Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Тарасаў - Крыж памяці, меч лёсу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Лекцыя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыж памяці, меч лёсу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыж памяці, меч лёсу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даведачнае выданне прызначаецца шырокай аўдыторыі краязнаўцаў, аматараў беларускай мінуўшчыны, будзе карыснае настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, студэнтам, школьнікам

Крыж памяці, меч лёсу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыж памяці, меч лёсу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1957- люты, ЦК КПБ і Савет міністраў БССР прынялі пастанову «Аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў Беларускай ССР», згодна з якой ў мэтах поўнай русіфікацыі беларуская мова ў Беларусі стала прадметам неабавязковага вывучэння ў школе. Неўзабаве пачалося масавае закрыццё беларускіх школ, змяншэнне накладаў беларускай кнігі, выцясненне беларускай мовы з ужытку («працэс стварэння новай чалавечай агульнасці - расейскамоўнага савецкага народа»).

1958- са сталінскага канцлагера пасля 13 гадоў зняволення выпушчаны паэт Сяргей Новік-Пяюн - чалавек надта драматычнага лёсу. У 1926 годзе польскія ўлады выслалі яго за стварэнне беларускага хору і тэатру ў роднай вёсцы на Нясвіжчыне ўглыб Польшчы. У 1939 годзе польскія жандары кінулі паэта ў Баранавіцкую турму. У часе вайны Новік-Пяюн дапамагаў партызанам, у 1943 годзе яго арыштавала нямецкае СД і кінула ў лагер смерці ў Калдычаве. 4 ліпеня Новіка-Пяюна разам з 600 іншымі вязнямі павялі на расстрэл. Яго паранілі, і ён выратаваўся, выдаючы сябе за мярцвяка. А праз чатыры месяца ўжо савецкі НКУС беспадстаўна асудзіў Новіка-Пяюна да 10 гадоў зняволення. Гэта ён - аўтар знакамітай песні «Зорачкі».

1960- паезуіцкі фарны касцёл у Горадні застаўся без святара. На працягу наступных 28 гадоў штонядзелі вернікі праводзілі тут набажэнствы без святара і не адступілі вд веры. (Гэтак жа маліліся самі, не маючы святара, і ў Дзятлаўскім касцёле ды іншых.) У 1988 годзе ксяндзом-пробашчам гарадзенскага фарнага касцёла стаў Тадэвуш Кандрусевіч. А 15 снежня 1990 года Папа Ян Павел II надаў касцёлу тытул Малое базылікі.

1961- варварскае зруйнаванне сапёрамі Савецкай Арміі па рашэнню партыйнага кіраўніцтва БССР выдатных помнікаў беларускай архітэктуры - «фары Вітаўта» ў Горадні, будынка езуіцкага калегіюма ў Полацку, Койданаўскага кальвінскага збора.

1962- варварскае зруйнаванне сапёрамі Савецкай Арміі па рашэнню партыйнага кіраўніцтва БССР выключнага па значнасці помніка архітэктуры XII ст. - Дабравешчанскай царквы ў Віцебску.

1963- зруйнаванне ў Менску па рашэнню кіраўніцтва БССР будынка былой мячэці менскіх татараў, а таксама татарскіх могілак.

1963- 30 студзеня, арышт у Пінску Мікалая Лагодзіча за дзейнасць супраць парушэння правоў чалавека і СССР. Асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў Мардоўскі спецлагер.

1964- 19 чэрвеня, забойства ў Пастаўскім раёне невядомымі (даследнікі лічаць, што супрацоўнікамі спецслужбаў) мастака Вітольда Дзіско, які адкрыта выказваўся супроць камуністычнага ладу і быў шчыры каталік. Да гібелі зведаў кантроль КДБ, ізаляцыю і спецпсіхушку.

1965- удзел беларускіх афіцэраў на працягу 7 гадоў у вайне ў В'етнаме супраць амерыканскай інтэрвенцыі.

1966- далейшы працяг буйнамаштабнай меліярацыі ў Беларусі. Асушаныя балоты на Палессі неўзабаве пераўтварыліся ў пясчаныя пусткі, было знішчана болей за 600 рэчак, узровень грунтовай вады панізіўся нагэтулькі, што Беларусь упершыню за сваю гісторыю сутыкнулася з праблемай пітной вады.

1968- жнівень, удзел беларускіх салдат у складзе Савецкай. Арміі ў задушэнні «Пражскай вясны» і акупацыі Чэхаславакіі. Узначальваў аперацыю былы сакратар ЦК КПБ Кірыл Мазураў пад псеўданімам «генерал Трафімаў».

1970- красавік, асуджаны на 3 гады зняволення за «антысавецкую дзейнасць» Міхась Кукабака. Пасля турмы быў на 3 гады смешчаны ў спецпсіхушку. Вызвалены ў 1976 годзе.

1972- 15 жніўня, забойства пры невысветленых абставінах мастака, лідэра нацыянал-адраджэнскага руху Лявона Баразны. Непасрэдна перад забойствам рыхтаваў акцыю пратэста супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Менска - Нямігі.

1975- рэалізацыя рашэнняў ЦК КПБ аб ліквідацыі ў Беларусі гэтак званых «неперспектыўных вёсак» дзеля «сацыялістычнага ўмацавання сельскай гаспадаркі». Быў зламаны лад жыцця тысячаў людзей, страчана неацэнная культурная спадчына.

1978- наступнае зняволенне дысідэнта Міхася Кукабакі за нарыс «Скрадзеная Бацькаўшчына», які зачытала радыёстанцыя «Нямецкая хваля». Выйшаў на волю ў 1988 годзе.

1979- пачатак вайны, развязанай камуністычным урадам СССР супраць Афганістана. Удзел у вайне беларусаў, прызваных на тэрміновую службу ў Савецкую Армію. Вайна цягнулася 10 гадоў і прынесла вечны смутак мноству беларускіх сем'яў.

1980- 1 чэрвеня, гібель пры загадкавых абставінах у аўтакатастрофе першага сакратара ЦК КПБ П.Машэрава. Мноства даследчыкаў насуперак афіцыйнай версіі лічыць гібель Машэрава забойствам, падрыхтаваным варожай яму маскоўскай групоўкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыж памяці, меч лёсу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыж памяці, меч лёсу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x