Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вы адчуваеце, Якуб?

– Што менавіта?

– Задавальненне жыццём. Задавальненне ўсім, што вас акаляе.

– Напэўна.

– У гэтым і быў сэнс. Людзям павінна быць добра тут, а калі людзям добра, то яны працуюць са значна большай аддачай і выніковасцю.

– Напэўна, вы маеце рацыю.

– Я больш чым упэўнены. Глядзіце, мы ўжо падыходзім да Провідэнс. Вы будзеце зачараваныя гарадком, гэта сапраўдная казка. Уяўляеце, Даніял пабудаваў і стварыў тут абсалютна ўсё, што трэба для камфортнага жыцця: зручныя дамы, крамы, у якіх ёсць абсалютна ўсё, што можа спатрэбіцца чалавеку, пральні, майстэрні, бары і рэстараны, нават канцэртную пляцоўку.

– Шчыра кажучы, я крыху баюся за паспяховасць такога праекта, слухаючы вас.

– Чаму?

– Колькі ўжо было ў гісторыі ідэальных гарадоў і ўтапічных грамадстваў, якія аказаліся нежыццяздольнымі?

Гор засмяяўся.

– Я разумею вашу боязь. Даніял лічыць, што ён ўлічыў ўсе памылкі і пралікі папярэднікаў. Глядзіце, вось вам просты прыклад. У трыццатыя гады Генры Форд пабудаваў у Бразіліі ідэальны, на яго думку, горад, у якім павінны былі жыць рабочыя, што здабывалі каўчук для шын яго аўтамабіляў. У гэтым горадзе было ўсё, што, згодна з уяўленнем амерыканца, павінна патрабавацца прыстойнаму чалавеку. Форд не ўлічыў толькі аднаго: рабочыя не былі амерыканцамі, яны жылі з вельмі далёкімі ад амерыканскіх уяўленнямі пра патрэбы нармальнага чалавека. У іх была свая культура, свая кухня, свая рэлігія. Іх жа шпігавалі амерыканскай ежай, прымушалі забаўляцца як амерыканцы. Гэта не кажучы ўжо пра поўную забарону на алкаголь. Усё гэта прывяло да таго, што аднойчы жыхары мястэчка ўзбунтаваліся супраць парадкаў, якія заседзелі ім упоперак горла. Зрэшты, правал гэтай задумы Форда быў звязаны нават не з бунтам, а з пралікамі пры выбары месца плантацыі каўчукавых дрэў, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Перад намі стаяла яшчэ больш складаная задача: нягледзячы на тое, што большасць насельнікаў Провідэнс – астраўныя жыхары, там ёсць цэлыя абшчыны спецыялістаў з розных краін: еўрапейцы, кітайцы, амерыканцы, рускія. Для кожнага трэба было стварыць камфортнае асяроддзе. У выніку мы нават жыллё будавалі з аглядкай на нацыянальныя традыцыі – хоць гэта тычыцца толькі інтэр’еру: архітэктура фасадаў вытрыманая ў адзіным стылі, характэрным для Карыбскага рэгіёну і Лацінскай Амерыкі – малапавярховай забудовы каланіяльнага тыпу. Зразумела, усё гэта новабуд, але вы не адрозніце іх ад сапраўдных гістарычных будынкаў. Мы стварылі некалькі дзясяткаў кафэ і рэстаранаў з самай разнастайнай кухняй на любы густ, уладкавалі восем малельных дамоў для прадстаўнікоў розных рэлігій і канфесій, усяляк заахвочваем і падтрымліваем нацыянальнае самавыяўленне на востраве. Гэта вельмі спрыяе ўзаемнаму пранікненню культур і згуртаванасці грамадства, што, разам з агульнай інтэлігентнасцю жыхароў Провідэнс, дае выдатныя вынікі ў падтрыманні правапарадку і добразычлівасці. Мы ні ў якім разе не забараняем алкаголь і разумеем, што, калі чалавеку трэба расслабіцца нават такім чынам, трэба даць яму гэтую магчымасць. Зразумела, у нас ёсць некалькі чалавек службы бяспекі на востраве, гэта своеасаблівая паліцыя, плюс мае людзі, але ім яшчэ ні разу не давялося ўдзельнічаць ні ў якіх канфліктах, і, спадзяюся, гэтага не здарыцца надалей. Мы вельмі адказна падыходзім нават да падбору тэхнічнага персаналу і прымаем толькі сапраўды непраблемных і працавітых людзей. Для такіх праца – гэта свята, якое не абцяжарана праблемамі з заробкам, пошукам сябе і падатковай інспекцыяй. Пакуль што такі рэцэпт працуе спраўна, паглядзім, што будзе далей.

Мы падышлі да прыстані на малых абаротах. У адрозненне ад Роса і Кармэн, гэтая прыстань была куды больш маштабная: тут стаяла некалькі буйных транспартных караблёў, а на прывязі пагойдвалася парадку сотні невялікіх лодак. Было бачна, што гэта сапраўдны жывы гарадок, якіх шмат на бясконцых прасторах Ціхага акіяна.

Наколькі я памятаў, на спадарожнікавым здымку паласа пляжаў апярэзвала практычна ўвесь востраў. Пры іншых абставінах з яго можна было б зрабіць выдатны турыстычны курорт. Адразу за прыстанню былі відаць шматлікія будынкі, што танулі ў зеляніне. Так, яе тут было сапраўды шмат, горад быў вельмі зялёны і цяністы.

Мы сышлі на бераг, і Гор павёў мяне да машыны, якая ўжо чакала нас, мабыць, дастаўленая па ўказанні араба.

– Мы зробім невялікае кола па горадзе, не супраць?

– З задавальненнем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x