1945- дамова сталінскага ўрада з польскім часовым урадам аб перадачы беларускай тэрыторыі палякам і змене дзяржаўнай мяжы. Было перададзена Польскай рэспубліцы 17 раёнаў Беластоцкай вобласці і 3 раёны Берасцейскай вобласці. Беларусь - адзіная краіна сярод пераможцаў у вайне, якая страціла значную частку сваёй гістарычнай тэрыторыі.
1945- перасяленне рэштак насельніцтва знішчаных гітлераўцамі вёсак Віцебшчыны і Полаччыны ў Ленінград.
1945- закрыццё савецкімі ўладамі ў Вільні Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея, заснаванага Іванам Луцкевічам. Большая частка назапашаных багаццяў была перададзена гісторыка-этнаграфічнавму музею Летувы і бібліятэцы АН Летувы, невялічкая частка патрапіла ў цэнтральныя музеі Беларусі.
1946- смерць ў сібірскім лагеры Антона Луцкевіча, грамадскага дзеяча, былога Старшыні Рады народных міністраў БНР, дырэктара Беларускага музея ў Вільні. Быў рэпрэсаваны савецкімі карнымі органамі 30 верасня 1939 года.
1946- закрыццё на загад сталінскіх уладаў касцёлаў у Радашковічах, Старым Мядзелі, у Стоўбцах, у Міры, Ашмянах, Відзах.
1947- люты, арышты органамі НКУС навучэнцаў Глыбоцкага і Пастаўскага педагагічных вучылішчаў - членаў падпольнай арганізацыі «Саюз беларускіх патрыётаў». 43 юнакі і дзяўчыны прысуджаны да пазбаўлення волі на тэрміны ад 5 да 25 гадоў.
1947- кастрычнік, арышты органамі НКУС у Менску, Маладэчанскай і Пінскай абласцях чальцоў моладзевай падпольнай суполкі «Свабодная Беларусь».
1948- рэпрэсіі савецкіх карных органаў супраць паслякастрычніцкай беларускай эмірацыі ў Чэхаславакіі. Гвалтоўная дэпартацыя эмігрантаў у СССР і пакаранне зняволеннем у канцлагерах.
1948- 12 жніўня, савецкімі карнымі органамі ў Чэхаславакіі арыштаваныя выдатная беларуская паэтка Ларыса Геніюш і яе муж Янка Геніюш. З канца 1948 года былі ў турме ў Менску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў ачольнік беларускага НКУС Цанава. Ад яе дамагаліся здачы архіваў БНР. Асуджаная да 25 гадоў зняволення. Часткова рэабілітаваная ў 1956 годзе.
1949- люты, у рэчышчы кампаніі «барацьбы з космапалітызмам» ЦК КПБ зачыніў Дзяржаўны габрэйскі тэатр БССР.
1949- паноўныя арышты савецкім НКУС беларускіх літаратараў. За гады рэпрэсіяў было зняволена 238 пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў. Выйшлі са сталінскіх канцлагераў жывымі толькі 20 чалавек. Загінула за дротам беларускай творчай інтэлегенцыі ў 7 разоў болей, чым за 4 гады вайны на франтах і ў партызанах (30 пісьменнікаў і паэтаў).
1950- красавік, арышт органамі НКУС настаяцеля царквы ў вёсцы Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мацвея Грыцука за трыманне ў хаце рэлігійнай літаратуры. Памёр пасля допытаў.
1950- 22 чэрвеня, у Маладэчне адбыўся суд над чальцамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысталінскага падполля. Бальшыня атрымала тэрмін зняволення ў 25 гадоў, невінаватыя - па 10 гадоў за «недоносительство». Кіраўнік групоўкі, 22-гадовы Расціслаў Лапіцкі, быў асуджаны да расстрэлу.
1950- урад БССР перадаў з фондаў Дзяржаўнай карціннай галерэі ўраду Польскай Народнай Рэспублікі найкаштоўную калекцыю з 87 фамільных партрэтаў Радзівілаў, якія раней знаходзіліся ў Нясвіжскім замку. Акт недасведчанасці і глупства.
1951- лета, пачатак масавай высылкі сем'яў так званых «кулакоў» і пратэстантаў з Заходняй Беларусі. Да сакавіка 1952 г. ў сібірскія вобласці было гвалтам выслана 2.100 сем'яў.
1952- 18 красавіка, за адну ноч на ўсход СССР вывезлі з Заходняй Беларусі 1683 сям'і, абвінавачаных у «варожай дзейнасці супраць калгасаў».
1955- варварскі зруйнаваны старажытны рэлігійны асяродак - касцёл Панны Марыі былога калегіюма ў Пінску.
1955- за пасляваеннае дзесяцігоддзе з Беларусі выселена і вывезена ў Сібір, Казахстан, на Поўнач каля 1 мільёна чалавек («кулаччо», «нацыяналісты», «бандпамагатыя»).
1956- удзел беларускіх салдат у складзе Савецкай Арміі ў задушэнні вугорскай рэвалюцыі.
1956- маштабная кампанія ўрада СССР па выманьванні беларускай моладзі для засваення цалінных зямель і пабольшання славянскага складу насельніцтва Казахстана.
1957- 16 лютага, арышт у Горадні органамі КДБ Браніслава Ржэўскага, літаратуразнаўцы, выкладчыка Гарадзенскага педінстытута. Праз месяц асуджаны Гарадзенскім судом да 7 гадоў пазбаўлення волі «за клевету на советский общественный строй и национальную полититку КПСС». Вызвалены ў 1961 годзе, да скону быў пад пільным даглядам КДБ.
Читать дальше