1068- 15 жніўня, паўстанне кіеўлянаў супраць князя Ізяслава прынесла Ўсяславу і яго сынам волю. Усяслаў Чарадзей быў абраны на кіеўскага князя. Прабыў на кіеўскім стальцы 7 месяцаў і вярнуўся на Полаччыну адваёўваць сваю сталіцу ад кіеўскага стаўленніка, на што спатрэбілася тры гады.
1069- бітва полацкага войска Ўсяслава Чарадзея з ноўгарадскім войскам на рацэ Бені.
1076- рабаўнічы паход на землі Полацкага княства войска Ўладзіміра Манамаха.
1077- паход на Полацак чарнігаўскага і смаленскага палкоў на чале з князем Уладзімірам Манамахам.
1078- бітва палачанаў з аб'яднанымі кіеўскім і ноўгарадскім войскамі Ўладзіміра Манамаха і яго палавецкімі хаўруснікамі.
1085- паноўны заваёўны паход Уладзіміра Манамаха на Полацкае княства. Бітва палачанаў на чале з Усяславам Чарадзеям з войскамі Манамаха. Бязлітаснае разбурэнне («не пакінуў ні чэлядзіны, ні скаціны») Манамахам гістарычнага Менска на рацэ Менцы, які знаходзіўся ў 20 вярстах ад сучаснага Менска.
XII стагоддзе
1102- рабаўнічы паход полацкага князя Барыса на яцвягаў. Заснаванне Барысава на Бярэзіне і засяленне яго палоннымі яцвягамі.
1103- удзел полацкага палка князя Давыда Ўсяславіча ў рабаўнічым паходзе кіеўскіх князёў на палавецкія землі.
1104- спусташальны паход полацкага князя Давыда і групоўкі смаленскага, чарнігаўскага, пераяслаўскага князёў на чале з Уладзімірам Манамахам на менскага князя Глеба, роднага брата Давыда.
1106- рабаўнічы паход менскага князя Глеба разам з дружынамі іншых удзельных князёў Полаччыны (сваіх родных братоў) на земгалаў.
1114- вайна менскага князя Глеба з літоўскім князем Жывібундам. Аблога і спаленне літоўцамі прадмесцяў Менска.
1116- рабаўнічы паход смаленскага палка князя Вячаслава на Менскае княства, захоп Воршы і Копысі.
1116- вайна кіеўскага князя Ўладзіміра Манамаха сумесна са смаленскім князем Вячаславам, князем пераяслаўскім Яраполкам і князем чарнігаўскім Давыдам супраць дрыгавічоў і палачанаў. Разбурэнне Друцка, вывад друцкага жыхарства ў Пераяслаўскае княства дзеля засялення пустак.
1117- паход менскага палка князя Глеба вайной на землі Смаленскага княства.
1117- паход менскага палка князя Глеба на Наваградак, каб выбіць адтуль кіеўлянаў.
1119- перамога войска Ўладзіміра Манамаха над менскім войскам. Асада і ўзяцце штурмам Менскага замка, палон менскага князя Глеба Ўсяславіча. Пакутніцкая смерць Глеба ў кіеўскай вязніцы (быў замардаваны голадам).
1128- захопніцкі паход згуртаваных войскаў кіеўскага, чарнігаўскага, смаленскага князёў на Полацкае княства. Захоп і высылка пяці полацкіх князёў з сем'ямі ў Візантыю.
1132- паўстанне па рашэнню веча ў Полацку супраць кіеўскага стаўленніка князя Святаполка Мсціславіча. Вяртанне ў Полацак князя полацкай дынастыі - Васілька Святаславіча.
1132- рабаўнічы паход гарадзенскага князя Ўсяслава Давыдавіча на паселішчы панёманскай літвы.
1150- паноўная міжусобная война Полацкага і Менскага княстваў.
1151- паўстанне гараджанаў Полацка супраць свайго князя Рагвалода Барысавіча, разрабаванне княжага двара.
1151- удзел гарадзенскага князя Барыса Ўсеваладавіча ў сумесным паходзе князёў на Кіеў.
1158- беспаспяховая аблога Турава супольным войскам князёў на чале з кіеўскім князем Ізяславам (працягвалася 10 тыдняў).
1158- міжусобная война палачанаў з менчукамі. Аблога Менска войскам полацкага князя Рагвалода Барысавіча.
1159- паўторная аблога Менска полацкімі і друцкімі дружынамі князя Рагвалода Барысавіча.
1161- 3-тыднёвая аблога Турава палкамі валынскіх князёў.
1161- разгром менчукамі полацкага войска князя Рагвалода Барысавіча пад Гарадцом.
1169- удзел палачанаў у разбурэнні Кіева разам з войскамі ўладзімірскага князя Андрэя Багалюбскага.
1181- рабаўнічы паход на Друцк згуртавання чарнігаўскіх, полацкіх князёў і ноўгарадскага палка.
1183- удзел гарадзенскай і пінскай дружынаў ў паходзе на палавецкага хана Канчака разам з кіеўскім князем Святаславам.
1191- рабаўнічы паход ноўгарадцаў на літоўскія паселішчы.
1195- змаганне полацкіх князёў са смаленскім князем Давыдам Расціславічам. Перамога палачанаў над смалянамі.
Читать дальше