Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Лекцыя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыж памяці, меч лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыж памяці, меч лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даведачнае выданне прызначаецца шырокай аўдыторыі краязнаўцаў, аматараў беларускай мінуўшчыны, будзе карыснае настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, студэнтам, школьнікам

Крыж памяці, меч лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыж памяці, меч лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1984- жнівень, наўмыснае разбурэнне ў Менску помніка гісторыі і культуры - будынка, ў якім быў першы гарадскі тэатр. З ім связаны імёны Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. На пустцы ўсталявалі кавярню.

1985- злачыннае канчатковае знішчэнне гістарычнага менскага замчышча па рашэнні партыйных уладаў з дапамогай маскоўскіх «спецыялістаў», прыкрытае «патрэбамі» будаўніцтва метрапалітэна. Менск стаў адзінай сталіцай у Эўропе, дзе бясследна зруйнаваны гістарычны цэнтр.

1986- 20 красавіка, збіццё атрадам ветэранаў Афганскай вайны падлеткаў-беларусаў у Траецкім прадмесці Менска на свята Гукання вясны. Напад быў арганізаваны партыйнымі ўладамі супраць нацыянальна свядомай моладзі.

1986- 26 красавіка, Чарнобыльская катастрофа. ЦК КПБ здзрадзіў беларускаму народу, тыдзень трымаючы ў таямніцы маштабы ядзернага выбуху і не прымаючы мераў па неабходным ратаванні людзей.

1986- удзел беларусаў-вайскоўцаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі і ў раёнах, забруджаных радыеактыўнымі рэчывамі.

1988- 30 кастрычніка, святкаванне Дзядоў у Менску. Выкарыстанне камуністычным урадам рэспублікі супраць народу міліцыі і ўнутраных войскаў, слезацечных газаў, дубінак. Збіццё і затрыманні людзей. Заяўляльніку акцыі старшыні моладзевага згуртавання «Тутэйшыя» Алесю Бяляцкаму прысуджаны штраф у 200 рублёў - першае палітычнае штрафаванне ў Беларусі.

1989- 13 жніўня, з Воўчынскага касцёла ў Польшчу вывезены рэшткі труны, у якой быў захаваны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Аднак старанныя археалагічныя вышукі не выявілі астанкаў караля. Дзе перахавалі яго, ратуючы ад магчымых здзекаў у часе павальнага руйнавання капліцаў і касцёлаў у пасляваенныя гады, застаецца таямніцай.

1989- штодзень каля касцёла св. Сымона і Алены побач з Домам урада ў Менску, пераробленым пад Дом кіно, менскія вернікі-каталікі разам з ксяндзом-пробашчам Уладзіславам Завальнюком моляцца, просячы ў Бога дапамогі вярнуць ім святыню.

1990- люты, 100-тысячны мітынг менскіх дэмакратаў супроць пагрозы габрэйскіх пагромаў напярэдадні выбарчай кампаніі.

1990- 21 лістапада, менскі касцёл св. Сымона і Алены нарэшце вернуты каталікам. Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў урачыстую імшу пасля 46 гадоў выкарыстання ўладамі касцёла як свецкага будынка. Пачатак рэстаўрацыі касцёла сіламі парафіянаў.

1991- красавік, масавая дэманстрацыя менскіх рабочых супроць інфляцыі і малых заробкаў. Марш 40 тысячаў рабочых («марш касак») па пр. Скарыны да Дому ўрада, дзе адбыўся мітынг пратэсту. Першая праява арганізаванай сілы рабочых пасля 20-х гадоў. Патрабавалі адстаўкі саюзнага і рэспубліканскага ўрадаў. Забастовачны рух распаўсюдзіўся на ўсе буйныя гарады. У Воршы забастоўшчыкі заблакавалі чыгуначны рух. Блакаду ўдалося зняць 24 красавіка з удзелам міліцэйскіх аддзелаў.

1991- 19 жніўня, утварэнне дэмакратычна арыентаванымі афіцэрамі ў сувязі з мяцежом гэкачэпістаў Беларускага Згуртавання вайскоўцаў. Яго ўзначаліў падпалкоўнік Мікола Станкевіч. Назаўтра праз дэмакратычны друк і па радыё ён зачытаў Зварот БЗВ да салдат і афіцэраў не выконваць загады мяцежнікаў і іхных хаўруснікаў у Беларусі. З цягам часу ўзнікла моладзевае крыло БЗВ - «Чорныя драбы», якія ахоўвалі мітынгі і шэсці ад нападу правакатараў. Існаванне БЗВ перашкодзіла савецкаму афіцэрскаму путчу.

1991- 17 лістапада, кананізацыя святога Рафала - Юзафа Каліноўскага, бліжэйшага памочніка К.Каліноўскага ў часе паўстання 1863-1864 гадоў. Пасля адбыцця катаргі і ссылкі Юзаф Каліноўскі эміграваў, уступіў у ордэн кармелітаў і стаў вядомым рэлігійным дзеячам.

1992- 8 верасня, у сувязі з прошукамі прасавецкага і прарасейскага афіцэрства супроць прысягі на вернасць Беларусі ў Менску на плошчы Незалежнасці на свята Багародзіцы БЗВ арганізавала прынясенне прысягі беларусамі-вайскоўцамі запаса і мноствам дзеючых афіцэраў на вернасць Бацькаўшчыне, аб чым яны подпісаліся ў прысяжных лістах.

1994- красавік, закрыццё ўладамі ўплывовай і папулярнай нацыянальнай праграмы радыё «Беларуская маладзёжная» напярэдадні маючых быць прэзідэнцкіх выбараў.

1995- 12 красавіка, парушэнне дэпутацкай недатыкальнасці 50 дэпутаў ад апазіцыі ў Авальнай зале Вярхоўнага Савета. Былі збітыя спецаддзелам у масках на загад выканаўчай улады.

1995- 18 верасня, на загад вышэйшай улады самалёт-знішчальнік беларускіх ВПС збіў паветраны шар, які пралятаў над Беларуссю па ўзгаднёным маршруце міжнароднага мірнага мерапрыемства. Экіпаж шара - 2 чалавекі - загінуў пры падзенні. Адным з падарожнікаў быў амерыканскі ўдзельнік вайны з Германіяй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x