Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па-трэцяе (і апошняе), мы павінны зрабіць створаную арганізацыю і новую дактрыну міждзяржаўнай палітыкі цэнтральнай кропкай для асвятлення ўсімі інфармацыйнымі рэсурсамі кожнай краіны свету на многія гады наперад. Цяпер чалавецтва не гатовае да такіх радыкальных захадаў, але гэта толькі пытанне свядомасці абывацеля. Між іншым, Гітлер убіў чалавеканенавісніцкую дактрыну ў галовы мільёнаў немцаў усяго за некалькі гадоў з дапамогай прапагандысцкай машыны Гебельса і татальнай хлусні. Нам жа не трэба хлусіць, наша дактрына чалавекалюбная, у ёй ёсць месца для кожнага жыхара Зямлі, чаму ж мы не хочам даць ёй ход?

Я замоўк, каб перавесці дух.

– Гэта максімальна кароткі пераказ усяго таго, над чым я працаваў апошні год, таго, што распісана куды больш падрабязна, даходліва і значна менш эмацыйна ў дакументах, якія вы прасілі мяне патлумачыць, доктар Эш. Я гатовы адказаць на ўсе вашы пытанні, аднак, апярэджваючы іх, я хачу заўважыць, што я ні ў якім разе не чакаю, што вы кінецеся з гэтым пакетам дакументаў у кабінет Генеральнага Сакратара і будзеце патрабаваць іх разгляду на Генасамблеі. Гэта было б занадта ўтапічна нават для мяне.

Эш сядзеў з каменным тварам, слухаючы мяне. За гэтай маскай немагчыма было разгледзець і адгадаць, што адбываецца ў яго галаве: ці было гэта разуменне і адабрэнне, рэзкае адмаўленне і абурэнне, альбо ж саркастычная пагарда.

На хвіліну ў кабінеце ўсталявалася мёртвая цішыня. Затым Эш задуменна падціснуў вусны з тым, каб у наступную хвіліну расцягнуць іх ў лёгкім падабенстве ўсмешкі.

– Вам трэба было нарадзiцца Напалеонам, вы так не думаеце, доктар Глінскі? Вы хочаце зламаць усю сістэму міждзяржаўных адносін адным сваім жаданнем, і – вы дазволіце гаварыць шчыра? – вашы прапановы настолькі ўтапічныя і нават месцамі дзіцячыя, што я не зусім разумею, дзе вы гаворыце сур’ёзна, а дзе жартуеце.

– Вы параўналі мяне з Напалеонам, доктар Эш, гэта прыемна. У мяне ёсць адна рыса, якая яднае мяне не толькі з гэтым выбітным гістарычным дзеячам, але і з іншымі вялікімі заваёўнікамі ў гісторыі чалавецтва, і яшчэ адна, якая цалкам зводзіць усё падабенства на нішто. Чынгісхан казаў так: «Ведаеш чаго я хачу? Я хачу каб прыгожая дзяўчына ў прыгожых строях пранесла залатое блюда ад Жоўтага мора да Чырвонага і не баялася ані за сваё блюда, ані за сваё адзенне, ані за свой гонар». Чулі гэтую фразу?

– Прызнацца, не.

– Я чуў яе ад прэзідэнта Татарстана Менціміра Шайміева. Не магу паручыцца за тое, што яна на самой справе належыць Чынгісхану, роўна як і за дакладнасць цытавання. Аднак, калі прыняць на веру, што гэта праўда, то я магу сказаць пра сябе, што я сапраўды хацеў бы таго ж. Вось толькі, у адрозненне ад Вялікіх мінулага, я не хачу вайны і крыві для будучага росквіту. Я лічу, што дасягнуць яго можна без забойстваў, пакут і гвалту.

– Ухвальна. Але так заяўлялі многія, і ніхто з іх не стаў Месіем – хтосьці быў проста вар’ятам, а хтосьці нарадзіўся нашмат раней за свой час і, не сустрэўшы разумення, памёр у невядомасці і бяссіллі. Вашы прапановы нежыццяздольная, так да каго ж вы можаце аднесці сябе: да вар’ятаў, або да тых, хто жыве не ў сваю эпоху?

– Што ж, не мне судзіць аб уласнай адэкватнасці. Што ж тычыцца другога варыянту – вы самі не можаце вызначыцца. Спачатку вы сказалі, што я спазніўся гадоў на дзвесце, цяпер сцвярджаеце, што мой час, наадварот, пакуль не прыйшоў.

– Я проста выказаў здагадку. Нават калі вашы прапановы – гэта дзіцячая наіўнасць, здараецца, што і яна таксама па-свойму геніяльная, бо дзіця пазбаўлена штампаў і забабонаў дарослага і бачыць усё максімальна проста, без паўтонаў, якія часам існуюць толькі ў свядомасці старэйшых. Аднак раскажыце мне, чаго вы хочаце? Як вы правільна заўважылі, я не кінуся на прыём да Генеральнага сакратара з гэтымі паперамі, што ж тады я магу зрабіць для вас і вашай работы?

– Мне патрэбна меркаванне дарослага і дасведчанага чалавека, які бачыць усё паўтоны.

– Ваша іронія зусім не была тонкай, доктар Глінскі. Я хачу, каб вы разумелі, што я зараз размаўляю з вамі толькі таму, што ў мінулым мы шматкроць звярталіся да вас і, верагодна, будзем звяртацца ў будучыні – за распрацоўкай сацыялагічных і паліталагічных праграм, якія рэальна працуюць на практыцы. Дарэчы, дазвольце мне трохі адхіліцца ад тэмы. Скажыце, чаму вы не пагадзіліся на пастаянную працу ў Сакратарыяце? Мы прапаноўвалі вам дастаткова высокія пасады шмат разоў, аднак вы заўсёды адхілялі нашы прапановы. Што кіруе вамі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x