Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён рушыў наперад, адчыніў брамку і стаў побач з ёй, прапускаючы мяне наперад.

Я прайшоў на лужок і спыніўся, чакаючы Гора.

У гэты момант з хаты выглянула жанчына гадоў трыццаці – еўрапейскай знешнасці, яна чымсьці няўлоўна нагадвала акторку Джодзі Фостэр. У яе былі русыя валасы, адкрыты твар, прамы нос і светла-блакітныя вочы.

Яна шырока ўсміхнулася і паспяшалася да нас.

– Тамім, нарэшце!

Жанчына практычна кінулася Гору на шыю і сціснула яго ў абдымках. Араб збянтэжана паляпаў яе па спіне, употай усміхнуўшыся ў мой бок.

Жанчына вызваліла Гора і павярнулася да мяне.

– Вы Якуб, так? – я атрымаў сваю порцыю абдымкаў. Нязвыклы да такой бурнай праявы эмоцый незнаёмым чалавекам, я збянтэжана прыабняў незнаёмку. – Тамім, мне прадставіцца самой ці пакінуць права прадставіць мяне табе? Ты ж так гэтага хацеў.

– Дзякуй, мая дарагая. Якуб, гэта той самы чалавек, які і быў нашым сюрпрызам…

– Гэта я ўжо зразумеў. Аднак, мадам, мне сказалі, што мы з вамі завочна знаёмыя, а я пакуль не магу зразумець, як гэта здарылася.

– Усё проста, я шмат чула пра вас ад розных людзей, вам жа мімаходзь казаў пра мяне як мінімум адзін.

– І гэта?..

– Мяне завуць Элеанора Кэтрын Эш, Якуб.

– Вось дык паварот! Вы – дачка доктара Эша, намесніка Генеральнага сакратара ААН?

– Гэта так жа справядліва, як і тое, што ён мой бацька.

– Доктар Эш… Праўда ж, я ў замяшанні, і не ведаю, як мне цяпер звяртацца да вас, каб не ствараць блытаніну з вашым бацькам.

– Я вельмі прашу вас, каб вы называлі мяне проста Элi. Я люблю сваё імя і ненавіджу, калі яго ўскладняюць.

– Што ж Элі, сюрпрыз сапраўды атрымаўся, і вы з Тамімам мяне здзівілі.

– Я рада. Прашу вас, давайце пройдзем за дом, там мы зможам зручна размясціцца і пагаварыць.

Не чакаючы адказу, «сюрпрыз» развярнуўся і упэўненым крокам накіраваўся ў абыход пузатага дома. За домам я ўбачыў яшчэ адну пляцоўку, большых памераў, чым пры ўваходзе, таксама абстаўленую прыстасаваннямі для дзіцячага адпачынку і забавы. Акрамя арэляў, сценак і разнастайных цацак тут быў абсталяваны басейн-лягушатнік, цвілі разбітыя клумбы і працавала некалькі невялікіх фантанаў, упрыгожаных мульцяшнымі скульптурнымі кампазіцыямі.

Элі запрасіла нас сесці ўнутр доўгай драўлянай альтанкі, у якой стаяў грубы цёмны стол і два крэслы.

– Гэта наша сталовая, – патлумачыла яна. – Тут дзеткі сілкуюцца, гэта значна больш прыемна, і, галоўнае, больш карысна, чым заганяць іх у памяшканне для прыёму ежы ўнутры будынка.

– У вас шмат дзяцей з ампутацыяй, але ляжачых, як я зразумеў, няма?

– Мы стараемся паставіць дзяцей на ногі ў рэабілітацыйным цэнтры ў Доху, Якуб. Зразумела, гэта не заўсёды магчыма нават з нашымі рэсурсамі, але мы спрабуем максімальна дапамагчы ўсім. Што тычыцца гэтага пансіяната, то вы маеце рацыю, хлопчыкаў і дзяўчынак, якія не могуць зусім перасоўвацца, тут няма, хоць у хуткім часе мы плануем перавезці сюды дваіх у інвалідных вазках. Але нават яны здольныя перамяшчацца самастойна дзякуючы сучасным тэхналогіям. Вазкі з электрапрывадам зрабілі магчымым перамяшчэнне для людзей, у якіх працуе хоць бы адна рука і нават больш – калі паралізавана ўсё цела, можна кіраваць пры дапамозе носа. Цяпер гэта не праблема. Вядома, гэта не вяртае здольнасці хадзіць і жыць паўнавартасным жыццём, але пагадзіцеся, так куды лепш, чым ляжаць усё жыццё. Тут, на Провідэнс, пакуль што трынаццаць дзетак, яшчэ дваццаць на лячэнні ў Доху.

– Адкуль яны?

– Сірыя, Афганістан, Малі, Паўднёвы Судан, Нігерыя…

– Доктар Элі! – раптам пачуўся звонкі голас. З дому вынырнула чароўная маленечкая дзяўчынка, на выгляд не старэйшая за чатыры гады, рудая, з россыпам вяснушак на твары і задраным угару носікам. Яна кінулася да нас, хутка перабіраючы маленькімі босымі ножкамі па траве. Элі развярнула крэсла і падхапіла яе на рукі.

– …і, вядома, Украіна. Пазнаёмцеся, Якуб, гэтую маленькую прынцэсу завуць Ліза.

– Прывітанне, прыгажунька, – я пацягнуўся праз стол і дакрануўся да маленькай ручкі. – Мяне завуць Якуб.

Дзяўчынка насцярожана глядзела на мяне, нібы вырашаючы, ці варта мне даверыцца.

Элі палашчыла яе па галаве.

– Не бойся, мая маленькая. Якуб не пакрыўдзіць цябе.

Дзяўчынка растала і схапіла абедзвюма рукамі маю далонь.

– Прывітанне, – яна павярнулася да Гора. – Добры дзень, дзядзька Тамім.

Гор расквітнеў.

– Ты памятаеш мяне? – ён падхапіў дзіця на рукі і падкінуў у паветра. Ліза залілася радасным смехам. Праз хвіліну ён паставіў яе назад на траву і хацеў быў вярнуцца на сваё месца, але дзяўчынка моцна трымала яго за руку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x