Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось што я меў на ўвазе пад неабходнасцю стварэння новай структуры, якая, верагодна, запатрабуе рэформы ўсёй сістэмы ААН. Мы павінны звярнуць свой позірк туды, дзе людзі, якія не патрабуюць сусветнага ўплыву, непрыкметна для нашага погляду змяняюць свет да лепшага, робячы тое, што павінны рабіць мы. ААН стваралася як пляцоўка, дзе найлепшыя дыпламаты ўсіх дзяржаў вырашаюць праблемы, якія не вырашацца самі па сабе, а замест гэтага яны крычаць «Злодзей!» – «Сам злодзей!» на пасяджэннях Савета Бяспекі. Назавіце мне хоць адзін буйны і небяспечны для ўсяго чалавецтва канфлікт, які шчасна скончыўся з дапамогай Генасамблеі за апошнія дваццаць гадоў? Югаславія? Афганістан? Украіна? Сірыя? Божа, няўжо вы не бачыце, што права «вета» ў Савеце Бяспекі цягне свет на дно?

Больш за тое, няўжо вы не бачыце, што эпоха вуглевадароднага паліва імкліва сыходзіць у мінулае, у той час як краіны, якія недальнабачна адмовіліся інвеставаць у новыя галіны, наіўна мяркуючы, што з гэтай праблемай давядзецца разбірацца толькі нашчадкам (ды і то пасля поўнага вычарпання выкапняў), пачынаюць маштабную грызню, як быццам нафта заканчваецца ўжо сёння і трэба біцца за апошнія кроплі? Чаму ніхто – і, у першую чаргу, Генасамблея ААН – не хоча пакласці гэтаму канец, арыентуючы гэтыя краіны на пераход да новых форм энергазабеспячэння і, як следства, да новых форм эканомікі? Чаму да гэтага часу няма нікога, хто заняўся б гэтымі распрацоўкамі на міждзяржаўным узроўні па-за камерцыйнымі карпарацыямі, хто быў бы гатовы даваць тэхналогіі ў абмен на мірнае развіццё і поўную адмову ад узброеных сутыкненняў, сапраўднай прычынай якіх з’яўляюцца вуглевадародныя энерганосьбіты?

Вы хацелі, каб я выклаў па пунктах сваімі словамі прапановы, апісаныя ў дакуменце, што ляжыць перад вамі. Што ж, калі ласка.

Па-першае, я прапаную стварыць міждзяржаўную навуковую арганізацыю, фінансаваную з бюджэта ААН, якая будзе займацца як мінімум дзясяткам прыярытэтных для ўсяго чалавецтва напрамкаў даследаванняў і распрацовак, прычым як у рамках дакладных і прыродазнаўчых навук, так і гуманітарных – сацыялагічнымі і паліталагічнымі пытаннямі. Сярод гэтых напрамкаў «зялёная» энергетыка, якая дазваляе цалкам вызваліць свет ад вуглевадароднай паліўнай іголкі, медыцына – перш за ўсё імуналогія і фармакалогія, інжынерыя аднаўляльных рэсурсаў, высокія тэхналогіі, фундаментальная фізіка як базіс для будучых даследаванняў, фенаменалогія канфліктаў і шэраг іншых сфер. Кожная дзяржава на планеце павінна зразумець, што зараз мы не можам накарміць і абагрэць ўсіх, але наш розум здольны даць нам інструменты да суіснавання без грызні за крошкі хлеба. Спецыялісты, якія будуць працаваць у гэтай, безумоўна, найбуйнейшай у гісторыі навуковай арганізацыі, будуць знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй канкрэтных дзяржаў, яны павінны ўсведамляць, што больш яны не ўдзельнічаюць у гонцы за лідарства, што яны працуюць дзеля выжывання і росквіту ўсіх людзей на планеце. Мы можам прыцягваць навукоўцаў з нацыянальных інстытутаў і камерцыйных карпарацый – гэта павінны быць самыя высокааплатныя спецыялісты ў свеце. Аднак мы павінны даць ім яшчэ і тое, што не здольныя забяспечыць ніводная дзяржава і ніводная карпарацыя паасобку – адчуванне таго, што яны працуюць не дзеля чужых палітычных і фінансавых амбіцый, а дзеля навукі і прагрэсу ўсяго чалавецтва. І, паверце мне, доктар Эш, мы прыцягнем лепшых з лепшых, таму што толькі для выбітных навукоўцаў не існуе іншых мэт акрамя радасці пазнання Сусвету.

Па-другое, для стварэння падобнай структуры, на маю думку, будзе неабходна поўнае пераарыентаванне дзейнасці самога сакратарыята ААН: з гэтага часу ён будзе займацца палітычнымі пытаннямі, вырашэннем гуманітарных і ваенных крызісаў, прычым, калі гэта неабходна, – самымі радыкальнымі спосабамі. Мы не адменім права «вета» ў Савеце Бяспекі сваёй воляй і не правядзем зараз такое рашэнне на Генасамблеі, але рана ці позна ўсім, хто пажадае далучыцца да працы нашай навуковай структуры, стане ясна, што неабходнасць у вайне як сродку адстойвання сваіх інтарэсаў ужо адпала. І, як следства, адпала неабходнасць не толькі ў інстытуце права «вета», але і ў самім Савеце Бяспекі. Навошта ваяваць, калі можна дасягнуць мэт з дапамогай навукі і дыпламатыі? Навошта інвеставаць грошы ў зброю, калі значна прасцей ўкласці гэтыя сродкі ў мірныя шляхі павышэння дабрабыту народаў?

Мы павінны аб’явіць любую вайну заганнай і незаконнай, а любую дзяржаву, якая праявіць агрэсію, злачыннай. Любы агрэсар павінен быць цалкам ізаляваны ад сусветнай супольнасці усімі сродкамі: адмовай ад пастаўкі ці, наадварот, куплі энергіі і тэхналогій, адключэннем ад SWIFT, калі спатрэбіцца – ваенным прымусам да міру і вяртаннем status quo любымі даступнымі сродкамі. Кожны, хто пажадаў бы першым адкрыць агонь, павінен ведаць, што ўжо заўтра яго краіна абрынецца ў каменны век. Хіба гэта не лепшы сродак вырашэння ўсіх спрэчак? Гэта жорстка і недыпламатычна, затое дзейсна. Інструментам для вырашэння любых дамаганняў – тэрытарыяльных, эканамічных, нацыянальных – якраз і павінна стаць Генасамблея ААН, у гэтым яе сапраўдная роля – быць вярхоўным медыятарам ва ўсіх міждзяржаўных спрэчках. Калі бакі ігнаруюць рашэнні вярхоўнага медыятара, яны павінны сысці прэч з палітычнага поля і забыцца пра любую будучыню ў рамках агульначалавечай сям’і.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x