Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей Егарэйчанка

Дэманы доктара Глінскага

© Егарэйчанка, С., 2019

© ТАА «Электронная кнігарня», 2019

Частка першая

1. Дэкларацыя

Мы, супольнасць свабодных творцаў навукі, асветы, міру і ўстойлівага развіцця гэтай планеты,

Разумеючы, што ў чалавецтва няма іншых, больш важных мэт, чым ўласнае выратаванне, развіццё і непарыўна з гэтым звязанае усёабдымнае пазнанне Вялікай Архітэктуры Сусвету,

Усведамляючы, што сродкам дасягнення гэтых мэт могуць з’яўляцца толькі навука (як прыкладная, так і фундаментальная), эстэтычнае развіццё грамадства, павага да нашага агульнага мінулага, сучаснасці і будучыні, вырашэнне ўсіх канфліктаў (пачынаючы ад міжасобасных і заканчваючы міжнацыянальнымі) выключна дыпламатычнымі метадамі без прымянення любога роду гвалту,

Канстатуючы, што ў нас няма іншага агульнага дома, апроч планеты Зямля з яе унікальнай экасістэмай, біяразнастайнасцю і выключнымі натуральнымі багаццямі,

Назіраючы прагрэсуючую неэфектыўнасць сучаснай сістэмы забеспячэння міру і бяспекі, пачынаючы ад наднацыянальных арганізацый і заканчваючы міждзяржаўнымі дамоўленасцямі,

З жалем адзначаючы нарошчванне ваеннага патэнцыялу і ваенных бюджэтаў асобных дзяржаў і міждзяржаўных аб’яднанняў,

Мяркуючы , што перанакіраванне каласальных рэсурсаў з ваенных патрэб на патрэбы развіцця медыцыны, выкаранення галечы і сацыяльнай няроўнасці можа даць грандыёзны штуршок у эвалюцыі чалавецтва ўжо ў кароткатэрміновай перспектыве, стаць гарантыяй выратавання мільёнаў жыццяў і забеспячэння годнага існавання кожнаму члену нашай супольнасці,

Ацэньваючы непапраўную шкоду, прычыненую ваеннымі канфліктамі ўсёй чалавечай цывілізацыі: пачынаючы ад каласальных эканамічных страт і заканчваючы вялікай колькасцю загубленых неацэнных чалавечых жыццяў,

Шкадуючы аб страчаных магчымасцях, якія мела б чалавецтва ў выпадку адмаўлення ад вайны на карысць мірнага развіцця,

Дэкларуючы , што ніякая вайна, за выключэннем вайны з мэтай абароны ад агрэсіўнага пасягальніцтва на ўласныя тэрыторыі і межы, прызнаныя ўсёй сусветнай супольнасцю, не можа лічыцца справядлівай,

Рашуча асуджаючы ўсе формы агрэсіі як асобных дзяржаў альбо міждзяржаўных блокаў, так і недзяржаўных аб’яднанняў,

Прымаючы як аксіёму той факт, што кожны чалавек ёсць унікальны па сваёй прыродзе мікракосм са сваімі пачуццямі, перажываннямі, амбіцыямі, надзеямі, страхамі і творчымі ідэямі,

Цалкам ухваляючы любую працу, якая вядзе да стварэння, і прынцыпова асуджаючы любыя дзеянні, накіраваныя на знішчэнне плёну такой працы, незалежна ад матываў, якімі апраўдваюцца такія дзеянні,

Паважаючы ўсю сістэму нацыянальных, расавых, моўных, гендэрных, духоўных і рэлігійных адрозненняў як галоўную і унікальную адметную асаблівасць нашага рода,

Прымаючы канцэпцыю ўстойлівага развіцця ў якасці краевугольнага каменю фарміравання нашай будучыні, будучыні нашых дзяцей і нашага агульнага дома,

Разумеючы сваю адказнасць перад нашымі дзецьмі і ўсімі наступнымі пакаленнямі за іх мірнае і шчаслівае існаванне,

Ведаючы, што чарговы глабальны ўзброены канфлікт чалавецтва можа не перажыць,

Мы, дзеячы навукі, асветы і міжнароднай дыпламатыі ствараем гэтае таварыства, прызначанае дапамагаць усім і кожнаму ў яго добрай місіі навуковага і грамадскага прагрэсу, асветы і будаўніцтва міру ў нашым агульным доме.

1. З’яўляючыся незалежным міждзяржаўным добраахвотным аб’яднаннем прыватных асоб, а таксама грамадскіх і навуковых арганізацый, фінансавых донараў, мы заклікаем далучыцца да нас кожнага, хто можа зрабіць свой унёсак у дасягненне нашых мэт.

2. Не валодаючы фінансавымі магчымасцямі, дастатковымі для істотнага ўнёску ў развіццё ўсяго чалавецтва, не маючы мэт здабыцця камерцыйнай выгады і не валодаючы паўнамоцтвамі для манетызацыі плёну нашай дзейнасці, заклікаем наднацыянальныя структуры, дзяржавы, камерцыйныя, грамадскія і навуковыя арганізацыі да ўсялякай падтрымкі (фінансавай, інфармацыйнай, навуковай, арганізацыйнай і маральнай) нашай працы, накіраванай на карысць кожнага з нас.

3. Наша добраахвотнае аб’яднанне пераследуе наступныя мэты, закліканыя служыць прагрэсу нашага грамадства і згуртаванасці чалавецтва як закладу яго выжывання:

3А. Прызнанне чалавечага жыцця недатыкальным і святым для ўсіх індывідаў і супольнасцей на Зямлі;

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x