1944- 11 траўня, у баі з гітлераўцамі 14-гадовы разведчык Марат Казей адстрэльваўся да апошняга патрона, а потым падарваў гранатай сябе і кола карнікаў.
1944- 19 чэрвеня, вынішчэнне нямецкімі карнікамі вёскі Дальва Лагойскага раёна. Усе 10 двароў спаленыя, усе 44 жыхары забітыя. Пасля вайны вёска не адрадзілася.
1944- 23 чэрвеня - 29 жніўня, вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў. Удзел у аперацыі партызанскіх брыгад і атрадаў. Мабілізацыя партызанаў для змагання на франтах.
1944- 3 ліпеня, вызваленне ад нямецкіх захопнікаў сталіцы Беларусі Менска. З 200.000 даваенных у горадзе засталося 20.000 менчукоў. Па ступені разбурэнняў стаіць у першай пяцёрцы побач з Варшавай, Дрэздэнам, Кіевам, Берлінам.
1944- у вызваленых раёнах Беларусі мабілізавана ў Чырвоную Армію болей за 800.000 чалавек (усяго за вайну - 1.500.000 чалавек).
1944- ліпень, удзел беларускіх салдат у вызваленні ад немцаў Паўночна-заходняй Беларусі і Летувы (Віленская аперацыя).
1944- ліпень, фармаванне ў Германіі 30-й дывізіі СС з нямецкай жандармерыі, беларусаў з Беларускай Краёвай абароны і расейскіх дабраахвотнікаў з ліку палонных. Склад дывізіі - 11 тысяч чалавек, у тым ліку 7 тысяч беларусаў. Ваявала разам з немцамі на французскім фронце.
1944- 27 ліпеня, вызваленне ад нямецкай акупацыі Беластоцкай вобласці БССР.
1944- 28 ліпеня, немцы пры адступленні ўзарвалі Дабравешчанскі сабор у Супраслі - славуты помнік беларускага дойлідства.
1944- 31 ліпеня, пачатак аперацыі НКУС Беларусі па ачыстцы заходніх раёнаў ад узброенага падполля. За год арыштавана і затрымана болей за 97 тысяч чалавек. Забіта пры супраціўленні болей за 3.200 чалавек.
1944- жнівень, арышт органамі НКУС у Вільні Адама Станкевіча, вядомага рэлігійнага і палітычнага дзеяча Беларусі, навукоўца, публіцыста, дырэктара Беларускага цэнтра ў Летуве. У 1945 годзе асуджаны на 25 гадоў зняволення, вывезены ў «Азёрлаг», дзе таго ж года ўвосень, па афіцыйных звестках, памёр. Станкевіч - адзін з першых святароў, якіх арыштоўвалі на вызваленых землях і наогул пасля вайны. З 1944 па 1956 гады ў савецкіх канцлагерах адбывалі зняволенне болей за 700 каталіцкіх святароў.
1944- жнівень, пачатак партызанкі беларускага і польскага падполля ў Заходняй Беларусі супраць савецкага ладу. Працягвалася па 1953 год. На Гарадзеншчыне «зялёныя» забілі 744 чалавека.
1944- верасень, удзел беларусаў у бітве з немцамі пад Аргаймам у Галандыі ў складзе 1-й парашутнай брыгады 1-й паветрана-дэсантнай арміі саюзнікаў.
1944- 20 верасня, страта Беларуссю Беластоцкай вобласці, бо сталінскі ўрад заключыў пагадненне з Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра маючую быць перадачу Беласточчыны Польшчы і абмен насельніцтвам на перададзеных землях. З Беласточчыны выселяліся беларусы, з Беларусі туды ехалі беларускія палякі. За наступныя гады ў савецкую Беларусь выехалі з Беласточчыны 36 тысяч чалавек.
1944- верасень, арышт органамі НКУС архімандрыта Серафіма ў Жыровіцкім манастыры. Прыняў пакутніцкую смерць у турме.
1944- снежань, у Пружанах органамі НКУС арыштаваны ксёндз Казімір Сьвёнтак. Асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі «за антысавецкую дзейнасць». Адбыў поўны тэрмін пакарання. 30 кастрычніка 1994 года пасвячоны папам рымскім Янам Паўлам II у кардыналы.
1945- 25 студзеня, утварэнне ў Германіі 1-й беларускай грэнадзёрскай брыгады «Беларусь» з уцекачоў Беларускай Краёвай Абароны і вайсковапалонных беларусаў. Удзел дывізіі ў баях на Заходням фронце супроць ангельцаў і амерыканцаў.
1945- люты, утварэнне на Берасцейшчыне падпольнай тэрарыстычнай арганізацыі «Чорны кот». Узначальваў яе маёр БКА Міхась Вітушка. Арганізацыя вяла антысавецкую партызанку да 1950 года ў раёнах Заходняй Беларусі. Праз яе чальцоў забітыя болей за 700 партыйных і савецкіх работнікаў сельсаветнага і раённага ўзроўню, членаў іхных сем'яў, міліцыянераў, энкэвэдыстаў і вайскоўцаў.
1945- 30 красавіка, дывізія СС «Беларусь» па ўзгадненні з амерыканскім камандаваннем прабіла нямецкія заслоны і здалася ў палон амерыканцам (была інтэрнавана).
1945- красавік - 8 траўня, Берлінская аперацыя Чырвонай Арміі. Удзел беларусаў ва ўзяцці рэйхстагу. За гады вайны страты беларускага насельніцтва (ў межах 1941 года) склалі каля 4 мільёнаў чалавек.
1945- 9 жніўня - 2 верасня, удзел беларускіх салдат у Маньчжурскай і Курыльскай аперацыях пад час вайны з Японіяй.
Читать дальше