Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ці спрабаваў хто-небудзь у гісторыі, доктар Эш, пераадолець цягу чалавека да забойства за кошт страху перад адсутнасцю будучыні ці, наадварот, прэферэнцый, пры якіх забойства стане бессэнсоўным? Альбо мы так і будзем вечна скуголіць аб тым, што ў гісторыі не было такіх прэцэдэнтаў і не будзе ніколі – па меншай меры пры нашым жыцці? Мне здаецца, што гэта замкнёнае заганнае кола, якое мы нават не хочам паспрабаваць разарваць.

– Ну што ж, кідайце выклік сістэме, доктар Глінскі. Калі ваша мара – барацьба з ветракамі, то я ўмываю рукі. Дарэчы, я не скончыў свае высновы. Апошняй вашай прапановай было ўнушэнне абывацелям ва ўсім свеце выключнай важнасці і патрэбнасці вашай праграмы. Няўжо вы не ведаеце, наколькі небяспечна гуляць са свядомасцю мас, нават маючы на ўвазе добрыя мэты? Усе эксперыменты, якія праводзіліся на гэтую тэму, былі праваленыя з трэскам. Некаторыя скончыліся вялікай крывёй і прывялі да незваротных наступстваў. Вы хочаце паспрабаваць яшчэ раз?

– Паўтаруся, я не заклікаю да гвалту, змены дзяржаўных межаў, пераследу па тых ці іншых прыкметах. Мая дактрына – гэта гуманізм ва ўсіх яго праявах. Роўныя магчымасці для кожнага – так, гэта агучвалі многія, але ніхто з іх не думаў, што будзе, калі даць гэтыя самыя роўныя магчымасці людзям ва ўмовах дэфіцыту прадуктаў харчавання, энергіі і доступу да выгод, з якім мы сутыкаемся ўжо цяпер. Я думаю пра тое, як вырашыць корань праблемы, а не яе следства, як зрабіць так, каб больш не было сэнсу змагацца за стратэгічныя крошкі.

– Вы і сапраўды ўявілі сябе месіем.

– Не, усяго толькі чалавекам, які не блытае хвост з галавой.

– Адкуль вы ведаеце, што на самой справе што? І чаму вы лічыце, што толькі вы бачыце свет у адзіна правільным святле?

Я ўздыхнуў.

– Я разумею, доктар Эш. Вам здаецца, што я вар’ят. Але ж вар’яцтвам было б патрабаваць ад вас імгненных дзеянняў, а я ўсяго толькі прапаную сваё бачанне праблемы, не чакаючы, што вы будзеце ўвасабляць у жыццё ідэі, якія падаюцца вам утапічнымі.

Эш раптоўна абмяк у сваім крэсле.

– Вы нават не ўяўляеце, як моцна я стаміўся за гэтыя дванаццаць гадоў. Калі я заняў свой пост, я быў энергічны, як шчанюк джэк-расэл-тэр’ера. На твары не было маршчын, а на галаве – ніводнага сівога воласа. Зараз я стары, які з цяжкасцю перасоўваецца з кабінета ў аўтамабіль. Можа быць, вы якраз мелі на ўвазе мяне, калі параўноўвалі ўсю сістэму ААН з састарэлым маразматыкам?

– Крый божа. Я не схільны атаясамліваць цэлую сістэму з адным чалавекам.

– Я ў апошні час часта задаю сабе пытанне, чаму я так рэзка пастарэў за гэтыя гады. Задаю – і ніяк не магу знайсці адказу. Прабачце за бестактоўнае пытанне, колькі вам гадоў, доктар?

– Трыццаць шэсць.

– Вы зусім малады. Але чаму ў вас ужо паўгалавы пасівела, хоць вам яшчэ нават не споўнілася столькі гадоў, колькі было мне, калі я заняў крэсла намесніка Генеральнага сакратара?

Я нацягнута ўсміхнуўся.

– Усё занадта проста, доктар Эш. У вашым жыцці ніколі не было безнадзейнасці, якая ціснула б на вас са дня ў дзень, з года ў год. Гэты прэс зваліўся на вас разам з непасільнай ношай вашай пасады. Вы нарадзіліся ў нябеднай сям’і, хадзілі ў прыстойную школу, вучыліся ў Сарбоне, ваша кар’ера ішла ўгору і вы не думалі ні пра што, акрамя як пра наступную прыступку вашага развіцця. Усё ваша жыццё складалася з ланцужка «праблема-рашэнне-крок на наступны ўзровень». Вы не апускалі галаву, таму што бачылі перад сабой цікавыя задачы і іх рашэнне. Вы не ведалі галечы, закона джунгляў звычайнай школы для простых смяротных у бедных краінах. Для вас ніколі не існавала маральнага выбару, які ўзнікае ў чалавека, што толькі атрымаў зарплату і ў тую ж хвіліну думае не пра тое, на якія добрыя рэчы ён яе выдаткуе, а пра тое, як яму паступіць: заплаціць за чарговы рамонт старой машыны, адкласці смешныя капейкі на далёкую і амаль нязбытную мару або плюнуць на ўсё і спусціць усе грошы на дзіця, якому так хочацца купіць на лета новую вопратку і вялікую цацку. Вы ніколі не ведалі, як гэта – мець на руках толькі што атрыманыя капейкі, думкамі ўжо быць там, дзе ад іх не засталося нічога, а наступная зарплата толькі праз тыдзень. Вы не ведалі, што ўласнае жыллё, якое памерам і якасцю ледзь пераўзыходзіць сабачую будку, можа быць нязбытнай марай. Не ведалі, што падарожжы нават у суседнія краіны могуць быць страшным цяжарам для сямейнага бюджэту, адужаць які практычна не ўяўляецца магчымым, асабліва калі на руках малое дзіця, якому патрэбнымінімальны ўзровень камфорту і запас асабістых рэчаў – чаго не могуць прапанаваць малабюджэтныя авіярэйсы. Божа, ды пра што я кажу, вы нават не зусім можаце ўявіць сабе краіну, у якой няма лаўкост-перавозчыкаў! А так жывуць мільёны, калі не мільярды людзей ва ўсім свеце! Калі б вы паглядзелі на простых мужчын і жанчын вашага ўзросту ў маёй краіне, вы жахнуліся б ад таго, якімі старымі яны выглядаюць, калі, вядома, наогул яны дажываюць да такіх гадоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x