1999- 24 верасня, закрылася газета «Навіны» пасля суда па сыску сакратара Савета бяспекі В.Шэймана.
1999- 17 кастрычніка, у Менску на «Марш свабоды» сабраліся каля 20 тысяч чалавек. Пры руху па вул. Першамайскай шлях калоне перакрылі амапаўцы. Адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з міліцыяй і салдатамі ўнутраных войскаў. Агрэсіўнасць амапаўцаў вымусіла людзей да самаабароны. У сутычцы пацярпела больш за 50 міліцыянераў, арыштаваныя былі 100 удзельнікаў «Маршу». Асуджана 65 чалавек.
1999- 3 снежня, жорстка збіты «людзьмі ў цывільным» тэлерыжысёр Леанід Міндлін, які зняў фільм пра лукашэнкаўскую дыктатуру ў Беларусі.
1999- 19 снежня, у Віцебску група «людзей у цывільным» люта збіла Барыса Хамайду - галоўнага рэдактара незалежнай газеты «Выбар», лаўрэата прэміі Алеся Адамовіча.
XXI стагоддзе
2000- 6 студзеня, канчатковае знішчэнне помніка архітэктуры XVIII стагоддзя Малога Гасцінага двара на пл. Свабоды ў Менску. Вызваленае месца аддалі пад аўтастаянку.
2000- 25 сакавіка, «Марш Свабоды» прысвечаны 82-й гадавіне Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнічалі каля 30 тысяч чалавек. Міліцыя і амапаўцы затрымалі болей 500 чалавек, у тым ліку 37 журналістаў. Пры затрыманні быў збіты міліцыяй в. а. старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі. У ізалятары па вул. Акрэсціна віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, намемніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку міліцыянты збівалі нагамі.
2000- 13 траўня, Малады Фронт правёў у гарадах Беларусі акцыю «Горад наш!». У ноч на 14 траўня ў Менску, Магілеве, Віцебску, Берасці, Барысаве, Заслаўі былі ўзнятыя нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.
2000- 7 ліпеня, бясследнае знікненне ў Нацыянальным аэропорце «Менск-2» аператара ГРТ Дзмітрыя Завадскага.
2000- ліпень, кампанія жорсткага ціску ўладаў на лідэра прафсаюзаў АПК Аляксандра Ярашука за публічную крытыку аграрнай палітыкі Лукашэнкі, якая вядзе да дэградацыі вёскі.
2000- 2 жніўня, у Берастовіцы Гарадзенскай вобласці асуджаны да 5 сутак зняволення святар Беларускай аўтакефальнай царквы Іван Спасюк. Айцец Іван імкнуўся зарэгістраваць прыход Беларускай Аўтакефальнай царквы, а не Расейскай праваслаўнай маскоіўскага патрыярхата, якая прэтэндуе на ролю дзяржаўнай царквы Беларусі. Міліцыянты скавалі святара кайданкамі.
2000- кастрычнік, пазасудовая незаконная канфіскацыя маёмасці экс-старшыні Нацбанка Беларусі Тамары Віннікавай, якая ў Ангельшчыне мае статус палітычнага ўцекача.
2000- 8 кастрычніка, ва ўсіх буйнейшых гарадах Беларусі прайшлі акцыі пратэсту «Байкот-2000» супраць недэмакратычных выбараў у парламент. У іх узялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці болей за 200 чалавек.
2000- 1 лістапада, у Горадні на святкаванні Дзядоў каля помніка Янку Купалу міліцыя безпадстаўна затрымала 23 чалавека, пры гэтым была збітая Святлана Нех, а трое актывістаў БНФ «Адраджэнне» Аляксанд Міхальчык, Мікола Воран, Пётр Анісімовіч паваленыя на зямлю і закаваныя ў кайданкі.
2000- 12 лістапада, буйная акцыя беларускай моладзі пад лозунгам «Пераменаў!», якая адбылася ў Менску і яшчэ ў 25 гарадах Беларусі. Міліцыя затрымала 130 чалавек.
2000- снежань, падпісанне ганебнай дамовы паміж Беларуссю і Расейскай Федэрацыяй аб аб'яднанні грашовых сістэмаў і пераходзе Беларусі на расейскія грошы з 2005 года.
2000- засведчанае статыстыкай змяншэнне насельніцтва Беларусі ніжэй 10-мільённай адзнакі. Вынік пагоршання ўмоваў жыцця.
2000- засведчанае бясследнае знікненне людзей у Беларусі - па афіцыйных прызнаннях налічваецца да 1000 зніклых без вестак на год. Гэта болей за колькасць беларускіх салдат, палеглых у Афганістане.
2001- 25 сакавіка, за арганізацыю святкавання 83-й гадавіны БНР насуперак забароне ўладаў лідэр БНФ «Адраджэньне» Вінцук Вячорка пасаджаны ў турму на 15 сутак. Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі пакараны зняволеннем на 10 сутак. Лідэр КХП-БНФ Юрась Беленькі асуджаны на 15 сутак.
2001- 18 траўня, міліцыя разганяла ў Менску арганізаваны АГП «ланцуг неабыякавых людзей», якія трымалі партрэты бясследна зніклых. Шмат удзельнікаў акцыі было збіта пераапранутымі ў цывільнае міліцыянтамі. Летам і ў верасні акцыя «ланцуг неабыякавых людзей» прайшла па ўсіх гарадах Беларусі. Улады замест неабходнага расследавання і пакарання вінаватых адказвалі рэпрэсіямі.
Читать дальше