1943- студзень, вынішчэнне карнікамі вёскі Літавец Дзяржынскага раёна. Усе 42 двары спаленыя, 196 жыхароў забітыя. Пасля вайны вёска не адрадзілася.
1943- 15 лютага, подзвіг 70-гадовых братоў Цубаў з вёскі Навіны на Случчыне. Міхаіл Цуба адмовіўся весці немцаў да лагера партызанаў і быў расстраляны. Іван Цуба завёў карнікаў у балоты. Яго забілі, але і бальшыня карнікаў засталася ў дрыгве.
1943- 20 лютага, спаленне карнікамі жыўцом 30 жыхароў вёскі Росіца Браслаўскага раёна. Ксяндзы Юры Кашыра і Антоні Ляшкевіч не пакінулі вернікаў і прынялі разам са сваімі парафіянамі пакутніцкую смерць.
1943- 22 сакавіка, знішчэнне разам з 142 жыхарамі вёскі Хатынь. Усяго за гады вайны было спалена 9.200 беларускіх вёсак. У тым ліку разам з жыхарамі карнікі спалілі 628 вёсак.
1943- 19 чэрвеня, расстрэл нямецкімі карнікамі ў вёсцы Баравікоўшчына ксяндзоў з касцёла ў Першаях Караля Стэнпня і Ахіла Пухалы. Мелі магчымасць ўцячы, але не пакінулі вернікаў сваёй парафіі, якіх вялі на расстрэл. Гэтая ахвяра ксяндзоў выратавала жыцці астатнім, якіх замест расстрэла забралі на працу ў Германію. Абодва ксяндзы прылічаныя да ліку каталіцкіх святых у Беларусі.
1943- карныя аперацыі акупантаў у Беларусі: «Заяц бяляк», «Котбус», «Фрыц», «Барбара», «Баклан», «Веснавое свята» ды інш. Усяго акупанты правялі 140 буйных карных аперацыяў у сельскай мясцовасці.
1943- ліпень, вынішчэнне карнікамі вёскі Княжаводцы Мастоўскага раёна. Усе 260 двароў спаленыя, 900 жыхароў забітыя.
1943- 13 ліпеня, рэпрэсіўны расстрэл нямецкімі карнікамі каля вёскі Наўмовічы блізка Горадні 50 жыхароў Ліпска за смерць аднаго немца, забітага каля Ліпска партызанамі. Сярод расстраляных - Марыя Бернацкая, якая дабраахвотна пайшла на смерць замест цяжарнай жонкі сына. Прылічана да ліку каталіцкіх святых у Беларусі.
1943- 5 ліпеня - 23 жніўня, ўдзел беларускіх салдатаў у бітве на Курскай дузе.
1943- 1 жніўня, расстрэл нямецкімі карнікамі ва ўрочышчы Батароўка каля Наваградка 11 манахіняў ордэна сясцёр Святой сям'і з Назарэта. В 1945 годзе перазахаваныя наваградскімі вернікамі каля фарнага касцёла. Беатыфікаваныя (абвешчаныя святымі) 5 сакавіка 2000 года.
1943- 3 жніўня, пачалася «рэйкавая вайна» супраць нямецкіх акупантаў у Беларусі.
1943- 22 верасня, падпольшчыкі знішчылі ў Менске Генеральнага камісара ў Беларусі гаўляйтэра В.Кубэ. Расстрэл 3.000 мірных грамадзянаў Менска немцамі ў якасьці карнай акцыі.
1943- 12-13 кастрычніка, бой каля вёскі Леніна з немцамі - беларусы ў складзе створанай з ваеннапалонных 1939 года польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі.
1943- за другую палову года аддзелы Арміі Краёвай наваградскай акругі забілі болей за 300 беларусаў па нацыянальтнай прыкмеце, з іх бальшыня - звычайныя сялянскія сем'і.
1944- студзень, вынішчэнне карнікамі вёскі Ола (Светлагорскі раён). Усе 34 двары спаленыя, усе 168 жыхароў забітыя. Пасля вайны вёска не адрадзілася.
1944- сакавік, у Вільні ў сваёй кватэры застрэлены невядомымі драматург Францішак Аляхновіч (у Вільні рэдагаваў газету «Беларускі час»).
1944- 6 сакавіка, пачатак фармавання з дазволу немцаў баявых адзінак Беларускай Краёвай Абароны на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Было мабілізана ў БКА 25 тысяч чалавек. Створаны 36 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. У баявых дзеяннях супроць партызан БКА брала ўдзел з траўня 1944 года. Праіснавала да вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй. Часткова падраздзяленні БКА апынуліся ў Германіі.
1944- 11 красавіка - 5 траўня, Полацка-Лепельская бітва партызанаў з нямецкімі карнікамі пад час блакады партызанскай зоны (мела абшар 3.200 кв.км., 1220 населеных пунктаў) Удзельнічалі 17.500 партызанаў супраць 60.000 немцаў і паліцаяў (12 палкоў СС, карны батальён, 5 дывізіяў пры 137 танках, 70 самалётах, 235 гармат). Пры прарыве акружэння разам з партызанамі выйшлі 15 тысяч мірных жыхароў. Карнікі страцілі забітымі і параненымі каля 21 тысячы салдат.
1944- удзел беларускіх салдат (ў складзе арміі Андэрса, другі корпус) у баях з немцамі ў Паўночнай Афрыцы.
1944- травень, удзел беларускіх салдат (у складзе арміі Андэрса) у бітве з немцамі каля горнага манастыра Монтэ-Касіна на подступах да Рыма. Тут палегла ў баях 923 салдата з 2-га корпусу, сярод іх 259 беларусаў з 5-й Крэсавай пяхотнай дывізіі.
1944- люты-красавік, тэрарыстычныя акцыі аддзелаў Арміі Краёвай супроць вясковага беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі (загінула некалькі тысяч чалавек).
Читать дальше