Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Чаму вы адмаўляецеся адкрыць, хто вы такі, і заявіць пра сябе хоць бы для ўдзельнікаў праекта?

– Я не хачу. Проста не хачу, Якуб. Аднойчы вы распавядзеце аб праекце ўсяму свету, і да мяне будзе занадта шмат пытанняў. Я мару пра спакой. Усё, што я раблю, я раблю толькі дзеля таго, каб у хвіліну смерці ведаць, што ўсё было не дарма. Мне не патрэбныя слава і ўшанаванні – толькі ўсведамленне сэнсу.

– Дапусцiм. У мяне ёсць яшчэ адно пытанне да вас. Я задаваў яго Таміму, але ён не пераканаў мяне. Для чаго я патрэбны вам? Вы выдатна можаце справіцца сваімі сіламі. Практычна ўсе распрацоўкі, якімі вы плануеце займацца, не звязаныя з маёй працай. Я прадстаўнік гуманітарнай галіны, у той час як вы будзеце працаваць з тэхнічнымі і натуральнымі навукамі, у якіх я разбіраюся слаба. Для чаго вам патрэбная гэтая пятая нага?

– Мы маглі б паставіць на чале праекта каго заўгодна, Якуб, але гэта вы, а не хтосьці іншы прыйшлі да Эдмона Эша з пакетам прапаноў, якія здольныя, пры правільнай арганізацыі, перавярнуць свет. Вы, а не хтосьці іншы прыдумалі канцэпцыю і назвалі мэты і задачы праекта. Гэта вы не змаглі стрымліваць у сабе цягу рабіць свет лепшым і выразна сфармулявалі, як рэалізаваць гэта. Вы не спецыяліст у пытаннях, якімі вядучыя сусветныя навукоўцы будуць займацца ў рамках нашага праекта, гэта праўда, але нам і не патрэбны спецыяліст, які мае свае навуковыя інтарэсы і які марыць заняцца сваімі распрацоўкамі, кінуўшы пры гэтым кіраванне комплексам. Нам патрэбны энтузіяст, які здольны разабрацца ў галоўным: што трэба людзям і як ім гэта даць. Вы здольны. Вы будзеце кіраўніком праекта, яго заснавальнікам, яго прэзідэнтам – ці творцам, калі заўгодна. Ад вас патрабуецца бясконцая адданасць тым пастулатам, якія вы самі сфармулявалі, і жаданне без стомы працаваць над удасканаленнем аблічча чалавецтва. Нам патрэбны вы, Якуб, і ніхто іншы. Мы зрабілі ўжо вельмі многае, вырашылі велізарны комплекс праблем – ад энергазабеспячэння ўсіх нашых распрацовак, як вы толькі што пераканаліся, да пытання паставак сплаваў рэдказямельных металаў для электронікі, якую мы вырабляем. Гэта сапраўды самы грандыёзны даследчы праект у гісторыі, і мы давяраем яго вам.

– Якія ў мяне гарантыі, што вы не пажадаеце павярнуць праект у сваю выгаду і свае амбіцыі?

– Я магу прапанаваць вам толькі адно. Вы атрымаеце лічбавы ключ, з дапамогай якога можна будзе імгненна знішчыць усё змесціва дата-цэнтраў праекта. Не толькі я, але і кожны работнік тым самым акажа вам бязмежны давер, даўшы на захаванне гэты ключ. Магчыма, ён дасць вам больш улады, чым ключ запуску ядзерных ракет з кодамі, але асабіста я веру вам.

– Рэзервовыя копіі?

– Соцень петабайт карыснай інфармацыі, якая губляе актуальнасць з кожным днём, замяняючыся новымі дадзенымі? Не смяшыце мяне, Якуб. Распрацоўкі будуць захоўвацца тут і загінуць тут, калі так ім будзе наканавана. Аднак я спадзяюся, што да гэтага не дойдзе.

– Добра. Цяпер мяне задавальняе такі адказ. Якіх маштабаў вы хочаце дасягнуць, пачаўшы гэты праект?

– Усяго таго, што апісалі вы ў сваіх прапановах. Аднойчы мы павінны стаць арганізацыяй, якая, вобразна кажучы, навучыць чалавека здабываць агонь – і гэта дасць магчымасць не біцца за месца ў хвоі, падпаленай ударам маланкі. Наш рэактар вырашыць праблему энергазабеспячэння – і больш не будзе войнаў за радовішчы нафты. Мы зможам напаіць тых, каму не хапае чыстай вады. Мы навучым людзей вырошчваць столькі ежы, нават у самых жорсткіх прыродных умовах, што яны больш не будуць галадаць. Мы дадзім людзям магчымасць забыцца пра тое, што такое Кіёцкі пратакол, проста таму, што не будзе выкідаў у атмасферу і звязаных з гэтым незваротных змен клімату. Вось да чаго я імкнуся.

– А што вы хочаце наўзамен?

– Трох рэчаў. Адмова ад войнаў. Гэта абавязковая ўмова, пры якой мы будзем дзяліцца сваімі распрацоўкамі. Імкненне да працы. Як вядома, мала даць рыбу, трэба навучыць лавіць яе. Мы не будзем культываваць утрыманства. Нарэшце, імкненне да пазнання. Гэтая якасць павінна стаць базавай для кожнай чалавечай істоты. Ні мы, ні наш праект не вечныя, а прагрэс павінен працягвацца заўсёды. Мы зможам вучыць людзей, даваць ім магчымасць пазнаваць свет і рабіць адкрыцці. Як бачыце, я не прашу ні ўлады, ні грошай, ні рабоў. Я патрабую наўзамен толькі тое, што павінен патрабаваць Усявышні, але чаго ён не патрабуе па нейкіх прычынах.

– Вы не рэлігійны чалавек, Даніял?

– Мая рэлігійнасць тут ні пры чым. Я магу верыць ці не верыць у Стваральніка, гэта не важна. Галоўнае тое, што я веру: ён (калі, вядома, ён сапраўды існуе), радуецца, калі мы разгадваем загадкі Яго стварэння, якія ён раскідаў для нас у Сусвеце. У гэтым і ёсць наш сэнс і наша прызначэнне – спасцігаць усё, што схавана. Калі ж Яго на самой справе няма, сутнасць не змяняецца – свет поўны загадак і нашага з вамі, Якуб, жыцця не хопіць нават на тое, каб адкрыць адну мільярдную долю з іх. Хіба гэта не цудоўна? Гледзячы ў зорнае неба, хіба не ўяўляеце вы, наколькі мала мы ведаем пра Сусвет і як было б цікава зразумець асновы Светабудовы? Я гляджу на неба кожны дзень, і ні разу ў мяне не ўзнікла думкі, што ў свеце можа быць больш прыгожае і велічнае відовішча. Я ведаю, што мы падобныя з вамі ў гэтым, Якуб. Дык адкажыце ж мне, ці гатовыя вы зрабіць сэнсам свайго жыцця разуменне таямніц гэтага свету? Ці вы хочаце, каб людзям больш не давялося пакутаваць ад амбіцый палітыкаў, якія лічаць, што дамінаванне іх краіны – гэта і ёсць сэнс? Калі ў свеце дзякуючы нам хоць адно дзіця не памрэ ад голаду, мін або хваробы – ці будзе гэта дастатковым аргументам для вас?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x