Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Акрамя таго, я хачу, каб вы ўзялі на сябе яшчэ адзін пачэсны абавязак. Наш праект на сённяшні дзень не мае назвы, аднак, мне здаецца, гэта не зусім правільна. Таму ў вашым кантракце я пакінуў пустое месца – упішыце туды тое, што палічыце патрэбным.

Як толькі вы паставіце свае подпісы пад усімі паперамі, праект будзе лічыцца запушчаным і вы зможаце прыступіць да працы. Я не настойваю зрабіць гэта проста зараз, аднак прашу вас не адцягваць гэты момант.

Жадаю вам поспеху ў той нялёгкай справе, на якую вы пагадзіліся. Я рэаліст і разумею, з якімі цяжкасцямі нам усім давядзецца сутыкнуцца, але, у той жа час, веру ў тое, што ў нас усё атрымаецца.

Адпачывайце, Якуб, заўтра пачнецца доўгая дарога.

Шчыра ваш, Даніял.

P.S. Неабходная дробязь: асадку для падпісання дакументаў вы знойдзеце ў папцы. Гэта мая асабістая асадка, якой я карыстаюся шмат гадоў. Я веру, што яна прыносіць поспех. З гэтага часу яна ваша».

Я задуменна адклаў рукапісны лісток і выцягнуў усе дакументы з першай папкі.

Тэкст дэкларацыі быў надрукаваны на тоўстай дарагой паперы. Я адкрыў апошнія старонкі – тыя, на якіх павінны былі быць пастаўленыя подпісы. Маё імя сапраўды стаяла першым у спісе. Другім значылася проста «Даніял». Насупраць яго быў намаляваны мудрагелісты подпіс з мноствам завіткоў, разабраць якія для мяне не ўяўлялася магчымым.

У спісе было парадку сотні імёнаў, я знайшоў сярод іх прафесара Клаўса і Марка. Іх подпісаў пакуль не было.

Асадка сапраўды ляжала ў папцы з дакументамі. Гэта быў дарагі і масіўны чарнільны прыбор, выкананы са срэбра, пакрыты гравіроўкай. Я зняў каўпачок і, павагаўшыся некалькі секунд, расчарціў свой подпіс пад дэкларацыяй.

Выйшаўшы на кухню, я наліў сабе яшчэ каньяку, а затым вярнуўся з ім у кабінет.

Пасля гэтага я ўзяў у рукі тэкст дамовы і паглыбіўся ў чытанне.

У кантракце мая пасада была пазначаная як «Генеральны дырэктар праекта». Згодна з гэтым дакументам, я ж з’яўляўся і заснавальнікам арганізацыі. Яе статутны бюджэт дэклараваўся ў 52 мільярды долараў, актывамі з’яўляўся востраў Роса з будынкамі на ім, нерухомасць на астатніх астравах архіпелага, аўтапарк, шэраг водных судоў, самалёт «Falcone 900», матэрыялы і абсталяванне. У маё асабістае карыстанне перадаваўся дом на востраве Роса з мэбляй і абсталяваннем, а таксама электрамабіль. Мой заробак складаў адзін мільён сто пяцьдзясят тысяч долараў у год, якія павінны былі выплачвацца мне з трэціх крыніц. Я прысвіснуў, убачыўшы гэтую лічбу.

Дамова абавязвала мяне сфарміраваць і запусціць у працу шэраг праектаў у агучаных Даніялам напрамках, ажыццяўляць агульнае кіраўніцтва распрацоўкамі і палітыкай арганізацыі, прызначаць і звальняць супрацоўнікаў праектаў, арганізоўваць правядзенне агульных сходаў – Асамблей – не радзей за два разы ў год. Я меў поўную фінансавую свабоду, што выяўлялася ў магчымасці ў любы момант пералічваць сродкі з рахунку праекта на любыя патрэбы без усялякай папяровай цяганіны. Даніял сапраўды вырашыў безумоўна даверыцца мне.

Змагаючыся з супярэчлівасцю адчуванняў, я ўпершыню ў жыцці паставіў свой подпіс адразу за абодва бакі дамовы – за працадаўцу і супрацоўніка.

У загадах аб стварэнні праектаў я распісаўся, практычна не чытаючы іх.

Што тычыцца дасье, то іх, трымаючыся парады Даніяла, я вырашыў адкласці да лепшых часоў, паколькі мае вочы па-здрадніцку заплюшчваліся пад цяжарам страшнай стомы.

Я не стаў нават забіраць келіх з-пад каньяку на кухню і збіраць раскладзеныя па стале дакументы.

Ложак прыняў мяне ў свае абдымкі, і я амаль адразу праваліўся ў сон, паспеўшы толькі пагасіць святло з дапамогай планшэта і ўсталяваць на ім жа будзільнік на сем гадзін.

Раніца аказалася на здзіўленне добрай, нягледзячы на кароткі чатырохгадзінны сон. Я прачнуўся за дзве хвіліны да будзільніка, таму звычайны стрэс, выкліканы староннімі гукамі ў момант абуджэння, абмінуў мяне. Дом быў заліты яркім ранішнім трапічным святлом, якое дзякуючы панарамнай празрыстай сцяне стварала сапраўды райскае ўражанне.

Я спехам паснедаў, выпіў кавы, прыняў душ і ўзяў новы камплект адзення, змясціўшы ўчорашні ў пральную машыну і запусціўшы адпаведную праграму.

Гор прыбыў на пяць хвілін раней за прызначаны час, аднак у дом уваходзіць не стаў. Я сам выйшаў яму насустрач, ужо цалкам сабраны. У руках я трымаў папку з учарашнімі дакументамі, якія вырашыў на ўсялякі выпадак захапіць з сабой.

– Добрай раніцы, Якуб, – павітаўся араб. – Вам удалося хоць крыху паспаць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x