Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Лекцыя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыж памяці, меч лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыж памяці, меч лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даведачнае выданне прызначаецца шырокай аўдыторыі краязнаўцаў, аматараў беларускай мінуўшчыны, будзе карыснае настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, студэнтам, школьнікам

Крыж памяці, меч лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыж памяці, меч лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

944- удзел палачанаў у рабаўнічым паходзе на Канстанцінопаль разам з войскам кіеўскага князя Ігара.

960- прыход у Полацак варажскага (з паморскіх славянаў) князя Рагвалода, заснавальніка гістарычна вядомай полацкай дынастыі князёў, першага вядомага па імені князя беларускай старажытнасці.

Часы Полацкага княства

980- чэрвень, напад ноўгарадскага войска на чале з князям Уладзімірам Святаславічам сумесна з нанятымі посілкамі з варагаў, чудзі і меры на Полацак. Забойства полацкага князя Рагвалода і ягоных сыноў. Гвалт Уладзіміра над князёўнай Рагнедай. Разбурэнне заваёўнікамі першага Полацкага дзядзінца. Гэтая крывавая падзея адкрывае засведчаную летапісамі беларускую гісторыю.

983- заваёўчы паход кіеўскага войска князя Ўладзіміра на землі яцвягаў (займалі поўдзень-захад Берасцейскай і Гарадзенскай зямель) дзеля іх падпарадкавання кіеўскай уладзе.

984- заваёўчы паход кіеўскага войска на радзімічаў дзеля падпарадкавання Кіеву зямель, багатых на балотную жалезную руду. Няўдалая для радзімічаў бітва з кіеўлянамі на рацэ Пяшчане.

987- няўдалы замах Рагнеды на жыццё мужа, князя Ўладзіміра. Высылка Рагнеды са старэйшым сынам Ізяславам у горад на памежжы дрыгавіцкіх і крывіцкіх зямель (сённяшняе Заслаўе).

989- захоп кіеўскім князем Уладзімірам горада Турава пасля аблогі. Жорсткая бітва з кіеўлянамі пакінула след ў мясцовай легендзе пра крывавыя камяні, што прынесла ў Тураў рака. Прымусовае хрышчэнне жыхароў Турава.

989- прымусовае хрышчэнне насельніцтва Заслаўя. Змушэнне з волі князя Ўладзіміра да манаскага пастрыгу княгіні Рагнеды, якая пад імем Анастассі стала першай беларускай манашкай.

XI стагоддзе

1013- спроба князя Святаполка Тураўскага вывесці Тураў з-пад улады Кіева, за што кіеўскі князь Уладзімір пасадзіў Святаполка разам з жонкай, дачкой польскага караля Баляслава, і яе духоўнікам біскупам Рэйнбергам, у цямніцу. Былі вызваленыя пад пагрозай вайны Кіеву з боку караля Баляслава, цесця Святаполка.

1015- пачатак міжусобнай вайны тураўскага князя Святаполка са зводным братам, ноўгарадскім князем Яраславам Мудрым (вайна цягнулася па 1018 год).

1016- Любецкая бітва паміж палкамі Святаполка Тураўскага і Яраслава Ноўгарадскага.

1018- бітва палка Святаслава Тураўскага сумесна з посілкамі цесця, польскага караля Баляслава Храбрага, супраць войска ноўгарадцаў князя Яраслава Мудрага. Параза Святаполка.

1020- захоп Берасця войскам польскага караля Баляслава.

1021- паход полацкага князя Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад. Бітва са сваім родным дзядзькам, кіеўскім князем Яраславам, на рацэ Судаміры.

1022- паход войска князя Яраслава Мудрага на Берасце для адбіцця горада ў палякаў.

1038- рабаўнічы паход кіеўскага палка князя Яраслава на поўдзень Берасцейшчыны на яцвяжскія паселішчы.

1040- рабаўнічы паход кіеўскага палка князя Яраслава Мудрага на паселішчы панёманскай літвы (Гарадзеншчына).

1044- паўторны рабаўнічы паход кіеўскага князя Яраслава на панёманскую літву (гістарычная літва займала ўсходнюю частку сённяшняй Гарадзенскай вобласці). Заснаванне Наваградка на месцы спаленага заваёўнікамі паселішча Жоўны.

1055- удзел полацкага палка ў рабаўнічым паходзе кіеўскага і чарнігаўскага князёў на сцепавыя паселішчы торкаў.

1065- заваёўны паход полацкага князя Ўсяслава Чарадзея на Пскоў. Бітва з ноўгарадцамі на рацэ Чарэсе.

1066- заваёўны паход полацкага князя Ўсяслава Чарадзея на Вялікі Ноўгарад. Захоп і разбурэнне горада, легендарны вываз званоў з ноўгарадскай Сафійскай царквы ў Полацак.

1067- люты, напад братоў Яраславічаў (кіеўскі князь Ізяслаў, пераяслаўскі князь Святаслаў і чарнігаўскі князь Усевалад) на Менск. Захоп і спусташэнне Менска і менскага замка, вынішчэнне мужчын, вывад у палон жанчын і дзяцей.

1067- 3 сакавіка, знакамітая, апаэтызаваная ў «Слове пра паход Ігаравы», крывавая сеча паміж полацкім войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі войскамі братоў Яраславічаў на рацэ Нямізе (цэнтр цяперашняга Менска).

1067- 10 ліпеня, здрадніцкі захоп братамі Яраславічамі князя Ўсяслава Чарадзея каля Воршы пад час перамоваў. Браты парушылі сваю крыжацалавальную клятву пра бяспеку для Ўсяслава пры сустрэчы. Полацкі князь і два яго старэйшыя сыны апынуліся ў земляной турме кіеўскага замка. Прабылі ў зняволенні 10 месяцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x