Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Егарэйчанка - Дэманы доктара Глінскага» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэманы доктара Глінскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэманы доктара Глінскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Што можа яднаць энэргію зоркі, невялікі трапічны архіпелаг у Ціхім Акіяне, былога палкоўніка арміі Катара і палітолага з Беларусі?
Філантрапічны праект коштам у некалькі дзесяткаў мільярдаў долараў, ахвярнасць і геройства. Выратаванае жыццё чалавека, які даўно стаў чужым.
Як на забытым Богам востраве маглі сысціся лепшыя ідэі для будучыні, грошы, якіх ніколі не было нават у самых камерцыйна паспяховых навуковых праектаў у гісторыі, сферы інтарэсаў гульцоў, для якіх не існуе правілаў? І што будзе пасля таго, як згасне ахвярны агонь?
У гэтай кнізе няма фантастыкі. Толькі фантазія на тэму, што можа ўсяго адзін чалавек, хай і бясконца багаты, які аддаў усё, каб у іншых была надзея.

Дэманы доктара Глінскага — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэманы доктара Глінскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– І вы будзеце чапляцца за працу ў Сакратарыяце толькі таму, што баіцеся старасці?

– Я баюся не старасці, я баюся старасці ў адзіноце. Гэта сапраўды мая фобія, і я не хаваю яе. Зрэшты, ці буду я працаваць у Сакратарыяце, вырашаць не мне. Мне важны сам факт працы.

– Дзеля самой працы, а не дзеля выніку?

– Я палічыў бы за лепшае не адказваць на гэтае пытанне. Вынікі ацэняць пасля таго, як мяне не стане.

– Вам жа больш няма чаго губляць, доктар Эш? Вы дасягнулі вяршыні свайго жыцця, вам няма чым рызыкаваць. Вы намеснік Генеральнага сакратара ААН, у вас мноства рычагоў уздзеяння. Я гатовы проста зараз перадаць вам поўны пакет дакументаў і права на іх выкарыстанне, гатовы забыцца аб сваім аўтарстве на іх і ніколі больш не ўспамінаць аб ім. Там распісана ўсё: стратэгія, планаванне, бюджэт, чаканыя вынікі і рызыкі. Дайце гэтым дакументам ход, няхай іх абмяркуюць усе зацікаўленыя. Мне не патрэбныя лаўры пераможцы, я хачу толькі, каб мая распрацоўка прынесла карысць людям. Хай рэалізуюцца не ўсе мае прапановы, хай гэта будзе выглядаць не зусім так, як я ўяўляў, проста дайце шанец усім нам!

– Вы памыляецеся. Мне ёсць чым рызыкаваць. Пагадзіцеся, ёсць розніца паміж старым вар’ятам і намеснікам Генеральнага сакратара найбуйнейшай міждзяржаўнай арганізацыі ў гісторыі чалавецтва. Я хацеў бы застацца ў памяці людзей не першым, а другім. Мы можам абмяркоўваць з вамі ў сяброўскай гутарцы любыя ўтапічныя ідэі, але паверце, як толькі я – не вы! – вынесу іх з гэтага кабінета, Генасамблея і Савет Бяспекі вырашаць, што я з’ехаў з глузду. Я страчу ўсё, што стварыў за сваё жыццё ў лічаныя дні. Чаму вы думаеце, што я павінен нават не рызыкаваць – гарантавана знішчаць сваё жыццё і сваю рэпутацыю?

– Дапусцiм. Дайце тады хоць бы савет, што мне рабіць далей?

– Вам? Вяртацца да сваёй дачкі і не паўтараць маіх памылак. Рабіце тое ж, што і раней: займайцеся распрацоўкай праектаў, якія сапраўды працуюць і прыносяць карысць.

– Але ж гэтага недастаткова.

– Лепш малая карысць, чым ніякая, хіба не так?

– Іншымі словамі, вы раіце мне знішчыць прапанаваны вам дакумент і ніколі больш не вяртацца да яго, каб не стаць пасмешышчам?

– Навошта знішчаць? Захавайце яго. Быць можа, аднойчы свет будзе гатовы да перамен і вашы прапановы знойдуць патрэбных людзей.

– Свет ужо змяняецца, доктар Эш. Да перамен павінен быць гатовы не ён, а мы.

– Хіба не мы з вамі – не дэлегаты Генасамблеі, не палітыкі, навукоўцы, рабочыя і хатнія гаспадыні – і ёсць свет? Вы маеце поўнае права не прыслухоўвацца да маіх парад. Але вы павінны ведаць, што грамадства не любіць Дон-Кіхотаў. І калі аднойчы вас заклеймяць, у гэтым будзеце вінаватыя толькі вы.

– Я і так не прывык нікога вінаваціць у сваіх бедах, доктар Эш. Я ўсё жыццё выцягваю людзей з іх бед, куды іх зацягнулі іншыя, але мае няўдачы належаць толькі мне.

– Гэта ваша крэда?

– Не, гэта ўсяго толькі вынік доўгіх разважанняў. Я прыйшоў да высновы, што, калі вінаваціць кагосьці ў тым, што ў цябе не атрымліваецца выцягваць самога сябе за валасы наверх, шанцы на поспех рэзка змяншаюцца.

– Вы амбіцыйны чалавек, доктар Глінскі, і мне гэта падабаецца. Мне было б шкада, калі б вы, працягваючы ўпарціцца ў прасоўванні сваіх ідэй, сталі пудзілам для грамадства і засталіся ў баку ад той працы, у якой вы, несумненна, можаце зрабіць яшчэ вельмі многае. Аднак пакуль што іншы вынік мне ўяўляецца сапраўднай фантастыкай. Я прашу вас, кіньце вашу задуму.

Я падняўся.

– Я падумаю над гэтай прапановай, спадар Эш. Прашу вас, не ўставайце, мяне не трэба праводзіць. Дазвольце, я толькі забяру ў вас свае паперы.

Эш кінуў на іх задуменны погляд.

– Вы не маглі б пакінуць іх мне?

– Навошта яны вам? Вы ж не бачыце ў іх ніякай перспектывы.

– Я не сказаў, што ў іх няма рацыянальнага зерня, доктар Глінскі. Я казаў, што я не бачу перспектывы рэалізацыі вашай прапановы, але гэта не значыць, што яна пазбаўленая сэнсу і практычнай карысці. Скажам так, я хацеў бы пакінуць іх для асабістага карыстання і я абяцаю, што інфармацыя, якая там утрымліваецца, не будзе выкарыстана не па прызначэнні.

– Ці значыць гэта, што ў мяне ёсць шанец, што аднойчы вы скарыстаецеся гэтай інфармацыяй так, як мы абмяркоўвалі з вамі?

– Баюся, што не. Я проста прашу вас зрабіць мне падарунак.

– Што ж, мне не шкада паперы, доктар Эш.

– Вы дорыце мне не паперу, а матэрыял для разважанняў. Гэта непамерна больш каштоўны прадукт.

Я падсунуў сваё крэсла да стала і падаў руку намесніку Генеральнага сакратара па палітычных пытаннях доктару Эдману Гаспару Эшу. Ён паціснуў яе, усё-ткі падняўшыся на ногі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэманы доктара Глінскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэманы доктара Глінскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x