыя друцкага ў бітве каля вёскі Магільна.

1286- рабаўнічы паход войска Вялікага Княства на Польшчу, заваёва горада Добжына.

1287- рабаўнічы напад татарскіх палкоў на наваградскія і літоўскія (панёманскія) землі.

1291- рабаўнічы паход наваградскага войска на чале з князем Віценем на польскія Куявы.

1294- задушэнне наваградскімі, полацкімі, гарадзенскімі палкамі на чале з вялікім князям Віценем паўстання жамойцкіх баяраў, схільных да саюза з тэўтонскімі крыжакамі.

1296- два рабаўнічыя напады запар на Горадню крыжакоў Тэўтонскага ордэна. Вынішчэнне гарадскіх пасадаў.

1296- рабаўнічы паход наваградцаў на чале з князем Віценем на Мазоўшу.

1298- перамога войска Вялікага Княства Літоўскага разам з рыжскім апалчэннем над лівонскімі рыцарамі ў бітве на рацэ Трэйдры.

XIV стагоддзе

1305- пераможная бітва войска наваградскай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага - з крыжакамі ў Жамойці.

1306- напад крыжацкіх адделаў на Гарадзенскі замак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x