Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Голас раптам зазвінеў металічнымі ноткамі. Я нібы ўбачыў, як яго ўладальнік выпрастаўся на ўвесь рост, прамаўляючы гэтыя словы. Гэта было велічна і эмацыйна, і я слухаў, быццам зачараваны.

Даніял змоўк на высокай ноце, і ў зале запанавала цішыня. Я сядзеў, нібы прыдушаны пачутым, і не мог зразумець, што адбылося ў маім светаўспрыманні ўсяго за адну хвіліну.

Нарэшце, я падняў вочы на экран, які па-ранейшаму дэманстраваў толькі кароткі надпіс.

– Вы добры прамоўца, Даніял, – я крыху памаўчаў. – Калі я ўваходзіў з Тамімам ў гэтую залу, я не ведаў, чаго чакаць. Зразумела, я не ведаў таксама, што я адкажу вам, калі вы задасце галоўнае пытанне. Дзякуючы вам я ведаю. Мой адказ «так». Я гатовы прысвяціць усяго сябе праекту, які вы велікадушна давяраеце мне. Я прымаю яго з глыбокай павагай і падзякай і абяцаю вам, што зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб мы дасягнулі поспеху.

– Дзякуй, Якуб, – голас зноў набыў першапачатковую мяккасць, да якой дадалася, як мне падалося, стомленасць і, магчыма, задавальненне. – Дзякуй. Я спадзяваўся на гэты адказ, але не быў упэўнены ў ім. Вы зрабілі правільны выбар. На стале прэзідыума вы знойдзеце пакет дакументаў. Азнаёмцеся з гэтымі дакументамі сёння, і, калі ў вас не будзе ніякіх пярэчанняў, пастаўце подпіс як кіраўнік праекта ўсюды, дзе трэба.

– Ці магу я разлічваць на новую размову з вамі, калі гэта будзе неабходна?

– Так. Але я не абяцаю, што буду гатовы да размовы па першым патрабаванні. Лепш за ўсё, калі вы будзеце агучваць жаданне выйсці на сувязь Таміму. Я, са свайго боку, паспрабую даваць вам адказы на любыя пытанні максімальна хутка і не злоўжываць вашым цярпеннем. Адпачывайце, Якуб. Заўтра пачнецца ваша місія. І дзякуй вам яшчэ раз.

Гук прапаў разам з надпісам на экране. Я зноў застаўся адзін.

6. Доктар Элі

Гор сустрэў мяне моўчкі. Я быў настолькі пагружаны ў свае думкі і ўражаны размовай з Даніялам, што таксама не імкнуўся падтрымліваць гутарку.

Не змаўляючыся, мы накіраваліся да выхаду з бункера.

Звонку апусцілася трапічная ноч, якая мірыядамі зорак падсвятляла акіян і давала адносную палёгку ад духаты.

Праз пяць хвілін Гор спыніў машыну каля брамы майго (цяпер сапраўды майго!) дома. Перш чым пакінуць салон, я паглядзеў арабу ў вочы.

Гор здаваўся задуменным і нават трохі сумным.

– Вы чулі нашу размову, Тамім?

– Так. І я, як і мой гаспадар, вельмі рады, што вы прынялі нашу прапанову. Вы аказваеце нам вялікі гонар, Якуб, і мы пастараемся не застацца абавязанымі вам.

– Хто каму аказвае гонар – гэта яшчэ пытанне, таму давайце не будзем расшарквацца адзін перад адным. У нас наперадзе вельмі шмат працы, таму пакінем кампліменты на пасля.

– Добра. Як я ўжо казаў, заўтра нас чакае візіт на Провідэнс. Гэта, хутчэй, азнаямляльная паездка, аднак, мяркую, яна зойме ўвесь дзень. Да якога часу вы будзеце гатовы?

– Як скажаце.

– У такім выпадку, я заеду за вамі а восьмай раніцы. Хочаце, я пакіну вам снатворнае, якое вы прымалі ў палёце? Вам будзе складана заснуць пасля ўсяго, што вы сёння ўбачылі і пачулі.

– Дзякуй, Тамім, я паспрабую абысціся без хіміі. Мне сапраўды трэба многае асэнсаваць за сённяшнюю ноч, аднак, мяркую, я змагу прымусіць сябе паспаць. Дабранач.

– Добрай ночы, мой сябар.

Я пакінуў машыну і ўвайшоў у катэдж.

Святло запалілася аўтаматычна, так што мне не прыйшлося мацаць сцены, шукаючы выключальнік.

Цішыня ў доме ціснула, і мне вельмі захацелася разагнаць яе. На плазменнай панэлі ў цэнтры пакоя не знайшлося ніякіх кнопак, роўна як нідзе не было відаць і пульта ад яе. Некаторы час я вадзіў вачыма па памяшканні, пакуль не пачаў злавацца сам на сябе за няздольнасць нават разабрацца з тэхнікай у сваім новым доме.

У рэшце рэшт, я ўзяў у рукі планшэт, які ляжаў побач з тэлевізарам. Разблакаваўшы яго, я з хвіліну тарашчыўся ў экран, а затым зарагатаў з уласнага глупства.

Гор казаў мне, што ўсімі сістэмамі дома можна кіраваць пры дапамозе планшэта, але я нават не падазраваў, што гэта тычыцца такіх банальных рэчаў, як ўключэнне і выключэнне тэлевізара.

Вядома, разумная сістэма кіравання домам дазваляла аддалена праводзіць любыя маніпуляцыі з абсалютна ўсёй бытавой тэхнікай, якая тут была – ад пральнай машыны да тостара. Акрамя таго, я мог рэгуляваць тэмпературу і вільготнасць у кожным памяшканні, узровень асветленасці і шмат іншых, значна менш важных, з пункту гледжання непатрабавальнага абывацеля, параметраў. Я мог праглядзець таксама статыстыку акумулявання энергіі і яе расходу з падрабязнай раскладкай па кожнай крыніцы спажывання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x